Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Беларускі Дом

Логотип телеграм канала @belaruskidom — Беларускі Дом Б
Логотип телеграм канала @belaruskidom — Беларускі Дом
Адрес канала: @belaruskidom
Категории: Новости и СМИ
Язык: Русский
Страна: Беларусь
Количество подписчиков: 1.62K
Описание канала:

Незалежная амбасада Беларусі ў Варшаве🇵🇱 // https://facebook.com/BelaruskiDom // www.instagram.com/belaruskidom
Кантакты для сувязі:
✉️ repressions@belaruskidom.eu
☎️ 48 695 807 059 (WhatsApp/ Signal)

Рейтинги и Отзывы

3.00

2 отзыва

Оценить канал belaruskidom и оставить отзыв — могут только зарегестрированные пользователи. Все отзывы проходят модерацию.

5 звезд

1

4 звезд

0

3 звезд

0

2 звезд

0

1 звезд

1


Последние сообщения 4

2021-06-04 16:59:53
Учора Беларускі Дом арганізаваў маштабную сустрэчу Святланы Ціханоўскай з беларускай дыяспарай у Варшаве.

Спадарыня Святлана была сапраўды уражана ад колькасці беларусаў, якія прыйшлі яе прывітаць на Замкавай плошчы. А плакаты палітычных вязьняў, якія ўдзельнікі сустрэчы паднялі над галовамі ўзрушалі Святлану Ціханоўскую амаль да слёз.

Падчас сустрэчы таксама выступіў кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павал Латушка, прадстаўніца Каардынацыйнай Рады Вольга Кавалькова, а таксама кіраўнік парламенцкай групы па Беларусі Роберт Тышкевіч.

Дзякуй усім беларусам, хто ўчора прыйшоў на акцыю!
Жыве Беларусь!
269 views13:59
Открыть/Комментировать
2021-06-03 12:55:25
Шчыра запрашаем на чарговы Інтэграцыйны кінапаказ для уцекачоў з цыклу "Недарэчны чалавек".

КАЛІ: чацвер 10/06 а 18:00.
ДЗЕ: Беларускі Дом (ul. Kryniczna 6, Warszawa)
ТЭМА: "Сям'я" - Размаўляць будзем пра тое, што такое сям'я і як яе здабыць у новым месцы.
Прыняць удзел можна па рэгістрацыі (зойме пару хвілін)

У гэты раз мы будзем глядзець мастацкі фільм 2015 года рэжысёра Жака Адзіяра - "Дыпан", які быў ўдастоены "Залатой пальмавай галіны" Канскага кінафестывалю.

Прыходзьце, будзем знаёміцца і дыскутаваць!
120 viewsedited  09:55
Открыть/Комментировать
2021-06-01 17:26:31
УВАГА! УВАГА! УВАГА!

3 чэрвеня а 19:30 адбудзецца сустрэча з лідэркай дэмакратычных сілаў Беларусі Святланы Ціханоўскай з беларусамі Варшавы. Сустрэча адбудзецца на Placu Zamkowym каля Kolumny Zygmunta III Wazy.

Сустрэча будзе працягвацца каля 1 гадзіны. Давайце разам, усёй вялікай грамадой Беларусаў Варшавы і Польшчы годна сустрэнем нашу лідэрку, і прадэманструем Беларусам і ўсяму свету, што мы рашуча асуджаем незаконныя палітычны пераслед, жорсткія катаванні, забойствы, шматгадовыя прысуды, адміністрацыйныя арышты і штрафы палітычнях вязням Беларусі, журналістам, актывістам, прадстаўнікам грамадзянскай супольнасці, лідэрам Саюзу палякаў у Беларусі і ўсім тым, хто зацягнуты нелегітымных рэжымам дыктатара Лукашэнкі ў беспрэцэндэнтную хвалю рэпрэсій супраць беларускага грамадства.

Нацыянальная сымбалі, бела-чырвона-белыя сцягі і герб Пагоня, плакаты і банеры шчыра вітаюцца. Далучайцеся!

