Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

З 8 кастрычніка 2022 г. у Музеі гісторыі Гарадніцы пачне працу | Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей

З 8 кастрычніка 2022 г. у Музеі гісторыі Гарадніцы пачне працу выстаўка “Традыцыйны народны тэкстыль Гродзеншчыны” з фондаў Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея.

У экспазіцыі – народны тэкстыль Панямоння кан. ХІХ – сяр. ХХ ст.: гродзенскія белыя і пераборныя ручнікі, абрусы, паясы, шматнітовыя посцілкі і знакамітыя падвойныя дываны.