Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

sacral_BY

Логотип телеграм канала @belarus_sacral — sacral_BY S
Логотип телеграм канала @belarus_sacral — sacral_BY
Адрес канала: @belarus_sacral
Категории: Путешествия
Язык: Русский
Страна: Беларусь
Количество подписчиков: 2.91K
Описание канала:

Lo-fi, турызм, аутизм.
Гутаркі: @sacral_chat
Сувязь: @sacralpost_bot

Рейтинги и Отзывы

3.00

3 отзыва

Оценить канал belarus_sacral и оставить отзыв — могут только зарегестрированные пользователи. Все отзывы проходят модерацию.

5 звезд

0

4 звезд

1

3 звезд

1

2 звезд

1

1 звезд

0


Последние сообщения 9

2022-02-08 13:26:41 Невялікі працяг па тэме
На адным сайце прачытаў, што 151 пехотны Пяцігорскі полк быў уведзены ў Бярозу дзеля падтрымкі парадку пасля паўстання Каліноўскага. Дзіўны факт і, верагодна, памылковы, бо полк быў сфармаваны непасрэдна ў сярэдзіне 1863 года на Каўказе. І што яшчэ цікавей, першым яго камандзірам быў Апалінарый Рукевіч - шляхціц з Гарадзеншчыны, які быў у высылцы за ўдзел у паўстанні 1830-31 гг. У сеціве можна знайсці яго кнігу "Из воспоминаний старого эриванца. 1832-1839 гг." Думкі, якія ён выказвае ў самым пачатку твора наконт паўстання і Расейскай імперыі могуць не спадабацца. Але не будзем забываць, што гэта піша алдовы афіцэр рускай арміі, якому раней смяротнае пакаранне за гэтае паўстанне замянілі на службу на Каўказе. У любым выпадку, такая вось гістарычная крыніца ад земляка.
Пазней туды на службу будуць трапляць іншыя беларусы удзельнікі ўжо паўстання Каліноўскага.
У Бярозу-Картузскую полк будзе перамешчаны толькі ў 1894 годзе. Перад гэтым яны паспеюць паваяваць у Турэччыне.
А ведаеце хто яшчэ паспеў паслужыць у 151 палку? Кастусь Езавітаў - будучы ваенны міністр БНР.

Ну і каб скончыць тэму "чырвоных казармаў"...
Памятаеце, што ў Першую сусветную ў казармах быў нямецкі шпіталь? Дык вось, памерлых жаўнераў хавалі там жа ў двары. Але ў міжваенны час палякі перапахавалі парэшткі недалёка ад горада на ўжо існуючых нямецкіх могілках. Я іх раней наведваў, вось яны.
Калі пачаў разглядаць даты смерці на крыжах, прыкладна на трэцім знайшоў свой дзень нараджэння. Гэта нейкі знак? Калі так, то добры ці дрэнны?
73 views10:26
Открыть/Комментировать
2022-02-08 13:26:40
88 views10:26
Открыть/Комментировать
2022-02-08 09:37:32 #берёза #sacral_urban #sacral_museum #sacral_photo
У канцы ХІХ стагоддзя ў Бярозе-Картузскай (менавіта так тады звалася Бяроза) быў размешчаны 151 Пяцігорскі пяхотны полк. Каб раскватараваць вайскоўцаў, былі пабудаваныя 3 казармы. Ну а каб іх пабудаваць, выкарыстоўвалі цэгла з разабраных карпусоў былога кляштара. Пад час нямецкай акупацыі Першай сусветнай у казармах месціўся вайсковы шпіталь.
А вось самая цікавая і жахлівая частка гісторыі казармаў - 1934-39 гг. У гэты перыяд улады Польскай рэспублікі стварылі тут канцлагер "Бяроза-Картузская" для ўтрымання палітычных вязняў: пераважна камуністаў, украінскіх і беларускіх нацыяналістаў. Нагодай яго з'яўлення стала забойства ў Варшаве міністра ўнутраных спраў Польшчы Браніслава Пярацкага.
Умовы ўтрымання, як можна здагадацца, былі далёкімі ад гуманнасці: адсутнасць нармальных спальных месцаў, рацыёну і сну, цяжкія працы (часта бессэнсоўныя), забарона размоваў паміж сабою і іншыя здзекі.
Дакладна не вядома колькі вязняў прайшло праз лагер, ёсць супярэчлівыя лічбы ад 3 да 8 тысячаў. У пазнейшы перыяд сюды пачалі трапляць крымінальнікі і жанчыны, а калі Германія напала на Польшчу 1 верасня 39-га - грамадзяне нямецкага паходжання.
Калі бальшавіцкія войскі занялі горад, лагерная адміністрацыя ўжо збегла, а пры іх адсутнасці і вязні не затрымаліся.

