Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Гродзенскі гісторыка-археалагічны музей віншуе ўсіх педагогаў | Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей

Гродзенскі гісторыка-археалагічны музей віншуе ўсіх педагогаў і навучэнцаў з Днём ведаў!

У экспазіцыі Старога замка ёсць цікавыя экспанаты - дошка-васкоўка або цэра і пісала. Дошка-васкоўка выкарыстоўвалася не толькі для пісьма, але для таго, каб людзі вучыліся пісаць. Яна ўяўляе сабой блок з 2 дошак, злучаных паміж сабой скуранымі паяскамі. На ўнутраным боку рабілі паглыбленне, якое запаўнялі воскам. По воску пісалі спецыяльнай прыладай – пісалам. Вострым канцом пісалі, а адваротным - у выглядзе лапатачкі - разгладжвалі воск і сціралі напісанае.