Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Беларускі Дом

Логотип телеграм канала @belaruskidom — Беларускі Дом Б
Логотип телеграм канала @belaruskidom — Беларускі Дом
Адрес канала: @belaruskidom
Категории: Новости и СМИ
Язык: Русский
Страна: Беларусь
Количество подписчиков: 1.62K
Описание канала:

Незалежная амбасада Беларусі ў Варшаве🇵🇱 // https://facebook.com/BelaruskiDom // www.instagram.com/belaruskidom
Кантакты для сувязі:
✉️ repressions@belaruskidom.eu
☎️ 48 695 807 059 (WhatsApp/ Signal)

Рейтинги и Отзывы

3.00

2 отзыва

Оценить канал belaruskidom и оставить отзыв — могут только зарегестрированные пользователи. Все отзывы проходят модерацию.

5 звезд

1

4 звезд

0

3 звезд

0

2 звезд

0

1 звезд

1


Последние сообщения

2022-09-01 12:49:49
Сёння Беларускі Дом хоча пазнаёміць вас з нашай супрацоўніцай Асяй Смаляк.

Ася - мама траіх дзяцей, Мантэсоры-педагог Акадэміі паслядыпломнай адукацыі, рэжысёр і педагог тэатральных дысцыплін, заснавальніца Мантэсоры клуба ў Беларусі "Дзіцячы клуб Зорачкі", сузаснавальніца Мантэсоры школы "Different School" у Мінску.

Ася правяла паспаховую сесію тэатральных заняткаў для дзетак у Беларускім Доме, а зараз мы набіраем удзельнікаў у Дзіцячы Клуб "Творцы" на заняткі "Люблю Беларусь".

На працягу 5 месяцаў удзельнікі азнаямліваюцца з гістарычнымі падзеямі і разам з выкладчыкамі праігрываюць гістарычныя падзеі з мэтай зразумець іх глыбей, пражыць іх, каб прачнуліся сапраўдныя гонар і любоў да сваёй краіны.

Падаць заяўку на бясплатны ўдзел, а таксама даведацца больш пра заняткі для дзяцей можна ТУТ.

@BelaruskiDom
268 viewsedited  09:49
Открыть/Комментировать
2022-08-31 18:21:11
Каманда Беларускага Дома шукае арганізатара мерапрыемстваў!

АСНОЎНЫЯ ЗАДАННІ:

Планаванне мерапрыемстваў у Беларускім Доме
Камунікацыя з арганізатарамі мерапрыемстваў (музыкамі, гісторыкамі, спікерамі, мастакамі, лектарамі, пісьменнікамі і г.д.)
Камунікацыя з усімі субпадрадчыкамі (друкарнямі, крамамі і інш.)
Падрыхтоўка памяшкання і патрэбнай тэхнікі для мерапрыемстваў
Каардынацыя ўсіх працэсаў падчас мерапрыемстваў (канферэнцый, прэзентацый, лекцый, канцэртаў, мітынгаў, пікнікоў і інш.)
Пошук валанцёраў на маштабныя мерапрыемствы і іх каардынацыя
Cупраца з усёй камандай Беларускага Дома

Падрабязная інфармацыя - тут.

@BelaruskiDom
710 viewsedited  15:21
Открыть/Комментировать
2022-08-31 13:59:09
Centrum Myśli Jana Pawła II i Беларускі Дом у Варшаве запрашае на кінапрагляд беларускага фільма пад акрытым небам. Уваход - свабодны, таксама можна будзе пачаставацца цёплай гарбатай і скарыстацца цёплым пледам!

План сустрэчы:
20:15 - гутарка з запрошанымі гасцямі
21:00 - кінасеанс


Сёння ў рэпертуары: КРЫШТАЛЬ (2018)
рэж. Дар'я Жук
м/ф, 95 '

Калі: сёння, 31 жніўня!
Дзе: ва ўтульным дворыку па адрасе Foksal 11

@BelaruskiDom
786 viewsedited  10:59
Открыть/Комментировать
2022-08-30 15:20:07
Шчыра дзякуем Роберту Тышкевічу (старшыні парламенцкай групы па Беларусі ў польскім Сейме) за дапамогу ў арганізацыі раздачы заплечнікаў, якія мы атрымалі ад Rotary Club для беларускіх дзетак з рэпрэсаваных сем'яў. А таксама Паўлу Станкевічу з Fundacja Tutaka і кіраўніку Радыё Рацыя Яўгену Вапе!

