Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

У апошнюю суботу гэтага лета ў Беларускім Доме адбыўся фестыва | Беларускі Дом

У апошнюю суботу гэтага лета ў Беларускім Доме адбыўся фестываль “Беларускі Спас 2022 у Варшаве”.

Утульны дворык Беларускага дома прывабіў шмат сем’яў з дзецьмі. Самыя маленькія беларусы апынуліся і самымі актыўнымі ўдзельнікамі інтэрактыўных імпрэз, і самымі адданымі слухачамі музычных выступаў. На фестывалі можна было паспаборнічаць у гульнях, навучыцца выконваць беларускія традыцыйныя танцы, паслухаць лекцыю краязнаўцы Рамана Абрамчука, паспяваць разам з Хорам вольных беларусаў, адарвацца пад гурт Relikt.

Дзякуем Аляксею Бурносенка за арганізацыю такога свята для беларусаў!

Больш фота - на нашай старонцы ў Facebook

@BelaruskiDom