Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Беларускі Дом

Логотип телеграм канала @belaruskidom — Беларускі Дом Б
Логотип телеграм канала @belaruskidom — Беларускі Дом
Адрес канала: @belaruskidom
Категории: Новости и СМИ
Язык: Русский
Страна: Беларусь
Количество подписчиков: 1.62K
Описание канала:

Незалежная амбасада Беларусі ў Варшаве🇵🇱 // https://facebook.com/BelaruskiDom // www.instagram.com/belaruskidom
Кантакты для сувязі:
✉️ repressions@belaruskidom.eu
☎️ 48 695 807 059 (WhatsApp/ Signal)

Рейтинги и Отзывы

3.00

2 отзыва

Оценить канал belaruskidom и оставить отзыв — могут только зарегестрированные пользователи. Все отзывы проходят модерацию.

5 звезд

1

4 звезд

0

3 звезд

0

2 звезд

0

1 звезд

1


Последние сообщения 5

2021-05-21 15:54:22
Учора цёплым вечарам адбылася першая сустрэча ў рамках новай ініцыятывы Беларускага Дома - серыі кінапраглядаў для беларускіх уцекачоў "Недарэчны чалавек".

Цыкл сустрэчаў мы пачалі ад прагляду "Чалавек без мінулага" фінскага рэжысёра Акі Каўрысмакі.

На падставе прагляду мы пачалі дыскусію пра тое, як пачаць жыццё з нуля ў дарослым узросце, паразмаўлялі пра праблемы, звязаныя з пераездам, цяжкія перажыванні, якія можа прынесці спроба прыстасавацца і знайсці сябе ў новай рэальнасці, пра ўспаміны, якія мы хацелі бы ўзяць з сабой у новае месца.

Цікавая дыскусія працягваліся да позняй гадзіны, і ўдзельнікі, у тым ліку і беларусы, і палякі, мелі магчымасць бліжэй пазнаёміцца, расказаць пра свой асабісты досвед і падумаць пра стратэгію, якая дапаможа ім выжыць у новых умовах.
Запрашаем на наступныя кінапрагляды з серыі "Недарэчны чалавек"! Наступны паказ фільма - 27 мая, неўзабаве больш інфармацыі
181 views12:54
Открыть/Комментировать
2021-05-20 15:03:45
Каманда #BelDomHelp любіць дарыць пазітыўныя эмоцыі беларусам, якія вымушаныя былі ўцякаць ад пераследу ў Польшчу.

Беларускі Дом змог набыць пар абутку для дзетак і падросткаў, якія зараз жывуць у лагеры ўцекачоў на варшаўскім Таргувку.

Вельмі цешымся, штоу нас атрымалася парадаваць беларускіх дзетак і іх цудоўных мам!

Жыве Беларусь!

#BelDomHelp
198 views12:03
Открыть/Комментировать
2021-05-18 16:33:44
Запрашаем дзяўчат і жанчын Варшавы прыняць удзел у другой сустрэчы ў пятніцу мая (18:00 - 20:00), тэма якой будзе "Прыняцце" - вы зможаце даследаваць вашыя пачуцці , абмеркаваць асноўныя спосабы заўважаць рэальнасць і шукаць новыя магчымасці, а таксама сустрэць новых сябровак
Прыняць удзел можна запоўніўшы кароткую анкету

Дзякуючы таму, што ў Польшчы былі адменены большасць абмежаванняў, якія існавалі з-за эпідэміі каронавіруса, на мінулым тыдні мы нарэшце змаглі запусціць некалькі цікавых праэктаў у Беларускім Доме, адзін з якіх - Спецпраэкт цыкл сустрэчаў "Жанчыны разам".

У пятніцу адбылася першая сустрэча з гэтага цыклу, якая прайшла ў вельмі ўтульнай , прыемнай і сяброўскай атмасферы.
188 views13:33
Открыть/Комментировать
2021-05-17 17:12:54
У мінулую суботу ў новым будынку Беларускага Дома адбылося адкрыццё цыклу Бізнэс Сняданак у Беларускім Доме ў рамах праэкту "Бізнэс без таямніцаў".

