Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

sacral_BY

Логотип телеграм канала @belarus_sacral — sacral_BY S
Логотип телеграм канала @belarus_sacral — sacral_BY
Адрес канала: @belarus_sacral
Категории: Путешествия
Язык: Русский
Страна: Беларусь
Количество подписчиков: 2.91K
Описание канала:

Lo-fi, турызм, аутизм.
Гутаркі: @sacral_chat
Сувязь: @sacralpost_bot

Рейтинги и Отзывы

3.00

3 отзыва

Оценить канал belarus_sacral и оставить отзыв — могут только зарегестрированные пользователи. Все отзывы проходят модерацию.

5 звезд

0

4 звезд

1

3 звезд

1

2 звезд

1

1 звезд

0


Последние сообщения 11

2022-01-22 09:09:10 #борисов #sacral_jews #sacral_photo
Шалом, шабат!
Сёння працягнем экспрэс-знаёмства з габрэйскай спадчынай Барысава.
Вядома, што ў 1863 годзе ў горадзе дзейнічала 8 сінагог. Верагодна, што ў пачатку ХХ стагоддзя іх магло быць больш. Сёння ў гістарычным цэнтры старога Барысава, на рынкавай плошчы, можна знайсці некалькі адпаведных будынкаў:
Здымкі 1,2,3,4 - сінагога «Хеўрэ Тылім» ды вучэльня\ешыва "Талмуд Тора" з чырвонай цэглы.
5 - бэжавы двухпавярховы будынак з вальмавым дахам - вялікая сінагога. Ужо дома высвятліў, што гэта менавіта той будынак, які патрэбен. Таму такі дрэнны ракурс. Пашчасціла, што ўвогуле патрапіў у кадр
Тая ж гісторыя з шостым здымкам, толькі атрымалася яшчэ горш Каб зразумець пра які будынак гаворка, прыйшлося зрабіць адпаведны маркер Ну і вялікую сінагогу справа зноў можна ўбачыць.
Усё пабудавана недзе ў пачатку ХХ стагоддзя.

