Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Беларускі Дом

Логотип телеграм канала @belaruskidom — Беларускі Дом Б
Логотип телеграм канала @belaruskidom — Беларускі Дом
Адрес канала: @belaruskidom
Категории: Новости и СМИ
Язык: Русский
Страна: Беларусь
Количество подписчиков: 1.62K
Описание канала:

Незалежная амбасада Беларусі ў Варшаве🇵🇱 // https://facebook.com/BelaruskiDom // www.instagram.com/belaruskidom
Кантакты для сувязі:
✉️ repressions@belaruskidom.eu
☎️ 48 695 807 059 (WhatsApp/ Signal)

Рейтинги и Отзывы

3.00

2 отзыва

Оценить канал belaruskidom и оставить отзыв — могут только зарегестрированные пользователи. Все отзывы проходят модерацию.

5 звезд

1

4 звезд

0

3 звезд

0

2 звезд

0

1 звезд

1


Последние сообщения 6

2021-04-30 17:14:07
Запрашаем на курс дыхальна-гукавых і псіхалагічных трэнінгаў для беларусаў, якія толькі пераехалі ў Польшчу!
Курс дыхальна-гукавых трэнінгаў ад Сяржука Доўгушава. Вакалатэрапія, ёга голасу, антыстрэсавыя практыкі. Гэтыя заняткі дапамогуць знайсці жыццёвы баланс, гармонію з сабой і сваім целам, атрымаць навыкі правільнага "прыроднага" дыхання і сілу гука.
Псіхалагічныя трэнінгі разам з Віялетай Нікіцік.
Сустрэчы складаюцца са знаёмства з правільнай псіхалагічнай падтрымкай, цялесна-псіхалагічныя практыкаванні, рэфлексія, хатнія заданні.
Заняткі будуць адбывацца па серадах (5, 12, 19, 26 мая) з 18.30 - 21.30
-ая частка - гэта дыхальна-гукавы трэнінг, -ая частка - псіхалагічны трэнінг.
Колькасць удзельнікаў не больш за чалавек.
Удзел бясплатны толькі па рэгістрацыі
1.0K viewsedited  14:14
Открыть/Комментировать
2021-04-26 12:46:02
На мінулым тыдні каманда #BelDomHelp наведала Вроцлаў, каб дапамагчы беларусам, якія вымушаныя былі пераехаць у гэты польскі горад з-за палітычнага пераследу ў Беларусі.
Дзякуючы актыўнай працы дырэктаркі прадстаўніцтва Беларускага Дома ў Вроцлаве Іне Шульге мы змаглі неведаць 2 шматдзетных беларускіх сям'ей. Адна сям'я мае 6 дзетак, другая сям'я, якой дапамог Беларускі Дом прадуктамі і бытавой хіміяй - мае 5 дзяцей.
Пасля мы арганізавалі агульную сустрэчу ў Вроцлаве на плошчы з сімвалічнай назвай - Plac Wolności, дзе мы перадалі наборы з прадуктамі і бытавой хіміі для рэпрэсаваных беларускіх сем'яў.
Каманда Беларускага Дома мела магчымасць паразмаўляць і азнаёміцца з усімі праблемамі гэтых людзей. Мы і далей будзем старацца дапамагаць беларусам у Вроцлаве і іншых польскіх гарадах.
614 views09:46
Открыть/Комментировать
2021-04-23 12:38:29
Шаноўнае спадарства!
На дапамогу “Беларускаму Дому” пільна патрабуецца валанцёр для перакладу эпікрызу з медычнай карты рэпрэсаванага беларуса (тры старонкі тэксту з эрытрацытамі, трамбацытамі, гемаглабінам і г.д. на панядзелак) з расійскай мовы на польскую.

Таксама даволі часта маем патрэбу ў валанцёрах для візітаў у медычныя цэнтры разам з ахвярамі рэпрэсій з Беларусі – вусныя пераклады і дапамога ў запаўненні дакументаў.

Калі Вы можаце дапамагчы, просім напісаць на beldomhelp@protonmail.com
538 views09:38
Открыть/Комментировать
2021-04-20 16:12:10
Еўрапейская школа новых медыя ад NEXTA!

Рэдакцыя самага вядомага Telegram-канала Беларусі аб'яўляе набор у школу сучасных медыя.

Лепшыя ў сваёй справе эксперты на аснове ўласнага вопыту раскажуць і пакажуць, як рабіць крутыя рэчы:

ФОТА
ВІДЭА
ТЭКСТЫ
АЎДЫЁ

Лепшыя выпускнікі медыяшколы атрымаюць магчымасць прайсці стажыроўку або нават стаць часткай каманды аднаго з вядучых медыя Беларусі - @nexta_tv

Удзел (праезд па тэрыторыі Польшчы, пражыванне і харчаванне падчас навучання) у праекце бясплатны. А вось каб стаць удзельнікам, спачатку неабходна прайсці адбор. Умовы нескладаныя:

Быць не старэйшыя за 35 гадоў і пражываць у дадзены момант у Польшчы;
да 5/05/2021 запоўніць і выслаць анкету;
Мець сучасн ы тэлефон і ноўтбук для паспяховага выканання заданняў;
Самыя перспектыўныя жадаючыя будуць запрошаныя на другі ўступны этап, які будзе праведзены ў фармаце онлайн-сумоўя (УВАГА! Мы звяжамся толькі з тымі людзьмі, хто пройдзе першы этап - пасля 15 мая).
866 viewsedited  13:12
Открыть/Комментировать
2021-04-19 13:38:52 "9–11 жніўня мы пабачылі тыя кадры з пабітымі жанчынамі і прастрэленымі часткамі цела. Мы зразумелі, што гэта наш маральны абавязак як беларусаў замежжа – дапамагчы і падтрымаць беларусаў, якіх рэпрэсавалі".
"І вось у такім рэжыме з раніцы да вечара мы функцыянавалі да канца года – людзі ўсё прыязджалі і прыязджалі. У выніку ў 2020 годзе мы дапамаглі больш як асобам".
"Кожны дзень нехта прыязджаў: былі людзі і на інвалідных вазках, і пасля светлашумавых гранат, і пацярпелыя ад гумовых куляў. Асабліва ў жніўні-верасні было жахліва, без слёз на вачах немагчыма было на гэта глядзець".