У нашыя часы захаваліся дзве з трох казармаў. Выкарыстоўваюцца, як гандлёвыя і сацыяльныя ўстановы. У адной з іх дзейнічае мастацкая галерэя і музей канцлагеру - лічы, агульная ўстанова з агульным квітком (нешта тыпу 3-4 рублі з экскурсіяй, +90 капеек за дазвол здымаць). Лагерная экспазіцыя вельмі сціплая: літаральна 2 памяшканні былых камер. Экспанатаў больш, чым падаецца, гледзячы на здымкі, алё ўсё даволі аскетычна. Ёсць яшчэ над чым папрацаваць. Таму можна спадзявацца, што запал супрацоўнікаў музея не абмяжуецца неабходнасцю раскрыць тэму польскага канцлагера да 17 верасня 21-га года, а працягне арганічнае развіццё праекта.
428 views06:37
Открыть/Комментировать
2022-02-08 09:37:29
420 views06:37
Открыть/Комментировать
2022-02-07 08:47:01
#дубровно #sacral_industrial #sacral_photo
З панядзелкам, хлопчыкі ды дзяўчаткі! Гэты харкаўчанін Т-74 сваё ўжо адпрацаваў, а ў нас яшчэ ўсё наперадзе

Хаця жанчына, якая бачыла, як я здымаю помнік, запэўніла, што хоць зараз саляру залівай ды ў поле! Вось толькі падлеткі шкло ў вокнах пабілі...
Як ёй не паверыць?
537 views05:47
Открыть/Комментировать
2022-02-05 14:32:56
Якія ў вас адносіны з бярозаўскім кляштарам?
Anonymous Poll
58%
Не ведаў\не ведала пра яго.
27%
Ведаў\ведала пра яго.
14%
Быў\была ў ім.
257 voters601 views11:32
Открыть/Комментировать
2022-02-05 14:29:25 #берёза #гара_цэгла #sacral_fortificatio #sacral_catholic #sacral_photo
Пачнем здалёк. У канцы ХІ стагоддзя будучы каталіцкі святы, а ў той час манах і святар, Бруна Кёльнскі разам са сваімі паплечнікамі заснаваў братэрства ў гарах сучаснай паўднёвай Францыі - мястэчку Шартроз. Па-лацінску назва гучыць як "сartusia", таму і будучы ордэн быў празваны картэзіянскім\картузіянскім, а самі кляштары называлі картэзіямі. Па ўсёй Еўропе іх налічвалася 196 у перыяд XV-XVI ст.
Адзін з такіх з'явіўся і ў ВКЛ у XVII стагоддзі. Фундатарам яго стаў падканцлер Казімір Леў Сапега.
Кляштар быў пабудаваны ў барочным стылі. Галоўным будынкам яго быў 3-нефавы касцёл Святога Крыжа. Шпіталь, аптэка, шматлікія гаспадарчыя пабудовы - усё за мураванымы сценамі з вежамі. А яшчэ абарончы роў.
У сярэдзіне жылыя памяшканні святароў, якія ўтваралі замкнёную кампазіцыю. Кожная келья ўяўляла сабою асобную капсулу з пакоям і невялікім дворыкам. Манахі-картузы спалучалі жыццё пустэльнікаў і існаванне ў супольнасці. Таму амаль увесь час яны праводзілі моўчкі і ў адзіноце. Толькі тры разы на дзень збіраліся для агульнай літургіі. Раз на тыдзень ім дазвалялася пакідаць межы кляштара на некалькі гадзін. Тады яны шпацыравалі, разбіўшыся на пары і менавіта тады ім дазвалялася размаўляць паміж сабою. Такіх манахаў было ня шмат - 14-16.
Але былі і манахі-браты, якія не жылі ў такой строгай аскезе. Яны забяспечвалі існаванне прыстанкі: працавалі ў садзе, гатавалі ежу, займаліся ўборкай і іншымі працамі.
Кляштар з'яўляўся буйным землеўладальнікам і крэдыторам.
Браты ордэна падтрымалі паўстанне 1830-31 гг. Таму пасля яго здушэння расейскімі вайскамі, кляштар быў зачынены, а яго маёмасць перайшла да кадэцкага корпуса.
Пасля паўстання 1863 г. частка будынкаў была разабраная, каб з гэтай цэглы пабудаваць казармы...

