Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Сёння 9 красавіка, роўна праз 8 месяцаў ад пачатку пратэстаў у | Беларускі Дом

Сёння 9 красавіка, роўна праз 8 месяцаў ад пачатку пратэстаў у Беларусі, мы нарэшце адкрылі выставу "Абуджэнне Беларусі”, працы над якой пачалі яшчэ ў мінулым годзе.

Тысячы яскравых і эмацыйных малюнкаў, плакатаў, калажаў і твораў стрыт-арту сталі не проста адлюстраваннем беларускіх падзеяў, яны натхняюць беларусаў адстойваць свае правы, змагацца за праўду і справядлівасць.

Некаторыя з гэтых прац сталі легендарнымі, іх публікавалі ў вядомых часопісах, дасылалі ў якасці паштовак палітвязням у турмы, праектавалі на будынкі дамоў, малявалі на сценах, уздымалі як плакаты на акцыях пратэсту і ускладалі на магілы новых беларускіх герояў.

Сёння адбылося адкрыццё выставы для журналістаў, бо на вялікі жаль не можам запрасіць усіх ахвотных з-за эпідэміі. Калі ласка, сачыце за навінамі ў нашых сацыяльных сетках, як толькі польскія ўлады зменяць абмежаванні з нагоды каронавіруса, мы зможам запрасіць усіх жадаючых.