Жыве Беларусь!
356 viewsedited  14:26
Открыть/Комментировать
2021-06-01 14:46:01
У гэтыя выходныя каманда #BelDomHelp накіравалася ў Вроцлаў, каб правесці цудоўнае свята для беларускіх дзетак з нагоды Міжнароднага Дня абароны дзяцей, які адначаецца сёння, 1 чэрвеня.

Нашая цудоўная Іна Шульга (прадстаўнічка Беларускага Дома ў Вроцлаве) арганізавала супольную сустрэчу шматдзетных сем'яў у цэнтры горада. На сустрэчы прысутнічала таксама Sara Blejwas - прадстаўніца мэрыі горада Вроцлаў.

Мы прывезлі неабходныя канцтавары і рэчы для малявання для маленькіх беларусаў, якія вымушаныя былі з'ехаць з Беларусі і зараз жывуць з бацькамі ў Вроцлаве.
Пасля сустрэчы ўсіх чакаў прыемны сурпрыз ад Беларускага Дома - сапраўднае свята у цэнтры батутаў, дзе не толькі дзеці, але і іх бацькі маглі павесяліцца, а пасля ўсім разам насалодзіцца смачнымі тартамі ад цудоўнай Іны.

Вельмі цешымся, што ў нас атрымалася падараваць столькі ўсмешак беларускім дзеткам і іх бацькам!
279 views11:46
Открыть/Комментировать
2021-05-28 12:18:35
Ужо заўтра ў Беларускім Доме адбудзецца другі бізнэс сняданак з цыклу "БІЗНЭС БЕЗ ТАЯМНІЦ" для беларускіх і польскіх прадпрымальнікаў, якія жывуць у Польшчы.

Спецыяльным госцем гэтага Бізнэс Сняданка ў Беларускім Доме будзе Борыс Бута - партнёр кансалтынгавай кампаніі Utopia, былы віцэ-прэзідэнт LOT Polish Airlines, найбуйнейшай авіякампаніі ў Цэнтральнай Еўропе, зараз дапамагае адкрываць фірмы і атрымліваць фінансаванне для іх дзейнасці.
На нашым мерапрыемстве Вы зможаце не толькі пачаць раніцу з добрай кавы і смачнай ежы, але таксама атрымаць новыя веды і карысныя кантакты.

Тэма бізнэс-сняданку:
- Фірмы ў Польшчы - юрыдычная структура.
- Фінансаванне фірмаў, фонды ЕС - агульная інфармацыя, праграмы развіцця, практычныя рашэнні.
Каб прыняць удзел у бізнэс сняданку, які пройдзе ў суботу 29 мая ў 11:00, неабходна запоўніць анкету:

Лічба месцаў абмежаваная - з Вамі скантактуюцца праз email
488 viewsedited  09:18
Открыть/Комментировать
2021-05-27 19:29:11
Сёння ў Беларускім Доме ў Варшаве адбылася прэс-канферэнцыя з удзелам Сцяпана Пуцілы (заснавальніка і стваральніка каналаў NEXTA) і бацькоў Рамана Пратасевіча.

Сям'я Рамана Пратасевіча звярнулася з просьбай дапамагчы вызваліць іх сына, затрыманага рэжымам Лукашэнкі. «Я хачу звярнуцца да вас як маці, як маці Рамана. Я хачу, каб вы пачулі крык маёй душы, каб зразумелі, як мы перажываем увесь абсурд гэтай сітуацыі, - сказала Наталля Пратасевіч на прэс-канферэнцыі ў Варшаве.

Бацькі Рамана заклікалі кіраўнікоў ЕС інфармаваць пра затрыманне і катаванні сына.

- Я хачу, каб вы перадалі нашу просьбу ўсюды, ва ўсім свеце, прадстаўнікам урадаў, краінаў ЕС, лідэрам ЕС, уладам ЗША: я прашу вас, дапамажыце мне вызваліць майго сына! - сказала яна.
261 views16:29
Открыть/Комментировать
2021-05-27 14:31:34
Родители Романа Протасевича обратились к международному сообществу: «Спасите нашего сына!»

