Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Творчыя заняткі для дзяцей у Беларускім Доме! Калі вы шукаеце | Беларускі Дом

Творчыя заняткі для дзяцей у Беларускім Доме!

Калі вы шукаеце для свайго дзіцяці цікавыя і развіваючыя заняткі і гурткі, калі для вас важна развіццё дзіцёнка ў асяродку беларускай культуры, развіццё творчых здольнасцяў вашага дзіцёнка - то запрашаем вас у Дзіцячы Клуб "Творцы”. Пасля паспяховага правядзення першай сесіі “Тэатральнай”, мы запускаем другую сесію заняткаў для дзяцей - “Люблю Беларусь”.

На працягу 5 месяцаў удзельнікі азнаямліваюцца з гістарычнымі падзеямі і разам з выкладчыкамі праігрываюць гістарычныя падзеі з мэтай зразумець іх глыбей, пражыць іх, каб прачнуліся сапраўдныя гонар і любоў да сваёй краіны.

КАЛІ І ЯК БУДЗЕ ПРАХОДЗІЦЬ?

Калі: з 8 кастрычніка - да лютага кожную суботу
Дзе: Беларускі Дом у Варшаве (ul. Kryniczna 6)
Кошт: бясплатна

Для ўдзелу бацькам неабходна зарэгістравацца праз анкету

@BelaruskiDom