Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Шаноўнае спадарства! На дапамогу “Беларускаму Дому” пільна пат | Беларускі Дом

Шаноўнае спадарства!
На дапамогу “Беларускаму Дому” пільна патрабуецца валанцёр для перакладу эпікрызу з медычнай карты рэпрэсаванага беларуса (тры старонкі тэксту з эрытрацытамі, трамбацытамі, гемаглабінам і г.д. на панядзелак) з расійскай мовы на польскую.

Таксама даволі часта маем патрэбу ў валанцёрах для візітаў у медычныя цэнтры разам з ахвярамі рэпрэсій з Беларусі – вусныя пераклады і дапамога ў запаўненні дакументаў.

Калі Вы можаце дапамагчы, просім напісаць на beldomhelp@protonmail.com