В Белорусском Доме в Варшаве проходит пресс-конференция с участием Натальи и Дмитрия Протасевичей, Степана Путило и Алеся Зарембюка.
Родители Романа призывают к его освобождению, ведь журналистов нельзя преследовать за правду.

Наталья Протасевич уверена, что в тюрьме в отношении Романа применяют насилие и пытки.

Свободу Роману Протасевичу!
114 views11:31
Открыть/Комментировать
2021-05-26 17:52:26
Нягледзячы на ​​дождж, учора ў Варшаве прайшла акцыя салідарнасці з усімі палітзняволенымі ў Беларусі. Каля амбасады Беларусі сабралася больш за 200 чалавек, як беларусаў, так і палякаў.

Падчас акцыі выступілі: першы палітвязень Вячаслаў Сіўчык, кіраўнік Беларускага Дома ў Варшаве Алесь Зарэмбюк, Капер Сеніцкі - паляк, арыштаваны ў Мінску ў жніўні 2020 года, цяпер - каардынатар Беларускага Дома, дэпутаты Сейма Рэспублікі Польшча - Міхал Шчэрба і Дарыюш Ёньскі, кіраўнічка тэлеканал "Белсат" Агнешка Рымашэўска, Анджэй Пісальнік - прадстаўнік Саюза палякаў Беларусі і журналіст Белсата Зміцер Міцкевіч.

Неспрыяльнае надвор'е не спалохала ўдзельнікаў акцыі, якія паўтары гадзіны патрабавалі справядлівасці больш за 400 вязняў сумлення, якія зараз знаходзяцца ў зняволенні, і заклікалі ўсю міжнародную супольнасць прыняць рашучыя меры і максімальна націснуць на тэрарыстычны рэжым, спыніць масавыя рэпрэсіі ў беспрэцэдэнтных маштабах.

ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!
226 views14:52
Открыть/Комментировать
2021-05-26 16:12:18
Беларускі Дом працягвае серыю бізнэс сняданкаў для беларускіх і польскіх прадпрымальнікаў, якія жывуць у Польшчы.

Спецыяльным госцем наступнага бізнэс-сняданку будзе Борыс Бута, партнёр кансалтынгавай кампаніі Utopia, былы віцэ-прэзідэнт LOT, найбуйнейшай авіякампаніі ў Цэнтральнай Еўропе. Дапамагае адкрываць фірмы і атрымліваць фінансаванне для іх дзейнасці.

На нашым мерапрыемстве Вы зможаце не толькі пачаць раніцу з добрай кавы і смачнай ежы, але таксама атрымаць новыя веды і карысныя кантакты.

Тэма наступнага бізнэс-сняданку:

- Прадпрыемствы ў Польшчы - юрыдычная структура.
- Фінансаванне прадпрыемстваў, фонды ЕС - агульная інфармацыя, праграмы развіцця, практычныя рашэнні.

Спецыяльныя госці: Borys Buta, Cezary Pytlos
Працоўныя мовы сустрэчы: беларуская, польская
Каб прыняць удзел у бізнэс сняданку, які пройдзе ў суботу 29 мая 2021 г. у 11:00 па адрасе вул Крынічна 6 (ul. Kryniczna 6, Warszawa), неабходна запоўніць анкету.

Лічба месцаў абмежаваная - з Вамі скантактуюцца праз email
810 views13:12
Открыть/Комментировать
2021-05-24 16:40:26
Беларускі Дом запрашае ўсіх беларусаў прыняць удзел у акцыі салідарнасці з
палітвязнямі ў Беларусі!

Патрабуем вызвалення усіх палітвязняў!
СТОП ТЭРОРУ Ў БЕЛАРУСІ

25 мая а 19:00
каля Лукашэнкаўскай амбасады ў Варшаве - ul. Wiertnicza 58.

Бярыце з сабой сцягі, фотаздымкі палітвязняў, запрашайце сяброў! Пакажам сваю падтрымку тым, каму яна зараз асабліва патрэбна
349 views13:40
Открыть/Комментировать