Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Беларускі Дом аказаў матэрыяльную дапамогу Зміцеру Хведаруку, | Беларускі Дом

Беларускі Дом аказаў матэрыяльную дапамогу Зміцеру Хведаруку, які звярнуўся да нас.

Зміцер быў вымушаны ў пачатку студзеня 2022 года тэрмінова пераехаць у Кіеў, а ў лютым 2022 - у Варшаву. У Беларусі Зміцер неаднаразова падвяргаўся пераследу з боку рэжыма, але не збіраўся з’язджаць з краіны, ажно да моманта, калі 8-га снежня супрацоўнікі ГУБАЗіК уварваліся дадому, здзейснілі ператрус і арыштавалі Зміцера на 15 сутак, якія ён правёў на Акрэсціна.

З пачатку 2020 года, гэта ўжо быў трэці адміністратыўны арышт. Першыя два былі ў жніўні 2020-га. Пасля апошняга арышта і ператруса ў кватэры Зміцера ў Менску над яго сямьёй з’явілася пагроза змяшчэння пад варту з-за канфіскаванай тэхнікі.

У Зміцера і яго жонкі нядаўна нарадзіўся дзіцёнак! Шчыра віншуем і зычым як мага хутчэй бяспечна вярнуцца дадому.

@BelaruskiDom