Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Запрашаем на 'Польскія размоўныя сустрэчы' ў Беларускім Доме! | Беларускі Дом

Запрашаем на "Польскія размоўныя сустрэчы" ў Беларускім Доме!

ШТО: "Польская размоўная сустрэча" у Беларускім Доме - Арэнда кватэры і службовых памяшканняў замежнікамі ў Польшчы
СПЕЦЫЯЛЬНЫ ГОСЦЬ: эксперт па рынку арэнды
КАЛІ: 11 верасня, 12:00
ДЗЕ: ul. Kryniczna 6
УДЗЕЛ: бясплатны, па рэгістрацыі праз анкету

Вы пераехалі ў Польшчу, але не маеце з кім размаўляць па-польску? Хочаце вывучыць польскую мову, але няма дзе практыкавацца? Адчуваеце, што баіцеся пачаць размаўляць па-польску з незнаёмымі для вас людзьмі?

„Польскія размоўныя сустрэчы” будзе праводзіць Томаш Цудоўскі - Варшаўскі журналіст, гісторык літаратуры паводле адукацыі, аўтар некалькіх кніг, а таксама выкладчык онлайн курсаў польскай мовы ў Беларускім Доме. Томаш Цудоўскі размаўляе па-расейску, таму ён зможа дапамагчы вам са словамі, якія будуць незразумелыя.

@BelaruskiDom