А падсумуем усё гэта могілкамі Акрамя цудоўных старых могілак, якія мы разглядалі раней, ёсць больш пазнейшыя. Пахаванні там недзе +\- з 50-70 гадоў. Ну і размешчаны на другім беразі Бярэзіны.
707 views06:09
Открыть/Комментировать
2022-01-22 09:09:08
678 views06:09
Открыть/Комментировать
2022-01-21 10:09:38 #борисов #гара_цэгла #sacral_fortificatio #sacral_photo
Магчыма, вы чулі, а можа нават і бачылі, рэшткі Барысаўскага замка. А нехта бачыў на гэтым месцы турму. Дык што гэта?
Як у любым паважаючым сябе сярэднявечным горадзе, у Барысаве быў драўляны замак. З'явіўся ён меркавана недзе ў ХІІІ стагоддзі, знаходзіўся на востраве ракі Бярэзіна. Цягам часу перабудоўваўся, аднаўляўся па новай пасля разбурэнняў, але пры тым заставаўся эка-фрэндлі-драўляным. Ужо ў пачатку ХІХ стагоддзя ўлады Расейскай імперыі вырашылі зрабіць з усяго гэтага сур'ёзную бастыённую мураваную фартэцыю (ня горшую за Бабруйскую), але не паспелі - Прывет, 1812-ы! Прывет, Напалеон! Здаецца, паспелі толькі зрабіць некаторыя зямельныя працы...
У выніку, у сярэдзіне ХІХ стагоддзя на месцы замка абарончага з'явіўся замак турэмны з чырвонай цэглы і агароджай. Дзейнічала турма да 1951 года пры ўсіх уладах, якія цягам ХХ стагоддзя змяняліся неаднаразова. Запатрабаваная была ўстанова (будавалася з разлікам на 75 арыштантаў, але трапляла туды значна больш), настолькі знасілася, што рамантаваць ужо не сталі, а проста выселілі і зламалі.
Дык што гэта: замак ці турма?
811 views07:09
Открыть/Комментировать
2022-01-21 10:09:36
781 views07:09
Открыть/Комментировать
2022-01-18 09:17:02
#борисов #гара_цэгла #sacral_industrial #sacral_photo
У 1896 годзе па праекце інжынера Ўладзіміра Шухава ў Ніжнім Ноўгарадзе была пабудаваная першая гіпербалоідная канструкцыя - воданапорная вежа.
Такая сістэма дазваляла будаваць высокія і трывалыя пабудовы пры эканоміі матэрыялаў.
Пазней такія пабудовы пачнуць будаваць па ўсім свеце ў якасці маякоў, тэлевежаў, апораў ЛЭП і іншых карысных пабудоў. На тэрыторыі былога СССР "шухоўскія" вежы будавалі ў перыяд любові да канструктывізму. Зараз на тэрыторыі Беларусі захавалася воданапорная вежа ў Барысаве, 1927 года.
Ёсць яшчэ адна падобная ў Талачынскім раёне. Можа хто некалі бачыў і яе?
460 views06:17
Открыть/Комментировать
2022-01-17 15:55:09
#большиесехновичи #sacral_orthodox #sacral_photo
Царква святога Мікалая ў вёсцы Вялікія Сяхновічы. З'явілася ў першай палове XVIII стагоддзя, перабудаваная ў 1860-я. Зусім недалёка ад горада Жабінка.
426 views12:55
Открыть/Комментировать
2022-01-14 09:22:01
#борисов #sacral_jews #sacral_graveyard #sacral_photo
Неяк склалася такая традыцыя, што першае месца, куды ідзеш па прыездзе, гэта старыя гістарычныя могілкі. Магчыма гэта звязана з тым, што трапляеш у горад зранку, калі музеі, храмы і іншыя ўстановы не працуюць, а могілкі заўсёды адкрытыя, чакаюць гасцей 24\7.
Так атрымалася і з Барысавам. Ну і гэта самы дальні аб'ект на мапе з запланаваных - паўночная ўскраіна горада.
Плошча могілак даволі вялікая і старых помнікаў вельмі шмат. Хаця спачатку вас сустрэнуць сучасныя пахаванні, але за імі... самі глядзіце, якія цікавыя камяні сустракаюцца. Акрамя традыцыйных зорак Давіда і падсвечнікаў-менораў (апошні характэрны для жаночых пахаванняў), можна ўбачыць выявы далоняў і збаноў - сімвалы саслоў'я жрацоў коганаў і левітаў. Кніга на помніку - таксама сімвалізуе знаўцаў Торы і Талмуда. Верагодна, нябожчык быў рабінам.

Больш здымкаў глядзіце ў альбоме.
501 views06:22
Открыть/Комментировать
2022-01-13 10:23:00
«ВандаВіжн», «Паўднёвы парк», «Каханне, смерць і робаты» – усё гэта НА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ!

Каманда «Кукумба» агучвае фільмы, серыялы, анімэ па-беларуску, а таксама праекты можна глядзець з беларускімі субцітрамі.
Далучайцеся да тэлеграм-каналу і глядзіце праекты з якаснай беларускай мовай!

Падпісацца:
https://t.me/kykymba_by
776 views07:23
Открыть/Комментировать
2022-01-12 09:12:00
#sacral_data
Нясталая, але традыцыйная рубрыка "Вартыя нагоды падняць куфаль":
1581 г. - Пінск атрымлівае герб ад Стэфана Баторыя;
1591 г. - ужо пры Жыгімонце Вазе герб атрымлівае Менск;
1895 г. - у Менску пачнае працаваць першая электрастанцыя. Знаходзілася яна на сучасным праспекце Незалежнасці каля сучаснага цырку. У 2011 годзе яе будынак знішчылі дзеля будоўлі гатэля. Але абяцалі зрабіць на памяць аб ёй нейкі сурагат-помнік.
522 views06:12
Открыть/Комментировать
2022-01-11 09:22:01
#василевичи #sacral_industrial #sacral_photo
Калі вам у нейкі моман здасца, што вы на нешта дарма марнуеце час, то ўспомніце, што ў Беларусі існуюць нафтавыя вежы
745 views06:22
Открыть/Комментировать