Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Сёння Беларускі Дом хоча пазнаёміць вас з нашай супрацоўніцай | Беларускі Дом

Сёння Беларускі Дом хоча пазнаёміць вас з нашай супрацоўніцай Асяй Смаляк.

Ася - мама траіх дзяцей, Мантэсоры-педагог Акадэміі паслядыпломнай адукацыі, рэжысёр і педагог тэатральных дысцыплін, заснавальніца Мантэсоры клуба ў Беларусі "Дзіцячы клуб Зорачкі", сузаснавальніца Мантэсоры школы "Different School" у Мінску.

Ася правяла паспаховую сесію тэатральных заняткаў для дзетак у Беларускім Доме, а зараз мы набіраем удзельнікаў у Дзіцячы Клуб "Творцы" на заняткі "Люблю Беларусь".

На працягу 5 месяцаў удзельнікі азнаямліваюцца з гістарычнымі падзеямі і разам з выкладчыкамі праігрываюць гістарычныя падзеі з мэтай зразумець іх глыбей, пражыць іх, каб прачнуліся сапраўдныя гонар і любоў да сваёй краіны.

Падаць заяўку на бясплатны ўдзел, а таксама даведацца больш пра заняткі для дзяцей можна ТУТ.

@BelaruskiDom