Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Беларусы хочуць блакаваць мяжу паміж Польшчай і Беларуссю для | Беларускі Дом

Беларусы хочуць блакаваць мяжу паміж Польшчай і Беларуссю для грузавога транспарту: так яны заклікаюць ЕС хутчэй увесці эфектыўныя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі.

КАЛІ? Пачынаючы з 5 чэрвеня (субота)
ДЗЕ? Польшча, пункт пропуску Баброўнікі-Бераставіца (магчыма, будць і іншыя краіны)
Гэта легальна? Так, акцыя ўзгодненая з мясцовымі ўладамі

Ужо ў гэту суботу, 5 чэрвеня, дэмакратычныя сілы Беларусі і беларуская дыяспара Польшчы, прыедзем на польска-беларускую мяжу, каб заклікаць Еўрапейскі саюз хутчэй ўвесці рашучыя і эфектыўныя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі.

Як можна паўдзельнічаць?

1) Прыехаць на намётавы мітынг і быць удзельнікам. Кантакт для сувязі: @rupar;
2) Дапамагаць з падрыхтоўкай да мерапрыемства, прыехаць на мітынг і дапамагаць з арганізацыяй на месцы. Кантакт для сувязі: @RAZAMWITHBELARUS;
3) Не ехаць на мітынг, але быць валанцёрам, які будзе дапамагаць з арганізацыяй. Кантакт для сувязі: @RAZAMWITHBELARUS.