Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

sacral_BY

Логотип телеграм канала @belarus_sacral — sacral_BY S
Логотип телеграм канала @belarus_sacral — sacral_BY
Адрес канала: @belarus_sacral
Категории: Путешествия
Язык: Русский
Страна: Беларусь
Количество подписчиков: 2.91K
Описание канала:

Lo-fi, турызм, аутизм.
Гутаркі: @sacral_chat
Сувязь: @sacralpost_bot

Рейтинги и Отзывы

3.00

3 отзыва

Оценить канал belarus_sacral и оставить отзыв — могут только зарегестрированные пользователи. Все отзывы проходят модерацию.

5 звезд

0

4 звезд

1

3 звезд

1

2 звезд

1

1 звезд

0


Последние сообщения

2022-09-01 08:55:59
#sacral_data
Добрай раніцы, хлопчыкі ды дзяўчаткі! 1 верасня - дзень багаты на падзеі:
1435 год - Бітва пад Вількамірам. Войскі Жыгімонта Кейстутавіча навалялі войскам Свідрыгайлы, чым фактычна скончылі грамадзянскую вайну ў краіне;
1906 - у Вільні выйшаў першы нумар беларускамоўнай "Нашай долі";
1939 - нацысты пачалі Другую сусветную, напаўшы на Польшчу;
1992 - у Чэрвені адкрылі краязнаўчы музей. Ён месціўся ў гарадскім будынку канца ХІХ-пачатку ХХ ст., які мясцовыя ўлады знеслі ў 2019-м;
2007 - адкрыты помнік Усяславу Чарадзею ў Полацку.

Такія справы. Вучыцеся ды працуйце, а я пакуль на бальнічным пакутаваць буду за вас (халера, трэці раз за год ), таму і актыўнасць зараз імкнецца да нуля. Але з'ява гэта часовая.
747 views05:55
Открыть/Комментировать
2022-08-26 12:44:57
«Вельмі складаныя тры месяцы наперадзе». Пісьменнік Андрусь Горват, які аднаўляе закінуты палац у Нароўлі, просіць аб дапамозе

У 2020 годзе Андрусь Горват набыў закінуты палац Горватаў у Нароўлі (помнік архітэктуры позняга класіцызму XIX ст.). Цяпер ідзе праца па аднаўленні будынка.

«Вельмі складаныя тры месяцы наперадзе. Даруйце, але мне патрэбна будзе ваша дапамога», — напісаў Андрусь Горват.

Падрабязней у артыкуле па спасылцы :

https://budzma.org/news/andrus-gorvat-dapamoga.html
580 views09:44
Открыть/Комментировать
2022-08-25 09:13:59
#краснаполле #sacral_urban #sacral_photo
Вельмі ўсцешаны быў тым фактам, што давядзецца праплыць Краснаполле. Гэта ж яшчэ адзін наведаны райцэнтр у капілачку. Але не, памылачка атрымалася: райцэнтр Краснаполле знаходзіцца ў Магілёўскай вобласці, а ў Віцебскай звычайны, прасцібожа, аграгарадок.

Тым не менш, любы адкрыты на мапе населены пункт мае каштоўнасць і дадае неацэннага досведу ў спазнанні айчыны. Таму сёння вас чакае падборка нерухомасці, якую можна не толькі арэндаваць, але нават набыць. Не трэба падзяк, інвестары!
789 views06:13
Открыть/Комментировать
2022-08-24 09:22:00
#sacral_graveyard #sacral_rocks #sacral_photo
Вусце ракі Вушча разам з возерам Дрысы ўтвараюць невялікую выспу, дзе знаходзіцца старажытнае гарадзішча, вядомае як курган Рагнеды і Рагвалода. Паданне сцвярджае, што менавіта тут былі пахаваны легендарны полацкі князь і яго дачка. Ідэя гэта пачала сустракацца ў краязнаўчых крыніцах другой паловы ХІХ стагоддзя і якіх-небудзь пацверджанняў не атрымала. Тым не менш у 70-80-я гг. тут праводзіліся археалагічныя даследаванні. Адшукалі кераміку ХІІ стагоддзя і нават каменныя сякеры часоў неаліту.
Зараз тут месцяцца старыя вясковыя могілкі. Не тое, каб зусім старыя, захаваліся ў асноўным пахаванні савецкіх часоў, але на ўзгорку можна знайсці гранітны крыж у кампаніі раскіданых камянёў (верагодна, быў падмурак капліцы).

