Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Учора ў Беларускім Доме адбылася сустрэча прадстаўнікоў нашага | Беларускі Дом

Учора ў Беларускім Доме адбылася сустрэча прадстаўнікоў нашага фонду: Кацпера Сеніцкага, Аляксандра Валодзіна з французскімі дэпутатамі Нацыянальнага сходу: Фрэдэрыкам Пеці, Соняй Крэймі і Жан-Клеман.

Падчас сустрэчы мы абмеркавалі магчымыя сумесныя ініцыятывы па паскарэнні дэмакратычных зменаў у Беларусі. Падкрэслівалася важнасць пастаяннага ціску і санкцый, у тым ліку самых жорсткіх для рэжыму і кампаній, якія з ім супрацоўнічаюць. Таксама была падкрэслена важнасць еўрапейскай салідарнасці, якая павінна праяўляцца не толькі ў форме заяў, але і рашучых дзеянняў. Нашых гасцей цікавіла наша бягучая дзейнасць, а таксама перспектыва развіцця падзей у Беларусі, каб лепш зразумець, якія дзеянні Францыі трэба распачаць у цяперашняй сітуацыі.

Мы хацелі б падзякаваць французскім калегам за вялікую цікавасць да Беларусі і намаганні, якія дапамагаюць нашай краіне!
MERCI BEACOUP!