Акрамя цікавай прэзентацыі Станіслава Стэсіка - дырэктара і ўладальніка агенцтва па працаўладкаванні Hanza HR удзельнікі маглі задаць розныя пытанні на тэму крэдыторскай і дэбіторскай запазычанасці, запазычанасці перад ZUS і падатковай інспекцыяй.

Пасля інфармацыйнай часткі ўсіх чакаў веганскі сняданак ад Аляксандра Валодзіна былога дырэктара легендарнага мінскага веганскага фаст-фуда MonkeyFood.

Дзякуй усім за ўдзел і цікавыя размовы за сняданкам!
Да новых сустрэчаў!
68 views14:12
Открыть/Комментировать
2021-05-17 12:42:11
Мы вельмі радыя, што нарэшце можам з Вамі сустракацца ў нашым новым будынку і арганізоўваць розныя цікавыя праэкты для беларусаў.

На гэтым тыдні стартуе чарговы новы цыкл сустрэчаў для ўцекачоў - Інэграцыйныя Кінапаказы "Недарэчны чалавек"

КАЛІ: чацвер 20/05 а 18:00
ДЗЕ: Беларускі Дом (ul. Kryniczna 6, Warszawa)
Прыняць удзел можна па рэгістрацыі

У гэты чацвер будзем глядзець фільм фінскага рэжысёра Акі Каўрысмякі "Чалавек без мінулага". Гаварыць будзем пра тое, як у дарослым узросце пачынаць жыццё з нулявой кропкі адліку, пастараемся выпрацаваць базавую стратэгію, якая будзе дапамагаць выжываць у новых умовах.
358 views09:42
Открыть/Комментировать
2021-05-13 17:35:20
12 лістапада 2020 года студэнцкім асяроддзі ўжо празвалі «чорным чацвяргом». У гэты дзень у кватэрах і офісе
Задзіночання Беларускіх Студэнтаў, якая з'яўляецца шматгадовым партнёрам Беларускага Дома ў шматлікіх адукацыйных праэктах, прайшлі ператрусы.

У выніку ўсё чалавек апынуліся пад вартай. У заключэнні яны знаходзяцца ўжо паўгода, усім ім было прад'яўлена абвінавачанне па крымінальнай справе. Заўтра над затрыманымі пачынаецца суд.

Сярод затрыманых ёсць 2 выпускніцы нашых праэктаў для моладзі:

Алана Гебрэмарыям, выпускніца БГМУ, гады

Ксенія Сырамалот, студэнтка чацвёртага курса факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ, год

Беларускі Дом выказвае салідарнасць з усімі абвінавачынымі па "справе студэнтаў" і чакае іх вызвалення!

На фота Ксенія і Алана разам з іншымі ўдзельнікамі ў офісе Беларускага Дома ў Варшаве падчас удзелу ў адукацыйным візіце ў 2018 годзе „Трансфармацыя ў Польшчы пасля 1989 года – добрыя практыкі для новага пакалення беларусаў”
172 viewsedited  14:35
Открыть/Комментировать
2021-05-13 13:50:33
Шаноўныя беларусы Варшавы! Ужо ў гэтую суботу ў вас будзе ўнікальная магчымасць наведаць першае мерапрыемства з цыклу "Бізнэс сняданкі ў Беларускім Доме".

Каб прыняць удзел неабходна зарэгістравацца (яшчэ маем некалькі вольных месцаў!) -

Першы беларускі бізнэс сняданак у Варшаве, пройдзе ўжо ў суботу 15 мая 2021 г. у 11:00 па адрасе вул Крынічна 6 (ul. Kryniczna 6, Warszawa).
168 views10:50
Открыть/Комментировать
2021-05-11 12:44:51
Беларускі Дом запускае новы праэкт – цыкл сустрэчаў “Жанчыны разам”. Спачатку будзе адбывацца група падтрымкі, падчас якой кожны зможа ўзяць удзел у размове па тэме сустрэчы, даведацца новае і паспрабаваць некаторыя тэхнікі.

