Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

На мінулым тыдні каманда #BelDomHelp наведала Вроцлаў, каб дап | Беларускі Дом

На мінулым тыдні каманда #BelDomHelp наведала Вроцлаў, каб дапамагчы беларусам, якія вымушаныя былі пераехаць у гэты польскі горад з-за палітычнага пераследу ў Беларусі.
Дзякуючы актыўнай працы дырэктаркі прадстаўніцтва Беларускага Дома ў Вроцлаве Іне Шульге мы змаглі неведаць 2 шматдзетных беларускіх сям'ей. Адна сям'я мае 6 дзетак, другая сям'я, якой дапамог Беларускі Дом прадуктамі і бытавой хіміяй - мае 5 дзяцей.
Пасля мы арганізавалі агульную сустрэчу ў Вроцлаве на плошчы з сімвалічнай назвай - Plac Wolności, дзе мы перадалі наборы з прадуктамі і бытавой хіміі для рэпрэсаваных беларускіх сем'яў.
Каманда Беларускага Дома мела магчымасць паразмаўляць і азнаёміцца з усімі праблемамі гэтых людзей. Мы і далей будзем старацца дапамагаць беларусам у Вроцлаве і іншых польскіх гарадах.