Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

sacral_BY

Логотип телеграм канала @belarus_sacral — sacral_BY S
Логотип телеграм канала @belarus_sacral — sacral_BY
Адрес канала: @belarus_sacral
Категории: Путешествия
Язык: Русский
Страна: Беларусь
Количество подписчиков: 2.91K
Описание канала:

Lo-fi, турызм, аутизм.
Гутаркі: @sacral_chat
Сувязь: @sacralpost_bot

Рейтинги и Отзывы

3.00

3 отзыва

Оценить канал belarus_sacral и оставить отзыв — могут только зарегестрированные пользователи. Все отзывы проходят модерацию.

5 звезд

0

4 звезд

1

3 звезд

1

2 звезд

1

1 звезд

0


Последние сообщения 5

2022-05-23 09:07:18
640 views06:07
Открыть/Комментировать
2022-05-21 14:34:32
#любча #гара_цэгла #sacral_brovar #sacral_photo
Між іншым, яшчэ не ўсё апублікавана з наваградскага падарожжа. Напрыклад, вось руіны былога бровара. Але паглядзець на іх складана. Былы будынак аказаўся за агароджай сыраробнага заводу на ўскрайку Любчы.
Раней на гэтым месцы быў фальварак, які называўся Войнава, тут была сядзіба Наргелевічаў-Дыбоўскіх.
Падглядваць скрозь плот тут: 53.759991, 26.028088
619 views11:34
Открыть/Комментировать
2022-05-20 14:51:00 Зрабілі для вас падборку каналаў якія дапамогуць павялічыць слоўнікавы запас ды ўвогуле палепшыць свой моўны ўзровень праз цікавы кантэнт.

https://t.me/lohkaja_mova
Канал для тых, хто хоча палепшыць свой слоўнікавы запас беларускае мовы.

https://t.me/pabielarusku
Добрыя перакладныя жарты і не толькі.

https://t.me/belsquad
Беларускамоўны востраў мемаў і прышпілаў без палітыкі

https://t.me/karcinki
Смешныя карцінкі

https://t.me/sumnyja
Сумныя карцінкі

https://t.me/wir_by
Канал, які папулярызуе беларускую і сусветную культуру: відэа-лекцыі, папулярна-навуковыя артыкулы, тэсты і пазнавальныя гульні.

https://t.me/nezartyby
Годныя жарты на мове

https://t.me/Vuznapatelni
Канал, які распаўсюджвае кантэнт на беларускай

https://t.me/patajemnajabielarus
Цікавыя фотаздымкі з мінулага

https://t.me/belarusian_history
Гісторыя Беларусі ў фота жы цікавых фактах

https://t.me/poshtabel
Паштоўкі ды фотаздымкі з відарысамі Беларусі.

https://t.me/kupinaruzh
Беларускамоўны куточак вялікай банды аматараў кінематографа.

https://t.me/historianinBelarus
https://t.me/historyja
Каналы пра гісторыю Беларусі

https://t.me/horadnia
Горадня, Беларусь, Еўропа і шырокі тэматычны спектр: гісторыя, культура, цікавосткі, актуальнае.

https://t.me/januskevicbooks
Афіцыйны канал выдавецтва Янушкевіч.

https://t.me/belaruskipioner
БССР 1920-х, 1930-х. Кнігі, газеты, часопісы, фота, архітэктура.

https://t.me/bellitra
Чытацкі дзённік.
Пра беларускую і сусветную літаратуру на беларускай мове.

https://t.me/belarus_sacral
У пошуках Беларусі, якую мы згубілі

https://t.me/BY_Urbanism
Урбаністыка ў Беларусі

https://t.me/belbabylon
Беларуская гісторыя ў незвычайных ракурсах

https://t.me/kinakongby
Канал каманды, якая агучвае кіно на беларускую мову і паказвае яго ў  кінатэатрах


https://t.me/belpodcasts
Пра падкасты па-беларуску: звесткі пра іх, навіны пра новыя выпускі

https://t.me/supermova
Канал пра годных беларусаў і годныя падзеі, які натхняюць размаўляць на нашай Супер Мове кожны дзень, усюды і з усімі!

https://t.me/holybelawood
Уся праўда пра беларускае кіно

https://t.me/zoom_liekcyi
Онлайн -zoom - лекцыі для цікаўных

https://t.me/anibel_by
Навінкі анімэ і манга па-беларуску



https://t.me/bel_audiobooks
Усё пра беларускія аўдыякнігі: рэлізы, інтэрв'ю з аўтарамі і выканаўцамі ды іншыя цікавосткі.

https://t.me/kinakipaby
Сховішча фільмаў, серыялаў і мультфільмаў па-беларуску.
Самая поўная калекцыя.

https://t.me/hodnaby
Канал грамадскай кампаніі Годна, якая прысвечана вывучэнню, развіццю і далейшаму фармаванню беларускай нацыянальнай ідэнтычнасці.

https://t.me/BelarusBased
Беларускі філіял based memes

https://t.me/razanau_wir_by
Тэкст Алеся Разанава кожны дзень.
https://t.me/spadczyna
Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.

https://t.me/zzianniemovy
Зіхатлівыя крышталікі роднай мовы

https://t.me/mohilki
Чат для аматараў некрапалістыкі і могілкавага турызму

https://t.me/tutejsyja_bel
Гістарычныя артыкулы, мемы і беларускамоўныя відэа.

https://t.me/basio_tank
Творчасць. Хоку. Мова.

