Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

З просьбай падтрымаць прадуктамі харчавання да першага заробку | Беларускі Дом

З просьбай падтрымаць прадуктамі харчавання да першага заробку да нас звярнулася сям’я гамельчукоў, вымушаных пакінуць краіну з-за пераследу з боку рэжыму Лукашэнкі.
Рашэнне з’ехаць з Беларусі Ілля прыняў з-за перасцярогі за сваіх блізкіх. Пасля брутальнага затрымання на жнівеньскай акцыі пратэсту ў Мінску, збіцця і катаванняў на Акрэсціна заставацца ў краіне было небяспечна.
Разам з маці і сястрой у канцы лютага 19-гадовы хлопец выехаў у Вроцлаў, дзе сям’я ўжо знайшла працу і моладзь рыхтуецца да паступлення на Праграму Каліноўскага.

У Праграме падтрымкі рэпрэсаваных ад “Беларускага Дома” ад жніўня прыняло непасрэдны ўдзел больш за асобаў з Беларусі – гэта фінанасавая і медыцынская дапамога, рэабілітацыя ў санаторыі і харчовая падтрымка. Наша арганізацыя таксама правяла каля 5 000 кансультацый онлайн, і будзем далей працягваць гэта рабіць, бо толькі праз салідарнасць зможам перамагчы!