Пару месяцаў таму «анлайнер» зрабіў артыкул пра гэтае месца. Пачытайце, як зараз людзі на лодцы трапляюць на могілкі, а раней на ім дастаўлялі нябожчыкаў. Нават ёсць ч\б-здымкі працэсу.
942 views06:22
Открыть/Комментировать
2022-08-23 09:06:20 Магчыма, вы заўважылі, што недзе тыдзень на канале была цішыня і спакой. Справа ў тым, што адмэн насуперак свайму прынцыпу пазбягаць марнавання грошай на турфірмы дзеля арганізацыі актыўнага адпачынку, упісаўся такі ў байдарачны сплаў на цэлы тыдзень.
Нечакана завезлі ажно ў Пскоўскую вобласць (меркаваў, што будзе старт недзе на памежжы). Уся група – 49 галоў, уключаючы інструктараў, дзяцей і не ўключаючы сабакаў (іх налічылася тры). Пару дзён за паход доўга і цяжка веславалі, пару – на расслабоне, пару – бавілі час на берагах азёраў Глыба, Сіньша, Дрыса (спускалі па аднайменнай, а пачалі на Вушчэ). Дня тры-чатыры не было сувязі.
Трэба пазначыць сабе Дрысу як ідэю для самастойна сплава.
440 р. за тур; + 80 р. – трансфер з Менску. Падаецца, не танна, але не трэба займацца ежай, вогнішчам і іншымі побытавымі справамі, акрамя асабістага намёту.
Менавіта гэтая фірма робіць сямідзённы сплаў раз на год і хто ведае, магчыма наступны раз зноў звярнуся да іх. Не ўсё жа ў адзін твар сычэваць па лясох.

А як там у вас справы, што агулам чуваць ды асабіста?

Зраблю пару допісаў пра цікавосткі, што сустрэў, і далей працягну здабычу ды публікацыю класічнага кантэнту.
814 viewsedited  06:06
Открыть/Комментировать
2022-08-23 09:06:19
768 views06:06
Открыть/Комментировать
2022-06-24 09:17:01
#віцебск #sacral_urban #sacral_photo
Ну хопіць гэтай праваслаўнай разнастайнасці. Нават сам неяк стаміўся
У горадзе можна знайсці шмат узораў дарэвалюцыйнай мадэрнавай забудовы: у гістарычным цэнтры, па вуліцах Путна, Урыцкага, Суворага, ну і нават на шырокай вуліцы Леніна. А на правым беразе - Пакроўская, Рэвалюцыйная, Дзімітрава... Верагодна, калі шмат шпацыраваць па горадзе пешшу, можна знайсці значна больш.
468 views06:17
Открыть/Комментировать
2022-06-23 09:33:01
#віцебск #sacral_orthodox #sacral_photo
Кляштар манахаў-трынітарыяў (яны жа Ордэн Найсвяцейшай Троіцы, ставілі сваёй мэтай выкуп хрысціян з мусульманскага палону) у Віцебску з'явіўся ў 1760 годзе і быў драўляны. Класічны цагляны храм збудавалі, калі горад апынуўся пад уладай Расейскай імперыі – 1814 год. Кляштар зачынілі ў 1847 годзе, а храм перадалі праваслаўнай царкве ў 1858-м.
Нетыповая гісторыя ператварэння касцёла ў праваслаўную царкву. Не, нагода тая ж – здушэнне паўстання 1830-31 гадоў. Але неяк доўга доўжыўся працэс.
Зараз храм знаходзіцца на скрыжаванні вуліц Леніна ды Шубіна.

З чорна-белага ў нас тут здымак другой паловы ХІХ стагоддзя і парачка часоў нацысцкай акупацыі.
662 views06:33
Открыть/Комментировать
2022-06-22 09:44:01
На вежы ратушы зараз зроблена аглядальная пляцоўка. Прыкладна кожную гадзіну туды можна патрапіць, набыўшы квіток у музеі. Вось такія краявіды паўстаюць наведвальнікам, але ўздым наверх - забава не для тых, хто баіцца вышыні.
384 views06:44
Открыть/Комментировать
2022-06-22 09:41:02
#віцебск #sacral_urban #sacral_museum #sacral_photo
Права на самакіраванне разам з сваёй першай драўлянай ратушай Віцебск атрымаў яшчэ ў 1597 годзе. Але ў пэўны момант (1623 год) здарыўся казус: праваслаўныя жыхары месца, засмучаныя навязваннем уніяцтва, забілі ўніяцкага жа епіскапа Іасафата Кунцэвіча. 19 чалавек былі пакараны смерцю за гэта, горад атрымаў штраф і пазбавіўся ратушы разам з Магдэбургскім правам. Адноўлена яно было ў 1644 годзе. А ратуша зноў драўляная. Таму неаднаразова гарэла, пакуль у 1775 годзе Віцебск не атрымаў дарослую мураваную ратушу ў модным на той час стылі барока. Калі будынак быў дабудаваны, горад ужо быў акупаваны Расейскай імперыяй у выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай. Ні аб якім самакіраванні гаворкі быць ужо не магло, таму ў будынку месціліся іншыя розныя грамадзянскія ўстановы.
У 1911 годзе быў надбудаваны трэці паверх. На апошнім здымку 1890-х гадоў, зробленага з вежы езуіцкага касцёлу, ратуша яшчэ двухпавярховая.
Зараз тут месціцца гарадскі краязнаўчы музей.
412 views06:41
Открыть/Комментировать