Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

sacral_BY

Логотип телеграм канала @belarus_sacral — sacral_BY S
Логотип телеграм канала @belarus_sacral — sacral_BY
Адрес канала: @belarus_sacral
Категории: Путешествия
Язык: Русский
Страна: Беларусь
Количество подписчиков: 2.91K
Описание канала:

Lo-fi, турызм, аутизм.
Гутаркі: @sacral_chat
Сувязь: @sacralpost_bot

Рейтинги и Отзывы

3.00

3 отзыва

Оценить канал belarus_sacral и оставить отзыв — могут только зарегестрированные пользователи. Все отзывы проходят модерацию.

5 звезд

0

4 звезд

1

3 звезд

1

2 звезд

1

1 звезд

0


Последние сообщения 2

2022-06-21 09:47:59
Гісторыя захавала для нас панарамны здымак другой паловы ХІХ стагоддзя, дзе мы можам бачыць, як выглядаў стары горад раней. Акрамя цэркваў, бачна пара касцёлаў ды вялікая сінагога.
462 views06:47
Открыть/Комментировать
2022-06-21 09:41:33
#віцебск #sacral_orthodox #sacral_photo
Другі прадстаўнік віленскага барока XVIII стагоддзя ў Віцебску - зноў жа, былы ўніяцкі храм, а потым праваслаўная царква. Сабрат храма з папярэдняга допісу па няшчасцю - узарваны ў 1936 годзе. Але і такі ж шчасліўчык - адбудаваны ў 00-х нанова.

Дарэчы, быў некалі такі дзеяч - Пётр Грыгарэнка, вайсковы інжынер. Кіраваў у 30-х працамі па знішчэнні храмаў. Тры віцебскіх бажніцы сталі яго ахвярамі (складана сказаць ці знішчаў ён менавіта гэты храм, але Успенская царква - справа яго дакладна). Пазней Грыгарэнка абурыцца рэпрэсіямі, стане праваабаронцам і дысідэнтам. Пра знішчэнне храмаў будзе ўспамінаць са шкадаваннем. Пакаянне - важная для хрысціян з'ява, але вяртаць страчанае не дапамагае, на жаль.
461 views06:41
Открыть/Комментировать
2022-06-20 09:34:01
#віцебск #sacral_orthodox #sacral_photo
Ключавыя дамінанты гістарычнага цэнтру Віцебску – гэта навабуд. Але які! Былыя храмы ў стылі віленскага барока былі ўзарваныя бальшавікамі ў 30-х. Але напачатку 00-х адноўлены ў выглядзе сваіх арыгіналаў узору XVIII стагоддзя. Калі не браць у разлік купалы-цыбуліны, праваслаўныя крыжы, бо напрыклад Успенскі храм першапачаткова быў уніяцкім. Больш за тое, пры ім дзейнічаў базыльянскі кляштар, жылы корпус якога можна бачыць злева ад храма.
На 9-м здымку 2009 году з сайта «Глобус Беларусі» можна бачыць будоўлю новай старой царквы. На апошнім – 1912 год, чароўны арыгінал.
674 views06:34
Открыть/Комментировать
2022-06-18 09:41:01
#віцебск #sacral_urban #sacral_photo
Выпадкова наткнуўся на чароўны атмасферны дворык на скрыжаванні вуліц Суворава ды Чэхава.
Былы прыбытковы дом пачатку ХХ стагоддзя. Цікава, як жывецца зараз у такім?
467 views06:41
Открыть/Комментировать
2022-06-16 09:31:21 #віцебск #sacral_orthodox #sacral_photo
Пасля таго, як крануўся тэмы крыжова-купальных храмаў і візантыйскай архітэктуры, стала зразумела, што вартай мэтай падарожжа ў Віцебск будзе абавязковае наведванне Свята-Дабравешчанскай царквы. Прадукт культуры Усходняй Рымскай імперыі, што прайшоў апрацоўку славянскім успрыманнем, за гэткую доўгую гісторыю зазнаў шмат разбурэнняў ды перабудоў. Але ў 90-я была адноўлены ў сваім першапачатковым выглядзе ХІІ стагоддзя.

Зараз царква падаецца даволі невялічкай і сціплай. Нават знаходзячыся на прасторнай плошчы, не ствараецца эфект дамінанты, бо з розных бакоў да яе падступаюць сучасныя вялізныя гмахі ды камяніцы тыпу гасцініцы «Віцебск». Унутры таксама: паўтары дзясяткі чалавек – і ўжо цесна. А ў часы свайго заснавання гэта быў вялізны цуд і аб'ект гонару ўладара гораду. На тэрыторыі сучаснай Беларусі такія мураваныя будынкі можна было пералічыць па пальцах.

