Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

#борисов #гара_цэгла #sacral_industrial #sacral_photo У 1896 г | sacral_BY

#борисов #гара_цэгла #sacral_industrial #sacral_photo
У 1896 годзе па праекце інжынера Ўладзіміра Шухава ў Ніжнім Ноўгарадзе была пабудаваная першая гіпербалоідная канструкцыя - воданапорная вежа.
Такая сістэма дазваляла будаваць высокія і трывалыя пабудовы пры эканоміі матэрыялаў.
Пазней такія пабудовы пачнуць будаваць па ўсім свеце ў якасці маякоў, тэлевежаў, апораў ЛЭП і іншых карысных пабудоў. На тэрыторыі былога СССР "шухоўскія" вежы будавалі ў перыяд любові да канструктывізму. Зараз на тэрыторыі Беларусі захавалася воданапорная вежа ў Барысаве, 1927 года.
Ёсць яшчэ адна падобная ў Талачынскім раёне. Можа хто некалі бачыў і яе?