Усе сустрэчы накіраваны на падтрымку дзяўчат і жанчын, якія апынуліся ў іміграцыі і праходзяць гэты няпросты шлях.

сустрэча – “Рэсурсы” – сустрэча 14 мая (18:00–20:00) – група падтрымкі + арт-тэрапія

сустрэча – “Прыняцце” – сустрэча 21 мая (18:00–20:00) – група падртымкі + цялесныя практыкі

сустрэча – “Злосць як сіла” – сустрэча 28 мая (18:00–20:00) – група падтрымкі + арт-тэрапія

сустрэча – “Любоў” – сустрэча 4 чэрвеня (18:00–20:00) – група падтрымкі + цялесныя практыкі.

Каманда:

Марта Скугарава (мадэратарка сустрэч) – гештальт-терапеўтка
Кацярына Кузіна – адказвае за цялесныя практыкі
Дыяна Прыхадоўская – мастачка і правадыр у арт-тэхніцы

Каб прыняць удзел у сустрэчах для жанчын неабходна запоўніць анкету. Лічба месцаў абмежаваная
181 views09:44
Открыть/Комментировать
2021-05-10 16:01:57
Беларускі Дом не толькі не абыякавы да рэпрэсаваных рэжымам Лукашэнкі беларусаў, але і падтрымлівае прадстаўнікоў пераследаванай польскай нацыянальнай меншасці. Анджэй Пісальнік і яго жонка Інэса Тодрык-Пісальнік - гродзенскія актывісты Саюза палякаў Беларусі, якія пераследуюцца рэжымам Лукашэнкі.

Спадар Анджэй быў выкліканы да пракурора Гродна, дзе яму пагражалі, што ён можа падзяліць лёс іншых актывістак польскай меншасці Анджэлікі Борыс, Ірэны Бярнацкай, Марыі Чышкоўскай і Анджэя Пачобута, каб пракаментаваць сітуацыю з Палякі ў Беларусі ў сродках масавай інфармацыі. Яго папярэдзілі, што калі такія заявы з'явяцца зноў, ён будзе прыцягнуты да крымінальнай адказнасці.

Пагрозы працягваліся, сям'ю Пісальнік даставілі ў Мінск на допыт у следчы камітэт, прымусіўшы пакінуць непаўналетняга сына аднаго дома.
Пасля гэтых падзей сям'я выехала ў Польшчу, дзе атрымала фінансавую падтрымку ад нашай арганізацыі.
190 viewsedited  13:01
Открыть/Комментировать
2021-05-10 13:26:03
Беларускі Дом запускае новы праэкт "Бізнэс без таямніц"!

Гэта адукацыйны праект бізнес сняданкаў для беларускіх і польскіх прадпрымальнікаў, якія жывуць у Польшчы . Кожны месяц у Беларускім Доме мы будзем рыхтаваць для вас лепшы веганскі сняданак і запрашаць цікавых спікераў, выбіраючы спецыяльную тэму для сняданку. Вы зможаце не толькі пачаць раніцу з добрай кавы і смачнай ежы, але таксама атрымаць новыя веды і карысныя кантакты.

Тэма бізнэс-сняданку: Праца з запазычанасцю. Вы зможаце даведацца, што рабіць, калі Вы маеце крэдыторскую і дэбіторскую запазычанасць. Што рабіць, калі ў вас запазычанасць перад ZUS і падатковай інспекцыяй

Спецыяльны госць: Станіслаў Стэсік - дырэктар і ўладальнік агенцтва па працаўладкаванні Hanza HR

Працоўныя мовы сустрэчы: беларуская, руская

Каб прыняць удзел у першым бізнэс сняданку, які пройдзе 15 мая 2021 г. у 11:00 па адрасе вул Крынічна 6 (ul. Kryniczna 6, Warszawa), неабходна запоўніць анкету.

Лічба месцаў абмежаваная - з Вамі скантактуюцца праз email
502 views10:26
Открыть/Комментировать