https://t.me/scasciejka_tut
Проста для душы

https://t.me/mova_how
Агрэгатар беларускамоўных праэктаў

https://t.me/akhadanovich
Канал Андрэя Хадановіча

https://t.me/halasy_zza_viarby
Аматарскія пераклады вершыкаў, пра якія звычайна не пачуць, калі ня ведаць, дзе шукаць.

https://t.me/zabiziapu
Распаўсюд беларускай мовы праз стварэньне сучаснага кантэнту на жыцьцёвыя тэмы

https://t.me/razmova
"РазМова" - цікавы канал пра мову.
331 views11:51
Открыть/Комментировать
2022-05-18 17:11:36
Па гарачых слядах вандроўкі ў Віцебск.
Цягнік "штадлер" з сядзячымі вагонамі адбывае з Менску ў 15:06. Едзе тры гадзіны. Каштуе 19,24 р.
У горадзе дождж і квэст па пераскокванню лужынаў ды ручайкоў (але гэта не дакладна).
У самым гістарычным цэнтры ёсць хостэл Х.О. Ад вакзалу каля 2 км. Ложак у пакойчыку на дваіх каштуе 20 рублёў. У больш ёмістых пакоях, відавочна, будзе яшчэ танней.

Кожная трэцяя серада месяца - бясплатны дзень віцебскіх музеяў (гэта ж трэба так удала патрапіць!). Але бываюць нюансы. Напрыклад, каб падняцца на вежу ратушы, прыйдзецца заплаціць 7 рублёў. Ну і за пэўныя выставы.

Вяртаемся ў Менск на такім жа цягніку (за 19,24 р; седзячы тры гадзіны) ў 15:57 крыху стомленыя, але задаволеныя.
Ну а пазней пагаворым, што можна паспець убачыць. Працяг будзе
627 views14:11
Открыть/Комментировать
2022-05-14 09:27:01
#крычаў #sacral_industrial #sacral_photo
Яшчэ адна "эшка" ў калекцыю паравозаў. Яшчэ адна воданапорная вежа.
674 views06:27
Открыть/Комментировать
2022-05-12 09:23:01
#крычаў #sacral_dominium #sacral_photo
Ужо пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай 1772 года ўсходні Крычаў апынуўся ў складзе Расійскай імперыі і стаў маёмасцю князя Рыгора Пацёмкіна. Ён збудаваў сабе ў 1787 годзе класічны палац. Пазней крычаўская маёмасць была ці то прададзена, ці то ў карты прайграна. У сярэдзіне ХІХ стагоддзі тут адбыўся пажар і ўжо новы ўладальнік Ян Галынскі рэмантуе палац з новымі неагатычнымі элементамі (вежачкі на порціку, спічастыя вокны і дэкор).
У савецкія часы тут месціліся школы ды інтэрнаты. Пасля 50-х будынак прыходзіў у заняпад. Толькі ў 00-х яго адрамантавалі і зараз тут краязнаўчы музей і ЗАГС.
Ленінская, 59, вось.
624 views06:23
Открыть/Комментировать
2022-05-11 10:29:54 #sacral_industrial #sacral_photo #waldmachtfrei
Пытанне з папярэдняга допісу атрымалася з падвохам. Даўно планаваў гэтую паездку і так добра ў галаве ўсё складвалася, што збіраўся цягам аднаго дню пакрыць адразу шмат мясцінаў. Напрыклад, паспець пабачыць крэйдавыя кар'еры і ў Клімавічах, і каля Крычава. Рэчаіснасць дазволіла наведаць толькі крычаўскі.
Дык пры чым тут Клімавічы?
Справа ў тым, што паміж гэтымі гарадамі ёсць прыпынак Міхеевічы, там месціцца завод будматэрыялаў. Адтуль значна бліжэй да вялізнага кар'ера. Таму зручна даехаць начным цягніком да Клімавічаў (23:03 з Менску), а адтуль рэгіянальным дызельком да Міхеевічаў (09:49).
Пасля агляду берагоў блакітнай вадзіцы пешшу да Крычава, кіламетраў 10. Хацелася паспець наведаць некалькі славутасцяў гораду, але горад хоць і не вялікі па насельніцтву, вельмі працяглы па плошчы. Карыстаўся гарадскім транспартам, але нават так на цягнік да Менску паспеў упрытык.
Мяркуючы па кантэнце ў сацсетках, доступ даволі вольны да затопленага кар'еру. Але зразумела, што наведванне такіх прамысловых аб'ектаў афіцыйна не вітаецца (гэта можа быць небяспечна, таму трэба быць вельмі асцярожным на месцы). Таму мела месца пэўная партызанка пры падыходзе і адыходзе. Пры гэтым сустрэў дзядзьку, што збіраў метал па берагах.
53.677196, 31.779938

UPD: Толькі зараз, пісаўшы допіс, дапёр, чаму маршрут у галаве выглядаў лепш, чым у жыцці. Па пятніцах ды суботах ёсць начны цягнік з Крычава ў Менск і вольнага часу атрымліваецца знааачна больш. А так гэны доўбень з'ехаў у 15:14
740 views07:29
Открыть/Комментировать
2022-05-11 10:29:52
690 views07:29
Открыть/Комментировать
2022-05-11 10:29:49
669 views07:29
Открыть/Комментировать
2022-05-10 15:22:35
Добрага дня, спадарства!
Прыехаў у Клімавічы і адшукаў мясцовы замак (і мядзведзіка пад елкай).
Магчыма, дасведчаныя падарожнікі здагадаліся навошта ехаць у Клімавічы і што там глядзець?
793 views12:22
Открыть/Комментировать