Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

sacral_BY

Логотип телеграм канала @belarus_sacral — sacral_BY S
Логотип телеграм канала @belarus_sacral — sacral_BY
Адрес канала: @belarus_sacral
Категории: Путешествия
Язык: Русский
Страна: Беларусь
Количество подписчиков: 2.91K
Описание канала:

Lo-fi, турызм, аутизм.
Гутаркі: @sacral_chat
Сувязь: @sacralpost_bot

Рейтинги и Отзывы

3.00

3 отзыва

Оценить канал belarus_sacral и оставить отзыв — могут только зарегестрированные пользователи. Все отзывы проходят модерацию.

5 звезд

0

4 звезд

1

3 звезд

1

2 звезд

1

1 звезд

0


Последние сообщения 6

2022-05-05 09:49:01
#шчорсы #гара_цэгла #sacral_dominium #sacral_photo
Прыкладна ў кіламетры на поўнач ад Шчорсаў можна пабачыць нешта падобнае на руіны старажытнага замка ці фартэцыі. Але не, гэта комплекс выключна ўтылітарны, хаця і пабудаваны з вялікім пафасам - працяг вялікай гаспадаркі маёнтку Храптовічаў, гаспадарчы двор, стайні з вежамі, што нават атрымалі асобную назву "Мураванка".

Цікавы факт: сяляне Храптовічаў атрымалі волю амаль на стагоддзе раней за скасаванне прыгоннага права. Мудрыя гаспадары кіравалі некалі гэтай вялізнай гаспадаркай.

Больш здымкаў у альбоме.
367 views06:49
Открыть/Комментировать
2022-05-04 13:08:35
#шчорсы #гара_цэгла #sacral_dominium #sacral_photo
Упершыню Шчорсы згадваюцца ў XV стагоддзі, як маёмасць роду Храптовічаў. Зараз мы паглядзім на былы маёнтак Храптовічаў XVIII стагоддзя, які належаў ім да ХХ стагоддзя, пакуль бальшавікі не яго адабралі. Уяўляеце якая пераемнасць пакаленняў? І як скончылася...
Барочна-класічны палац, цэнтральная і прыгажэйшая частка комплексу, вынік працы архітэктараў-італьянцаў, быў цалкам разбураны ўжо пасля Другой сусветнай. Захаваўся толькі цокальны паверх. Але засталося шмат гаспадарчых пабудоў.

Зараз самая прыгожая частка маёнтку - асобны гаспадарчы двор непадалёк ад вёскі, але пра гэта пазней. Працяг будзе.

Больш здымкаў у альбоме.
595 views10:08
Открыть/Комментировать
2022-05-03 10:21:12 Стварыў яшчэ альбом у сервісе "целетайп". Зручна глядзець з ПК, здымкі ў вялікім пашырэнні адразу.
https://teletype.in/@sacral_by/litsmuta1433
478 views07:21
Открыть/Комментировать
2022-05-03 10:20:44
А зараз больш здымкаў з фэста "Літоўская смута 1433".
Альбом атрымаўся трохі бязладны, усе імпрэзы ў кучу. Але там прыгожыя людзі, дынамічныя кадры і цудоўная лакацыя:
https://telegra.ph/Lіtoўskaya-smuta-1433-2022-05-02

