Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Невялікі працяг па тэме На адным сайце прачытаў, што 151 пехо | sacral_BY

Невялікі працяг па тэме
На адным сайце прачытаў, што 151 пехотны Пяцігорскі полк быў уведзены ў Бярозу дзеля падтрымкі парадку пасля паўстання Каліноўскага. Дзіўны факт і, верагодна, памылковы, бо полк быў сфармаваны непасрэдна ў сярэдзіне 1863 года на Каўказе. І што яшчэ цікавей, першым яго камандзірам быў Апалінарый Рукевіч - шляхціц з Гарадзеншчыны, які быў у высылцы за ўдзел у паўстанні 1830-31 гг. У сеціве можна знайсці яго кнігу "Из воспоминаний старого эриванца. 1832-1839 гг." Думкі, якія ён выказвае ў самым пачатку твора наконт паўстання і Расейскай імперыі могуць не спадабацца. Але не будзем забываць, што гэта піша алдовы афіцэр рускай арміі, якому раней смяротнае пакаранне за гэтае паўстанне замянілі на службу на Каўказе. У любым выпадку, такая вось гістарычная крыніца ад земляка.
Пазней туды на службу будуць трапляць іншыя беларусы удзельнікі ўжо паўстання Каліноўскага.
У Бярозу-Картузскую полк будзе перамешчаны толькі ў 1894 годзе. Перад гэтым яны паспеюць паваяваць у Турэччыне.
А ведаеце хто яшчэ паспеў паслужыць у 151 палку? Кастусь Езавітаў - будучы ваенны міністр БНР.

Ну і каб скончыць тэму "чырвоных казармаў"...
Памятаеце, што ў Першую сусветную ў казармах быў нямецкі шпіталь? Дык вось, памерлых жаўнераў хавалі там жа ў двары. Але ў міжваенны час палякі перапахавалі парэшткі недалёка ад горада на ўжо існуючых нямецкіх могілках. Я іх раней наведваў, вось яны.
Калі пачаў разглядаць даты смерці на крыжах, прыкладна на трэцім знайшоў свой дзень нараджэння. Гэта нейкі знак? Калі так, то добры ці дрэнны?