Рэстаўратары адмыслова пакінулі не патынкаваныя часткі сценаў, каб было бачна аўтэнтычныя фрагменты муроў, што складзеныя з каменных блокаў, якія чаргуюцца з плінфай (плоскай цэглай часоў старажытнай Русі).
509 views06:31
Открыть/Комментировать
2022-06-16 09:31:20
492 views06:31
Открыть/Комментировать
2022-06-15 08:07:55
#віцебск #sacral_urban #sacral_photo
Віцебск супрэматычны (ды не толькі) жадае вам добрай раніцы.
663 views05:07
Открыть/Комментировать
2022-06-14 09:24:00
#віцебск #гара_цэгла #sacral_jews #sacral_photo
У пачатку ХХ стагоддзя ў Віцебску дзейнічала 74 сінагогі. 6 з іх належалі руху Хабад, так званым любавічскім хасідам. Заснавальнікам іх лічыцца рабін Шнеур Залман з колішняга гораду Лёзна, што на Віцебшчыне. Адна з такіх сінагогаў захавалася ў горадзе. Не тое, каб зусім добра захавалася, але ад гэтага яна толькі цікавей.
Пабудавана ў 1904 годзе на месцы згарэлай драўлянай. Бальшавікі зачынілі яе толькі ў 1929 годзе, тут месціўся клуб. Пасля Другой сусветнай няспешна разбураецца...
Ёсць легенда, што гэтую сінагогу наведваў бацька Марка Шагала.
А яшчэ ўсякія канспіролагі-антысеміты менавіта любавічскіх хасідаў любяць абвінавачваць ва ўсякіх змовах і злачынствах супраць хрысціянскіх дзетак Магчыма таму, што іх зараз больш за ўсё жыве ў ЗША, як лічыце?

Рэвалюцыйная, 12.
55.198117, 30.193123
545 views06:24
Открыть/Комментировать
2022-06-13 09:16:21 #waldmachtfrei
Здаецца, некалі допіс пра турыстычныя практыкі зайшоў спадарству. Таму сёння распавяду пра цацку, якую набыў ды выпрабаваў яшчэ ў тым годзе - пакрафт, ён жа надзіманы каяк. Цудоўная рэч, каб ладзіць самастойныя сплавы. Важыць менш за 5 кг, мае невялікі аб'ём, пры гэтым дастаткова трывалы. З гэтай мэты пачаў шукаць аблегчаны турыстычны рыштунак, каб быць больш мабільным.
Сёлета пачаў сезон на рацэ Бярэзіна. Пачаў заплыў у аднаёменным горадзе - Беразіне і праз трохі больш, чым содні, закончыў у Свіслачы - вёсцы Магілёўскай вобласці. Праплыў амаль 80 км - гэта шмат, далоні некалькі дзён ад вясла балелі і ўвогуле стаміўся выдатна.
Заплечнік атрымаўся больш за мінулыя сплавы (раней браў на 40 літраў, гэтым разам - 90), бо:
- нарэшце скарыстаўся ратавальнай камізэлькай (Бярэзіна адносна больш Свіслачы, па якой плаваў раней), яна не цяжкая, але аб'ёмная;
- узяў дрон, зрабіў класічнага для каналу кантэнту (чакайце );
- апрабаваў свежа набыты дыванок-саманадзімайку. Сапраўдная асалода - 6 см мяккасці ды цеплаізаляцыі (ноччу ячшэ было каляч 10°C). Але важыць трохі болш за 1 кг і каштуе 255 рублёў

Але вось на чым зэканоміў:
- амаль не браў вады, бо цяпер ёсць невялічкі паходны фільтр, вытворцы якога абяцаюць чысціць воду на over99,9999% ад усякай дрэні;
- харчаваўся сублімаванай ежай - проста дадай вады ды ясі сапраўдную ялавічыну\свініну з бульбай ці нечым яшчэ. Важыць мала, посуду не патрабуе, але зноў, цана кусучая
Яшчэ вартая рэч - гермамяшок для рэчаў, што нельга мачыць, тыпу спальніка, адзення. У тым годзе набыў на 32 літры. Зараз займеў яшчэ на тры, дзеля хуткага доступу да ўсякай дробязі. Таксама кавер на заплечнік, бо пырскаў ад вясла хапае.

Чарговы раз пераканаўся якая хрэнь аднаслаёвы намёт - раніцай мокры звонку ад туману, унутры - ад кандэнсату. Але што рабіць? Нармальны двухслаёвы намёт важыць 2 з лішнім кг (што ў два разы больш колішняга па масе ды аб'ёме). А яшчэ зразумеў, што сплаўляцца па невялічкіх рэках значна весялей.

Ёсць пытанні? Чакаю ў каментарах. Таксама буду ўдзячны за прапановы невялічкіх рачулак са зручнай лагістыкай. Каб можна было сваім ходам з заплечнікам дабрацца і, галоўнае, з'ехаць потым
545 views06:16
Открыть/Комментировать
2022-06-13 09:16:17
540 views06:16
Открыть/Комментировать