Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

План аблогі Полацка С. Пахаловіча 1579 г. з’яўляецца літаграфі | Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей

План аблогі Полацка С. Пахаловіча 1579 г. з’яўляецца літаграфічнай рэпрадукцыяй з арыгінальнага медзярыта Дж. Кавальеры 1580 г., а таксама мапа Полацкай зямлі 1580 г.

Пасля каранавання Стэфана Баторыя магнаты патрабавалі ад новага караля завяршэння Лівонскай вайны. З гэтай мэтай кароль упершыню наведаў Гродна ў пачатку 1579 г., каб прыняць удзел у пашыранай нарадзе Сената з прадстаўнікамі шляхты. Абмяркоўваўся далейшы ход ваенных дзеянняў Лівонскай вайны. Было вырашана ісці на Полацк, які Іван Грозны адваяваў у ВКЛ 17 гадоў таму.

Аблога Полацка пачалася 4 жніўня, але адразу горад узяць не ўдалося. І толькі 30 жніўня драўляныя крэпасныя сцены падаліся агню, гарнізон капітуляваў.