Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

sacral_BY

Логотип телеграм канала @belarus_sacral — sacral_BY S
Логотип телеграм канала @belarus_sacral — sacral_BY
Адрес канала: @belarus_sacral
Категории: Путешествия
Язык: Русский
Страна: Беларусь
Количество подписчиков: 2.91K
Описание канала:

Lo-fi, турызм, аутизм.
Гутаркі: @sacral_chat
Сувязь: @sacralpost_bot

Рейтинги и Отзывы

3.00

3 отзыва

Оценить канал belarus_sacral и оставить отзыв — могут только зарегестрированные пользователи. Все отзывы проходят модерацию.

5 звезд

0

4 звезд

1

3 звезд

1

2 звезд

1

1 звезд

0


Последние сообщения 36

2021-06-01 09:29:30 #бобруйск #sacral_photo
Учора чарговы раз наведаў Бабруйск. Гэмым разам у кампаніі з дронам. Я шмат прайшоў, ён шмат праляцеў. Абяцаю шмат допісаў пра Бабруйскую крэпасць і іншыя цікавосткі!
297 views06:29
Открыть/Комментировать
2021-06-01 09:29:29
684 views06:29
Открыть/Комментировать
2021-05-31 09:26:30 #шимановкут #гара_цэгла #sacral_brovar #sacral_photo
Усё, што засталося ад бровара... не, нават ад цэлага фальварка, які належаў роду Янішэўскіх, гэта будынак спіртапрыёмніка, пабудаванага меркавана ў пачатку ХХ стагоддзя. Але ён, у параўнанні з астатнім краявідам, выглядае дамінантай. Вельмі цікава было б паглядзець на велічны будынак спіртзавода, калі яму быў патрэбен такі сур'ёзны склад.

Вёска завецца Шыманаў Кут. Кутамі называлі кавалкі зямлі, што заставаліся пасля падзелу надзелаў на валокі. Гэтыя куты атрымлівалі небагатыя і няпоўныя сем'і. Вось гэты належаў нейкаму Шыману па версіі Юрыя Важніка, які стварыў праект "Геній майго месца", у межах якога ў вёсцы ўсталяваны інфа-стэнд.

Каардынаты: 53.530046, 27.924505
422 views06:26
Открыть/Комментировать
2021-05-31 09:26:27
394 views06:26
Открыть/Комментировать
2021-05-30 18:00:00
Тэлеграм-канал экскурсійнага праекта "Набліжэнне". Шукаем небанальныя тэмы, разважаем разам, падарожнічаем.

- пешаходныя экскурсіі гістарычных вуліцах Мінска і Менска;

- онлайн лекцыі/сустрэчы па гісторыі Беларусі ў самых нечаканых ракурсах;

- падарожжы па Беларусі.

https://t.me/nablizhennie
457 views15:00
Открыть/Комментировать
2021-05-24 17:32:12 #татарка #waldmachtfrei #sacral_industrial #sacral_video
Вось літаральна сёння паспеў наведаць пасёлак каля Асіповічаў з торфам і вузкакалейкай. Нават атрымалася злавіць паўзучы цеплавозік.
Ну і балотна-лясныя краявіды дастаўляюць!



280 views14:32
Открыть/Комментировать
2021-05-19 10:23:01 #снов #sacral_orthodox #sacral_photo
Царква святых Казьмы і Даміяна была пабудавана ў першай палове ХІХ стагоддзя і першымі заступнікамі ў яе былі Пётр і Павел. Але пасля пажару ды рамонту ў 1893 годзе апосталам прыйшлося пасунуцца, каб саступіць месца маладзейшым святым.
Дарэчы, у праваслаўі існуе 3 пары святых братоў Казьмы і Даміяна: Асійскія, Рымскія ды Аравійскія. Усе лекары і бяссрэбранікі (вось гэта супадзенне!) - грошай і іншых каштоўнасцяў не прымалі за сваю дзейнасць. Толькі на адным сайце "соборы.ру" пазначана, што ў Снове ўшанаваныя менавіта Рымскія браты.
Шчыра кажучы, спачатку прыняў класічную царквуху за былы касцёл позняга барока. Пагадзіцеся, нешта ёсць?
327 views07:23
Открыть/Комментировать
2021-05-19 10:23:00
324 views07:23
Открыть/Комментировать
2021-05-18 11:55:24 #россь #красносельский #волковыск #sacral_track
Здаецца, надыйшоў час распавесці пра маршрут наведвання курортаў Панямоння.
Напісаны яшчэ ў тым годзе па-руску, не губляе актуальнасці (вось зараз-зараз дажджы скончацца) і дапаможа спартыўна, стылёва і, самае галоўнае, танна наведаць блакітны бераг заходняй Беларусі.

https://telegra.ph/Kurortno-industrialnyj-marshrut-8-10-24
236 views08:55
Открыть/Комментировать
2021-05-17 09:23:18 #снов #гара_цэгла #sacral_dominium #sacral_photo
Сядзібны комплекс Горны Сноў належаў галанскаму роду Гартынгаў, што аселі на гэтых землях яшчэ ў XVII стагоддзі. Класічны палац пабудаваны ў ХІХ-м.
Пасля Другой сусветнай у палацы была кантора мясцовага саўгаса. Недзе з харомаў памяці выплывае, што апошнім часам у будынку была мясцовая лякарня, але знайсці пацверджанне гэтаму факту не магу. Магчыма, нехта зможа абвергнуць ці пацвердзіць гэтую інфу.
Але насамрэч, апошняе, што тут было - гэта пажар на гарышчы. Літаральна ў тым годзе. "Дзякуючы" гэтай падзее, можна зараз патрапіць унутр. Вось толькі інтэр'ер прымусіць вас сумаваць. Камін з кафляй захаваўся, так. А ўвогуле ўсё дрэнна: разруха ды гнілата...
Вось цікава, як бы выглядаў зараз палац, калі б яго ў ХХ стагоддзі не зрабілі грамадскай уласнасцю (насамрэч дзяржаўнай), а ў яго застаўся сапраўдны ўласнік?
353 views06:23
Открыть/Комментировать