Радыя былі дапамагчы беларускім дзеткам у Беластоку!
257 views12:20
Открыть/Комментировать
2022-08-30 13:16:00
Знаёмцеся, гэта Марта Скугарава - псіхатэрапеўтка і мадэратарка псіхалагічна-інтэграцыйных сустрэчаў для жанчын у Беларускім Доме ў Варшаве.

Кожная сустрэча - гэта група падтрымкі для беларусак, якія пражываюць у Польшчы. Кожная сустрэча прадугледжвае знаёмства, інфармацыю, звязаную з агульнай тэмай сустрэчы і індывідуальныя ці сумесныя практыкаванні, якія дапамогуць лепш пазнаць сябе і знайсці новыя спосабы рэагавання і адаптацыі.

Да сустрэчаў можна далучыцца ў любы момант! Не саромцеся, прыходзьце і адчуйце цудоўную атмасферу, якую Марта стварае разам з іншымі ўдзельніцамі! Тэма наступнай сустрэчы „Цікаўнасць да жыцця” - пойдзем у напрамку стварэння новага і кантакту з жыццём, працягваючы даследаваць розныя грані цікаўнасці да жыцця, візуалізуем нашу сэксуальнасць і жаданне жыць смачна.

7 верасня (серада), пачатак а 18:00
Беларускі Дом у Варшаве (ul. Kryniczna 6)
УДЗЕЛ - бясплатны па рэгістрацыі праз анкету

@BelaruskiDom
375 viewsedited  10:16
Открыть/Комментировать
2022-08-29 12:39:12
У апошнюю суботу гэтага лета ў Беларускім Доме адбыўся фестываль “Беларускі Спас 2022 у Варшаве”.

Утульны дворык Беларускага дома прывабіў шмат сем’яў з дзецьмі. Самыя маленькія беларусы апынуліся і самымі актыўнымі ўдзельнікамі інтэрактыўных імпрэз, і самымі адданымі слухачамі музычных выступаў. На фестывалі можна было паспаборнічаць у гульнях, навучыцца выконваць беларускія традыцыйныя танцы, паслухаць лекцыю краязнаўцы Рамана Абрамчука, паспяваць разам з Хорам вольных беларусаў, адарвацца пад гурт Relikt.

Дзякуем Аляксею Бурносенка за арганізацыю такога свята для беларусаў!

Больш фота - на нашай старонцы ў Facebook

@BelaruskiDom
804 views09:39
Открыть/Комментировать
2022-08-27 15:00:25
УЖО СЁННЯ праважаем лета ў Беларускім Доме - запрашаем усіх адсвяткаваць разам Беларускі Спас у Варшаве!
Фестываль "Беларускі Спас 2022 у Варшаве" сёння ў дворыку Беларускага Дома (ul. Kryniczna 6)

Праграма фестываля:
17:00 - Афіцыйнае адкрыццё
17:30 - Прэзентацыя і пачатак працы стацыянарных пляцовак і анімацый
18:00 - Беларуская віктарына
18:30 - Вывучэнне традыцыйных беларускіх спеваў
19:00 - Традыцыйныя беларускія танцы
20:00 - Хор вольных беларусаў
20:45 - Канцэрт фолк-рок гурта Relikt - Belarus
21:45 - Заканчэнне фестывалю

Заахвочваем усіх удзельнікаў прынесці свая фірмовыя хатнія стравы, якімі вы хацелі б падзяліцца з іншымі ўдзельнікамі фестывалю (пірагі, булачкі, бутэрброды, блінчыкі, салаты, закускі, ягады ці садавіну ці іншыя), а таксама пледзікі, каб адпачываць у нашым дворыку

@BelaruskiDom
1.2K viewsedited  12:00
Открыть/Комментировать
2022-08-26 12:29:43
Беларускі Дом аказаў матэрыяльную дапамогу Зміцеру Хведаруку, які звярнуўся да нас.

