Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Еўрапейская школа новых медыя ад NEXTA! Рэдакцыя самага вядо | Беларускі Дом

Еўрапейская школа новых медыя ад NEXTA!

Рэдакцыя самага вядомага Telegram-канала Беларусі аб'яўляе набор у школу сучасных медыя.

Лепшыя ў сваёй справе эксперты на аснове ўласнага вопыту раскажуць і пакажуць, як рабіць крутыя рэчы:

ФОТА
ВІДЭА
ТЭКСТЫ
АЎДЫЁ

Лепшыя выпускнікі медыяшколы атрымаюць магчымасць прайсці стажыроўку або нават стаць часткай каманды аднаго з вядучых медыя Беларусі - @nexta_tv

Удзел (праезд па тэрыторыі Польшчы, пражыванне і харчаванне падчас навучання) у праекце бясплатны. А вось каб стаць удзельнікам, спачатку неабходна прайсці адбор. Умовы нескладаныя:

Быць не старэйшыя за 35 гадоў і пражываць у дадзены момант у Польшчы;
да 5/05/2021 запоўніць і выслаць анкету;
Мець сучасн ы тэлефон і ноўтбук для паспяховага выканання заданняў;
Самыя перспектыўныя жадаючыя будуць запрошаныя на другі ўступны этап, які будзе праведзены ў фармаце онлайн-сумоўя (УВАГА! Мы звяжамся толькі з тымі людзьмі, хто пройдзе першы этап - пасля 15 мая).