Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Беларускі Дом

Логотип телеграм канала @belaruskidom — Беларускі Дом Б
Логотип телеграм канала @belaruskidom — Беларускі Дом
Адрес канала: @belaruskidom
Категории: Новости и СМИ
Язык: Русский
Страна: Беларусь
Количество подписчиков: 1.62K
Описание канала:

Незалежная амбасада Беларусі ў Варшаве🇵🇱 // https://facebook.com/BelaruskiDom // www.instagram.com/belaruskidom
Кантакты для сувязі:
✉️ repressions@belaruskidom.eu
☎️ 48 695 807 059 (WhatsApp/ Signal)

Рейтинги и Отзывы

3.00

2 отзыва

Оценить канал belaruskidom и оставить отзыв — могут только зарегестрированные пользователи. Все отзывы проходят модерацию.

5 звезд

1

4 звезд

0

3 звезд

0

2 звезд

0

1 звезд

1


Последние сообщения 3

2021-06-22 15:41:35
Запрашаем вас на традыцыйную сустрэчу ў чацвер - Інтэграцыйны кінапаказ "Недарэчны чалавек"! Каб прыняць удзел, неабходна запоўніць кароткую анкету

КАЛІ: 24/06 а 18:00.

ДЗЕ: Беларускі Дом (ul. Kryniczna 6, Warszawa)

Мы будзем глядзець фільм, а пасля ўдзельнікі будуць рэфлексаваць над фільмам, абменьвацца досведам і выпрацоўваць новыя стратэгіі паводзін у новай рэальнасці з дапамогай мадэратараў.

ТЭМА: "АХВЯРА". У гэты чацвер будзем глядзець фільм амерыканскага рэжысёра рускага паходжання Джуліі Локцеў "Дзень-ноч, дзень-ноч". Будзем размаўляць пра сувязі нашых учынкаў з ідэалогіяй і як гэтаму можна супрацьстаяць.

Прыходзьце, будзе цікава!
411 views12:41
Открыть/Комментировать
2021-06-22 11:52:36
Запрашаем на чарговы Бізнэс Сняданак у Беларускім Доме з цыклу "Бізнэс без таямніц" - гэта адукацыйны праект для беларускіх прадпрымальнікаў, якія жывуць у Польшчы.
Кожную сустрэчу мы рыхтуем для вас вегетарыянскі сняданак і запрашаем цікавых спікераў, выбіраючы спецыяльную тэму для сняданку.

CПЕЦЫЯЛЬНЫ ГОСЦЬ: Багуслава Рудецка кансультант Інвестыцыйнага Цэнтра Польскага Агенцтва па Інвестыцыях і Гандлі, каардынатар беларускіх інвестыцыйных праектаў у рамках польскай праграмы "Poland. Business Harbour".

ТЭМА:Poland. Business Harbour". Пагаворым аб релакацыі Бізнесу ў Рэспубліку Польшчу. З якімі цяжкасцямі магчыма сутыкнуцца якія програмы падтрымкі існуюць?

КАЛІ: 26/06/2021 у суботу а 11.00.

Лічба месцаў абмежаваная - з Вамі скантактуюцца праз email. Каб прыняць удзел у бізнэс сняданку, неабходна запоўніць анкету
454 views08:52
Открыть/Комментировать
2021-06-17 15:00:59
102 viewsedited  12:00
Открыть/Комментировать
2021-06-16 13:22:05
Учора ў Беларускім Доме адбылася сустрэча прадстаўнікоў нашага фонду: Кацпера Сеніцкага, Аляксандра Валодзіна з французскімі дэпутатамі Нацыянальнага сходу: Фрэдэрыкам Пеці, Соняй Крэймі і Жан-Клеман.

Падчас сустрэчы мы абмеркавалі магчымыя сумесныя ініцыятывы па паскарэнні дэмакратычных зменаў у Беларусі. Падкрэслівалася важнасць пастаяннага ціску і санкцый, у тым ліку самых жорсткіх для рэжыму і кампаній, якія з ім супрацоўнічаюць. Таксама была падкрэслена важнасць еўрапейскай салідарнасці, якая павінна праяўляцца не толькі ў форме заяў, але і рашучых дзеянняў. Нашых гасцей цікавіла наша бягучая дзейнасць, а таксама перспектыва развіцця падзей у Беларусі, каб лепш зразумець, якія дзеянні Францыі трэба распачаць у цяперашняй сітуацыі.

Мы хацелі б падзякаваць французскім калегам за вялікую цікавасць да Беларусі і намаганні, якія дапамагаюць нашай краіне!
MERCI BEACOUP!
204 views10:22
Открыть/Комментировать
2021-06-15 13:41:52
Першы цыкл праэкту сустрэчаў для беларускіх жанчын у Варшаве «Жанчыны разам» ужо скончыўся, але мы атрымалі столькі прыемных водгукаў, што вырашылі працягнуць вельмі карысныя і цікавыя мерапрыемствы для падтрымання дзяўчат і жанчын - "ЖАНЧЫНЫ РАЗАМ"!

Вы можаце запісацца як на асобныя сустрэчы (якія будуць адбывацца па пятніцах увечары), так і на ўвесь цыкл разам.

Кожная сустрэча будзе складацца з групы падтрымкі, якую вядзе гештальт-тэрапеўт Марта Скугарава, а таксама арт-тэрапіі ці цялесных практык. Тэмы сустрэчаў - «Апоры і патрэбы», «Гарызонты планавання», «Дзеянне», «Задавальненне».