Зміцер быў вымушаны ў пачатку студзеня 2022 года тэрмінова пераехаць у Кіеў, а ў лютым 2022 - у Варшаву. У Беларусі Зміцер неаднаразова падвяргаўся пераследу з боку рэжыма, але не збіраўся з’язджаць з краіны, ажно да моманта, калі 8-га снежня супрацоўнікі ГУБАЗіК уварваліся дадому, здзейснілі ператрус і арыштавалі Зміцера на 15 сутак, якія ён правёў на Акрэсціна.

З пачатку 2020 года, гэта ўжо быў трэці адміністратыўны арышт. Першыя два былі ў жніўні 2020-га. Пасля апошняга арышта і ператруса ў кватэры Зміцера ў Менску над яго сямьёй з’явілася пагроза змяшчэння пад варту з-за канфіскаванай тэхнікі.

У Зміцера і яго жонкі нядаўна нарадзіўся дзіцёнак! Шчыра віншуем і зычым як мага хутчэй бяспечна вярнуцца дадому.

@BelaruskiDom
605 viewsedited  09:29
Открыть/Комментировать
2022-08-25 12:47:12
Творчыя заняткі для дзяцей у Беларускім Доме!

Калі вы шукаеце для свайго дзіцяці цікавыя і развіваючыя заняткі і гурткі, калі для вас важна развіццё дзіцёнка ў асяродку беларускай культуры, развіццё творчых здольнасцяў вашага дзіцёнка - то запрашаем вас у Дзіцячы Клуб "Творцы”. Пасля паспяховага правядзення першай сесіі “Тэатральнай”, мы запускаем другую сесію заняткаў для дзяцей - “Люблю Беларусь”.

На працягу 5 месяцаў удзельнікі азнаямліваюцца з гістарычнымі падзеямі і разам з выкладчыкамі праігрываюць гістарычныя падзеі з мэтай зразумець іх глыбей, пражыць іх, каб прачнуліся сапраўдныя гонар і любоў да сваёй краіны.

КАЛІ І ЯК БУДЗЕ ПРАХОДЗІЦЬ?

Калі: з 8 кастрычніка - да лютага кожную суботу
Дзе: Беларускі Дом у Варшаве (ul. Kryniczna 6)
Кошт: бясплатна

Для ўдзелу бацькам неабходна зарэгістравацца праз анкету

@BelaruskiDom
1.5K viewsedited  09:47
Открыть/Комментировать
2022-08-24 12:24:31
Запрашаем на "Польскія размоўныя сустрэчы" ў Беларускім Доме!

ШТО: "Польская размоўная сустрэча" у Беларускім Доме - Арэнда кватэры і службовых памяшканняў замежнікамі ў Польшчы
СПЕЦЫЯЛЬНЫ ГОСЦЬ: эксперт па рынку арэнды
КАЛІ: 11 верасня, 12:00
ДЗЕ: ul. Kryniczna 6
УДЗЕЛ: бясплатны, па рэгістрацыі праз анкету

Вы пераехалі ў Польшчу, але не маеце з кім размаўляць па-польску? Хочаце вывучыць польскую мову, але няма дзе практыкавацца? Адчуваеце, што баіцеся пачаць размаўляць па-польску з незнаёмымі для вас людзьмі?

„Польскія размоўныя сустрэчы” будзе праводзіць Томаш Цудоўскі - Варшаўскі журналіст, гісторык літаратуры паводле адукацыі, аўтар некалькіх кніг, а таксама выкладчык онлайн курсаў польскай мовы ў Беларускім Доме. Томаш Цудоўскі размаўляе па-расейску, таму ён зможа дапамагчы вам са словамі, якія будуць незразумелыя.

@BelaruskiDom
1.5K viewsedited  09:24
Открыть/Комментировать