Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

#снов #sacral_catholic #sacral_photo Касцёл у стылі барока ў м | sacral_BY

#снов #sacral_catholic #sacral_photo
Касцёл у стылі барока ў мястэчку Сноў быў пабудаваны ў 1760 годзе, хаця каталіцкая парафія з касцёлам драўляным існавала з XVII стагоддзя. Галоўным фундатарам быў тагачасны ўладальнік мястэчка Ян Хрысціян Рдултоўскі. Гэты род пазней пакіне нам прыгажэйшы класічны палац. Але вернімся да храму.
Пасля знішчэння Рэчы Паспалітай ён працягнуў дзейнічаць, але калі паўстанне Каліноўскага было задушана ў 1864 годзе, касцёл быў адабраны на карысць Маскоўскага патрыярхату. Пасля Першай сусветнай, пад уладай польскай адміністрацыі, каталікі вярнуліся ў сваю святыню. Прыйшлі "саветы" ў 39-м і зноў прагналі каталікоў. Прыйшоў 91-ы, прагнаў "саветы", вярнуліся каталікі
Такім чынам, зараз касцёл працуе, асвечаны ў гонар Святога Яна Хрысціцеля. А ў нішах перад ўваходам можам пабачыць статуі апосталаў Пятра (ён трымае ключы ад рая і паводле каталіцкай традыцыі лічыцца першым Рымскім папай) і Паўла з мячом, якім была адсечана ягоная ж галава. Дзякуючы апошняму, хрысціянства з юдэйскай секты ператварылася ў сусветную рэлігію. Ягонымі намаганнямі хрысціяне не робяць абразання і не выконваюць 613 запаведзяў. Хіба ж не малайчына?