Матэрыял у @citydogby пра дзейнасць Беларускага Дома

https://citydog.by/post/dom-u-warszawie/?fbclid=IwAR0D2kJtqPY4mWiRDkvZW0u9EyA5PeG3rEcjADZjZOGlFDaKlFIQEb1ZJg4
457 views10:38
Открыть/Комментировать
2021-04-15 13:24:16
Учора каманда Беларускага Дома наведала рэпрэсаваных землякоў, што знаходзяцца ў беластоцкім шэлтэры , арганізаваным мясцовай дыяспарай – гэта адмысловы дом часовага пражывання для пацярпелых удзельнікаў мірных акцый пратэсту з Беларусі. Зараз у доме часовага пражывання ў Беластоку знаходзіцца 10 беларускіх уцекачоў.
Мы прывезлі і перадалі пакункаў з прадуктамі харчавання і сродкі асабістай гігіены для асобаў, што былі вымушаныя пакінуць Беларусь па палітычныных прычынах – людзям, якія пражываюць непасрэдна ў шэлтэры, а таксама для некалькіх сем’яў, што ўжо пераехалі ў прыватнае жытло ў Беластоку.
Гэта хоць і невялікая, але вельмі важная дапамога з нашага боку – толькі праз салідарнасць і ўзаемападтрымку можна перамагчы зло, якое навісла над нашай краінай
574 views10:24
Открыть/Комментировать
2021-04-14 13:04:31
З просьбай падтрымаць прадуктамі харчавання да першага заробку да нас звярнулася сям’я гамельчукоў, вымушаных пакінуць краіну з-за пераследу з боку рэжыму Лукашэнкі.
Рашэнне з’ехаць з Беларусі Ілля прыняў з-за перасцярогі за сваіх блізкіх. Пасля брутальнага затрымання на жнівеньскай акцыі пратэсту ў Мінску, збіцця і катаванняў на Акрэсціна заставацца ў краіне было небяспечна.
Разам з маці і сястрой у канцы лютага 19-гадовы хлопец выехаў у Вроцлаў, дзе сям’я ўжо знайшла працу і моладзь рыхтуецца да паступлення на Праграму Каліноўскага.

У Праграме падтрымкі рэпрэсаваных ад “Беларускага Дома” ад жніўня прыняло непасрэдны ўдзел больш за асобаў з Беларусі – гэта фінанасавая і медыцынская дапамога, рэабілітацыя ў санаторыі і харчовая падтрымка. Наша арганізацыя таксама правяла каля 5 000 кансультацый онлайн, і будзем далей працягваць гэта рабіць, бо толькі праз салідарнасць зможам перамагчы!
482 views10:04
Открыть/Комментировать
2021-04-12 14:52:28
7 красавіка адбылася прэм'ера дакументальнага фільма Radio ZET «Сыходзь - Народ непатрэбных».

Фільм "Сыходзь" - гэта гісторыя людзей, якім давялося бегчы з радзімы - проста таму, што яны пайшлі пратэставаць. Адным з галоўных герояў фільма з'яўляецца мужчына, які быў арыштаваны, неаднаразова быў збіты і катаваны.

Фільм можна паглядзець на ангельскай ці расейскай мове на сайце Radio ZET і на YouTube.
536 views11:52
Открыть/Комментировать
2021-04-09 17:04:45
Сёння 9 красавіка, роўна праз 8 месяцаў ад пачатку пратэстаў у Беларусі, мы нарэшце адкрылі выставу "Абуджэнне Беларусі”, працы над якой пачалі яшчэ ў мінулым годзе.

Тысячы яскравых і эмацыйных малюнкаў, плакатаў, калажаў і твораў стрыт-арту сталі не проста адлюстраваннем беларускіх падзеяў, яны натхняюць беларусаў адстойваць свае правы, змагацца за праўду і справядлівасць.

Некаторыя з гэтых прац сталі легендарнымі, іх публікавалі ў вядомых часопісах, дасылалі ў якасці паштовак палітвязням у турмы, праектавалі на будынкі дамоў, малявалі на сценах, уздымалі як плакаты на акцыях пратэсту і ускладалі на магілы новых беларускіх герояў.

Сёння адбылося адкрыццё выставы для журналістаў, бо на вялікі жаль не можам запрасіць усіх ахвотных з-за эпідэміі. Калі ласка, сачыце за навінамі ў нашых сацыяльных сетках, як толькі польскія ўлады зменяць абмежаванні з нагоды каронавіруса, мы зможам запрасіць усіх жадаючых.
792 views14:04
Открыть/Комментировать
2021-04-09 15:57:22
В Варшаве открылась выставка протестного арта

Сегодня исполняется ровно 8 месяцев со дня фальсификации президентских выборов и начала подавления акций протеста в Беларуси.

По этому случаю в Варшаве открылась выставка «Пробуждение Беларуси». На ней представлено 66 работ современных белорусских художников и дизайнеров, которые отображают суть того, что произошло в нашей стране за это время.

Мероприятие организовал Белорусский дом в Варшаве.
386 views12:57
Открыть/Комментировать