Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Знаёмцеся, гэта Марта Скугарава - псіхатэрапеўтка і мадэратарк | Беларускі Дом

Знаёмцеся, гэта Марта Скугарава - псіхатэрапеўтка і мадэратарка псіхалагічна-інтэграцыйных сустрэчаў для жанчын у Беларускім Доме ў Варшаве.

Кожная сустрэча - гэта група падтрымкі для беларусак, якія пражываюць у Польшчы. Кожная сустрэча прадугледжвае знаёмства, інфармацыю, звязаную з агульнай тэмай сустрэчы і індывідуальныя ці сумесныя практыкаванні, якія дапамогуць лепш пазнаць сябе і знайсці новыя спосабы рэагавання і адаптацыі.

Да сустрэчаў можна далучыцца ў любы момант! Не саромцеся, прыходзьце і адчуйце цудоўную атмасферу, якую Марта стварае разам з іншымі ўдзельніцамі! Тэма наступнай сустрэчы „Цікаўнасць да жыцця” - пойдзем у напрамку стварэння новага і кантакту з жыццём, працягваючы даследаваць розныя грані цікаўнасці да жыцця, візуалізуем нашу сэксуальнасць і жаданне жыць смачна.

7 верасня (серада), пачатак а 18:00
Беларускі Дом у Варшаве (ul. Kryniczna 6)
УДЗЕЛ - бясплатны па рэгістрацыі праз анкету

@BelaruskiDom