Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Учора Беларускі Дом арганізаваў маштабную сустрэчу Святланы Ці | Беларускі Дом

Учора Беларускі Дом арганізаваў маштабную сустрэчу Святланы Ціханоўскай з беларускай дыяспарай у Варшаве.

Спадарыня Святлана была сапраўды уражана ад колькасці беларусаў, якія прыйшлі яе прывітаць на Замкавай плошчы. А плакаты палітычных вязьняў, якія ўдзельнікі сустрэчы паднялі над галовамі ўзрушалі Святлану Ціханоўскую амаль да слёз.

Падчас сустрэчы таксама выступіў кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павал Латушка, прадстаўніца Каардынацыйнай Рады Вольга Кавалькова, а таксама кіраўнік парламенцкай групы па Беларусі Роберт Тышкевіч.

Дзякуй усім беларусам, хто ўчора прыйшоў на акцыю!
Жыве Беларусь!