Увогуле, аб'ект стары, маштабны, можна шмат напісаць усякага. Але, здаецца, допіс і так расцягнуўся. Каб вы разумелі, гэта мой трэці візіт да яго. Здаецца, ён значна менш вядомы, чым Гальшаны ці Ружаны (апошнія нават даволі блізка ад Бярозы). Гэта, насамрэч, прыемна. Там нікога не сустрэнеш, усе руіны ў тваім распараджэнні! Але я вам скажу па сакрэце, толькі нікому , абавязкова наведайце, калі яшчэ гэтага не зрабілі.

Шмат здымкаў і старых выяў з указаннем датыроўкі глядзіце ў альбоме.
611 viewsedited  11:29
Открыть/Комментировать
2022-02-05 14:29:23
606 views11:29
Открыть/Комментировать
2022-02-03 09:28:59
Наведаў Бярозу. Чарговы раз. Пакуль надвор'е складанае і часу няшмат, абыходжуся простымі маршрутамі. А ўвогуле, кляштар картэзіянцаў ван лаў! Трэба ўжо яго паздымаць з паветра. А тут яшчэ са сняжком. Прыгажосць!

Да таго ў горадзе з'явіўся музей канцлагеру "Бяроза-Картузская". Яго адкрыццё мела казённа-ідэалагічны сэнс і адбылося 17 верасня. Але ў любым выпадку, падобная ўстанова павінна была з'явіцца ў горадзе раней ці пазней.

Пра ўсё гэта пазней, а пакуль вось што падумаў. Звычайна ў допісах засяроджваюся менавіта на наведаных аб'ектах, гісторыя там, думкі нейкія. Часам дадаю каардынаты. А вось як туды патрапіў, у аб'екты гэтыя, амаль нічога (ёсць асобны тэг з апісаннем маршрутаў, але з'ява рэдкая гэта). А спосабы бываюць розныя, бо не з'яўляюся аўтааматарам і карыстаюся грамадскім транспартам і нагамі.
Ці трэба дадаваць дарожныя зацемкі тыпу на чым даехаў, колькі аддаў за квіток, дзе шавуху з'еў, колькі крокаў натупаў, спадарства?
720 views06:28
Открыть/Комментировать
2022-02-02 11:11:01
Дзень добры, спадарства!
Тут чытач @JaDzaa зрабіў цікавую выяву: спалучэнне сучаснасці ды пачатку ХХ стагоддзя.
А што за мясцовасць на здымку, спадзяюся, вы і самі здагадаліся. Так?

Захапленні і пытанні аўтар убачыць у каментарах
850 views08:11
Открыть/Комментировать