Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Для многіх беларусаў вайна пачалася 1 верасня 1939 г. Шэраг з | Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей

Для многіх беларусаў вайна пачалася 1 верасня 1939 г. Шэраг з іх былі мабілізаваны у польскую армію. У гэты ж дзень першыя нямецкія бомбы ўпалі на Гродна.

У экспазіцыі “Гісторыя Гродзеншчыны ў XIX-XX ст.” у Новым замку можна ўбачыць металічную скрынку польскага афіцэра з надпісам: “Каханаму калегу капітану Раману Нямчынскаму, камандзір і афіцэры, 29 полк лёгкай артылерыі Гродна 1/ІХ 1937”. Гэта быў падарунак афіцэру ад саслужыўцаў, аўтографы якіх змешчаны побач з надпісам. Скрынка прызначалася для дакументаў і, магчыма, некаторых вымяральных прыбораў артылерыйскіх афіцэраў.