Сустрэчы з цыклу «Жанчыны разам» - гэта не толькі псіхалагічная падртымка, камфортная і бяспечная атмасфера, але і таксама цудоўная магчымасць сустрэць новых знаёмых і з карысцю правесці час.

Каб прыняць удзел у сустрэчах неабходна запоўніць кароткую анкету
401 views10:41
Открыть/Комментировать
2021-06-14 12:34:14
Запрашаем вас на Інтэграцыйны кінапаказ для "Недарэчны чалавек"! Каб прыняць удзел, неабходна запоўніць кароткую анкету.

КАЛІ: 17/06 а 18:00.
ДЗЕ: Беларускі Дом (ul. Kryniczna 6, Warszawa)

ШТО: Мы будзем глядзець фільм, які паказвае праблему страты ідэнтычнасці і праблемы, з якімі сутыкаюцца ўцекачы ў еўрапейскіх краінах. Пасля кожнага фільма ўдзельнікі будуць рэфлексаваць над фільмам, абменьвацца досведам і выпрацоўваць новыя стратэгіі паводзін у новай рэальнасці.

ТЭМА: "Варожае атачэньне" У гэты чацвер будзем глядзець фільм польскага рэжысёра Агнешкі Холанд "Еўропа, Еўропа!". Будзем размаўляць пра прычыны, якія прымусілі нас пакінуць краіну і рэфлексаваць на дадзеную тэму.
539 views09:34
Открыть/Комментировать
2021-06-10 13:33:12
117 views10:33
Открыть/Комментировать
2021-06-09 14:55:06
6 чэрвеня, у цудоўную і сонечную нядзелю, пад Беластокам адбыўся выдатны сямейны пікнік беларускай дыяспары Падляшша! Беларускія сем'і цэлы дзень інтэграваліся паміж сабой і прыемна праводзілі час, атрымліваючы асалоду ад цудоўнага надвор'я! Вялікі надзіманы замак з горкамі, гульнямі і забавамі, танцавальныя конкурсы для дзяцей і дарослых, вясёлыя конкурсы, смачны шашлык і стол з прысмакамі стварылі святочную атмасферу, якая спрыяла выдатнаму настрою і завядзенню новых сяброў!

Амаль 80 чалавек скарысталіся гэтай магчымасцю, а Беларускі Дом таксама быў адным з арганізатараў адкрытага мерапрыемства, прысвечанага Дню абароны дзяцей. Мы вельмі рады, што прынялі ўдзел у арганізацыі свята для дружнай дыяспары Падляшша, што з'яўляецца выдатным прыкладам таго, што ўсе беларусы - адна вялікая сям'я!

Мы хацелі б падзякаваць Марыне Ляшчэўскай за запрашэнне і цёплы настрой! Да сустрэчы ў Беластоку!
216 views11:55
Открыть/Комментировать
2021-06-07 12:04:11
Запрашаем на чарговы Бізнэс Сняданак у Беларускім Доме з цыклу "Бізнэс без таямніц"

CПЕЦЫЯЛЬНЫ ГОСЦЬ: Дар’я Бамбаліна - Fashion Brand Manager, кансультант, уладальніца брэнду Dash My Buttons (брэнд адзення, які таксама прадаецца ў крамах Moliera2, Answear.com, Galeries Lafayette и іншых) і студыі расцяжкі Stretchingirl у Варшаве.

ТЭМА: “Як стварыць свой Брэнд". Пагаворым пра тое, як стварыць паспяховы брэнд у Польшчы і не аблажацца.

КАЛІ: 12/06/2021 у суботу а 11.00.

ШТО: Гэта адукацыйны праект бізнес сняданкаў для беларускіх прадпрымальнікаў, якія жывуць у Польшчы. Кожную сустрэчу мы будзем рыхтаваць для вас лепшы вегетарыянскі сняданак і запрашаць цікавых спікераў, выбіраючы спецыяльную тэму для сняданку.

Лічба месцаў абмежаваная - з Вамі скантактуюцца праз email. Каб прыняць удзел у бізнэс сняданку, неабходна запоўніць анкету
195 viewsedited  09:04
Открыть/Комментировать
2021-06-04 19:02:09
Беларусы хочуць блакаваць мяжу паміж Польшчай і Беларуссю для грузавога транспарту: так яны заклікаюць ЕС хутчэй увесці эфектыўныя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі.

КАЛІ? Пачынаючы з 5 чэрвеня (субота)
ДЗЕ? Польшча, пункт пропуску Баброўнікі-Бераставіца (магчыма, будць і іншыя краіны)
Гэта легальна? Так, акцыя ўзгодненая з мясцовымі ўладамі

Ужо ў гэту суботу, 5 чэрвеня, дэмакратычныя сілы Беларусі і беларуская дыяспара Польшчы, прыедзем на польска-беларускую мяжу, каб заклікаць Еўрапейскі саюз хутчэй ўвесці рашучыя і эфектыўныя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі.

Як можна паўдзельнічаць?

1) Прыехаць на намётавы мітынг і быць удзельнікам. Кантакт для сувязі: @rupar;
2) Дапамагаць з падрыхтоўкай да мерапрыемства, прыехаць на мітынг і дапамагаць з арганізацыяй на месцы. Кантакт для сувязі: @RAZAMWITHBELARUS;
3) Не ехаць на мітынг, але быць валанцёрам, які будзе дапамагаць з арганізацыяй. Кантакт для сувязі: @RAZAMWITHBELARUS.
262 views16:02
Открыть/Комментировать