Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Першы цыкл праэкту сустрэчаў для беларускіх жанчын у Варшаве « | Беларускі Дом

Першы цыкл праэкту сустрэчаў для беларускіх жанчын у Варшаве «Жанчыны разам» ужо скончыўся, але мы атрымалі столькі прыемных водгукаў, што вырашылі працягнуць вельмі карысныя і цікавыя мерапрыемствы для падтрымання дзяўчат і жанчын - "ЖАНЧЫНЫ РАЗАМ"!

Вы можаце запісацца як на асобныя сустрэчы (якія будуць адбывацца па пятніцах увечары), так і на ўвесь цыкл разам.

Кожная сустрэча будзе складацца з групы падтрымкі, якую вядзе гештальт-тэрапеўт Марта Скугарава, а таксама арт-тэрапіі ці цялесных практык. Тэмы сустрэчаў - «Апоры і патрэбы», «Гарызонты планавання», «Дзеянне», «Задавальненне».

Сустрэчы з цыклу «Жанчыны разам» - гэта не толькі псіхалагічная падртымка, камфортная і бяспечная атмасфера, але і таксама цудоўная магчымасць сустрэць новых знаёмых і з карысцю правесці час.

Каб прыняць удзел у сустрэчах неабходна запоўніць кароткую анкету