ПС: Беларусь часам называюць краінай замкаў. Але трэба разумець, замкаў, якія не захаваліся, бо ў асноўным яны былі драўляныя. Вось і тут атрымаўся даволі аўтэнтычны антураж старадаўняй Літвы/Беларусі.
463 views07:20
Открыть/Комментировать
2022-05-02 11:53:32
Экспрэс-справаздача з сярэднявечнай вайны. У хуткім часе абяцаю больш здымкаў ды відэа.
Добрага дня, спадарства!
532 views08:53
Открыть/Комментировать
2022-04-29 08:55:46
Замест таго, каб займацца вайной, лепш ў яе гуляцца!
Старыя сябры-рэканструктары запрасілі паўдзельнічаць у якасці, так бы мовіць, вайсковага карэспандэнта ў фэсце, што прысвечаны падзеям 1430-х гадоў у ВКЛ, так званай грамадзянскай вайне паміж князямі Свідрыгайлам і Ягайлам\Жыгімонтам Кейстутавічам.
Прыйшлося адкапаць з шафы старую БДСМ-збрую. Цягам 3-х дзён буду ўспамінаць, як насіць вопратку без кішэняў, харчавацца без бульбы, баяцца дызентэрыі ды вошай
Спадзяюся, атрымаецца нарабіць прыстойнага кантэнту і падзяліцца ім з вамі.
530 views05:55
Открыть/Комментировать
2022-04-26 09:27:59
#турэц #sacral_orthodox #sacral_photo #sacral_data?
26 красавіка 1885 года быў выдадзены дазвол на будаўніцтва праваслаўнай царквы ў вёсцы Турэц, бо папярэдні драўляны храм састарэў. У 1888 годзе атрымалася Свята-Пакроўская царква ў рэтра-рускім стылі. Яе цяжка не заўважыць, калі вы маеце намер наведаць вышэй разгледжаную сядзібу "Абрына".

Прыметнік вытворны ад назвы Турэц - турэцкі Падумайце аб гэтым
397 views06:27
Открыть/Комментировать
2022-04-25 09:01:01
Наведаць Карэлічы было вельмі-вельмі важна! Бо зараз можна сумленна агаліць яшчэ адну кропку на скрэтч-мапе.
Дзеля гэтага трэба не толькі даехаць да месца, але і дакументальна засведчыць гэта.
Як можаце пабачыць, працы яшчэ шмат.
409 views06:01
Открыть/Комментировать
2022-04-25 08:50:59
#карэлічы #sacral_islam #sacral_graveyard #sacral_photo
Салам і з панядзелкам, хлопчыкі ды дзяўчаткі!
Сёння ў нас рэдкі для канала госць - мізар ці мусульманскія могілкі. Сеціва адмаўляецца нешта казаць наконт гісторыі татарскай грамады ў Карэлічах (акрамя таго, што ў 1505 годзе крымскія татары гэтыя самыя Карэлічы разрабавалі). Аднак мы можам выказаць здагадку, што перасяленцы з'явіліся тут, як і ў Міры, недзе ў XVI стагоддзі.
З некалькіх дзясяткаў помнікаў літаральна толькі на адзінкавых можна разглядзець надпісы. На арабскай, канешне (але адзін з рускай мовай).

Каардынаты: 53.567167, 26.121460
412 views05:50
Открыть/Комментировать
2022-04-22 09:19:01
#першамайскі #гара_цэгла #sacral_catcolic #sacral_photo
Як лепей за ўсё наведваць занядбанкі? Калі яшчэ ці ўжо няма лісця, канешне. Ну, гэта калі ставіце мэтай паздымаць мясціну так, каб гледачы змаглі зразумець, на што глядзяць. У выпадку з капліцай-пахавальняй Кашыцаў карыстацца гэтым перыядам трэба яшчэ і дзеля таго, каб да яе ўвогуле патрапіць. Не так шмат часу назад тут было ўсё вычышчанае ад зарасніку, але зараз сапраўдныя джунглі. Невялічкая сцежка засталася, але хутка і праз яе будзе цяжка праходзіць.
Ужо пасля візіту даведаўся, што недзе побач ёсць магіла паўстанцаў 1863-64 гг. Але па вышэй адзначанай прычыне пабачыць яе было б складана.

Радавая пахавальня была пабудавана ў 1911 годзе – справа апошняга ўладальніка сядзібы, Фелікса Кашыца. На апошнім здымку невядомы фатограф некалі захаваў фрагмент капліцы. Пасля Другой сусветнай вайны верхні ярус разабралі калгаснікі на цэгла. Ніжнія пахаванні таксама былі разрабаваныя. Раптам там буржуйскае золата схавана?!

Вось тут: 53.547273, 26.328128
567 views06:19
Открыть/Комментировать