Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

sacral_BY

Логотип телеграм канала @belarus_sacral — sacral_BY S
Логотип телеграм канала @belarus_sacral — sacral_BY
Адрес канала: @belarus_sacral
Категории: Путешествия
Язык: Русский
Страна: Беларусь
Количество подписчиков: 2.91K
Описание канала:

Lo-fi, турызм, аутизм.
Гутаркі: @sacral_chat
Сувязь: @sacralpost_bot

Рейтинги и Отзывы

3.00

3 отзыва

Оценить канал belarus_sacral и оставить отзыв — могут только зарегестрированные пользователи. Все отзывы проходят модерацию.

5 звезд

0

4 звезд

1

3 звезд

1

2 звезд

1

1 звезд

0


Последние сообщения 8

2022-02-19 09:12:13
#заславль #sacral_graveyard #sacral_jews #sacral_photo
Зараз распавяду пра месца для асаблівых перакрутаў з вялікай колькасцю вольнага часу.
Вось такую штуку паказвае мапа на поўдні Заслаўя і нават шыльда пра каштоўнасць. Гэта пагорак з ляском без сцежак. Ва ўсякім разе іх зараз не бачна, як і слядоў чалавека на снезе. А ведаеце, што там ёсць? Мацэвы. Габрэйскія надмагіллі. Іх не так шмат, надпісы на асобных цяжка разгледзець. Але ж ты паглядзі! Старыя могілкі дэтэктэд.
Шалом, шабат!
53.995535, 27.295950 - прыблізна тут.
686 views06:12
Открыть/Комментировать
2022-02-18 14:16:47
Былі ў Заслаўі?
Anonymous Poll
69%
Так
31%
Не
333 voters577 views11:16
Открыть/Комментировать
2022-02-18 14:16:29
Я, канешне, дзіка выбачаюся, але днямі наведваў Заслаўе Чарговы раз, але ўпершыню з дронам. Маршруты пакуль такія. Холадна, страшна і нага баліць
Але зрабіў для сябе пэўныя адкрыцці. Напрыклад, "эка-сцежка" побач з царквою і Вілейска-Мінскім каналам. Гэта метраў 100 драўлянай грэблі з парэнчамі. Можа яна даўно існуе, але вось першы раз пабачыў. Прыемная дробязь. Нарэшце зайшоў у музей-млын. Спадабалася.
Хутка займуся допісамі і здымкамі з вышыні.
Ну і з пятніцай, спадарства!
577 views11:16
Открыть/Комментировать
2022-02-16 10:43:02
#василевичи #гара_цэгла #sacral_industrial #sacral_photo
Будавалі крухмальны завод. У пачатку 90-х закінулі. Так і застаўся на ўскрайку горада Васілевічы гэты мёртванароджаны гігант.
Больш здымкаў у альбоме.

Ну і давайце ўспомнім ролік па тэме.
531 views07:43
Открыть/Комментировать
2022-02-14 09:26:40 #снов #sacral_catholic #sacral_photo
Касцёл у стылі барока ў мястэчку Сноў быў пабудаваны ў 1760 годзе, хаця каталіцкая парафія з касцёлам драўляным існавала з XVII стагоддзя. Галоўным фундатарам быў тагачасны ўладальнік мястэчка Ян Хрысціян Рдултоўскі. Гэты род пазней пакіне нам прыгажэйшы класічны палац. Але вернімся да храму.
Пасля знішчэння Рэчы Паспалітай ён працягнуў дзейнічаць, але калі паўстанне Каліноўскага было задушана ў 1864 годзе, касцёл быў адабраны на карысць Маскоўскага патрыярхату. Пасля Першай сусветнай, пад уладай польскай адміністрацыі, каталікі вярнуліся ў сваю святыню. Прыйшлі "саветы" ў 39-м і зноў прагналі каталікоў. Прыйшоў 91-ы, прагнаў "саветы", вярнуліся каталікі
Такім чынам, зараз касцёл працуе, асвечаны ў гонар Святога Яна Хрысціцеля. А ў нішах перад ўваходам можам пабачыць статуі апосталаў Пятра (ён трымае ключы ад рая і паводле каталіцкай традыцыі лічыцца першым Рымскім папай) і Паўла з мячом, якім была адсечана ягоная ж галава. Дзякуючы апошняму, хрысціянства з юдэйскай секты ператварылася ў сусветную рэлігію. Ягонымі намаганнямі хрысціяне не робяць абразання і не выконваюць 613 запаведзяў. Хіба ж не малайчына?
633 viewsedited  06:26
Открыть/Комментировать
2022-02-14 09:26:39
625 views06:26
Открыть/Комментировать
2022-02-12 19:03:05
Прывітанне, шаноўныя!
@belsquad - файны паблік з ачмурэннымі мемамі, прышпіламі, гісторыяй Беларусі і яшчэ шмат іншым, прычым усё па-беларуску!
Далучайся і падпісвайся!
684 views16:03
Открыть/Комментировать
2022-02-11 09:08:59
#sacral_data
Традыцыйна віншую з народзінамі выбітнага мастака і вандроўніка па абшарам былой Рэчы Паспалітай, ураджэнца Піншчыны - спадара Напалеона Орду! 215 гадоў. Лічы, юбілей.
А вас, хлопчыкі ды дзяўчаткі, з надыходам пятніцы!
Якія мясціны на выявах пазнаеце? Што з гэтага наведвалі?
419 views06:08
Открыть/Комментировать
2022-02-10 17:17:00 #берёза #гара_цэгла #sacral_video
Невялікі ролік з аглядам бярозаўскага кляштара з вышыні. Звярніце ўвагу, што вялікая частка былога комплексу зараз занятая складамі базы забяспячэння. Ад гэтага ўяўлення маштабаў, уражанні толькі растуць!



668 views14:17
Открыть/Комментировать
2022-02-09 10:02:36
#берёза #хзякіятэгі
У старадаўніх абарончых храмах былі тоўстыя сцены, байніцы і равы. А вось у сучасных - авіацыя ды бранятэхніка.
Чакайце-чакайце! Ці вось так. У абарончага храма сцены, байніцы, а ў наступальнага - танчыкі з авіяцыяй! Та-дам, тссс!

Царква сучасная, таму жарты замест нейкай там інфарматыўнасці. Эх, нешта і гумар чорны атрымліваецца, гледзячы на сучасныя абставіны...
765 views07:02
Открыть/Комментировать