Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

sacral_BY

Логотип телеграм канала @belarus_sacral — sacral_BY S
Логотип телеграм канала @belarus_sacral — sacral_BY
Адрес канала: @belarus_sacral
Категории: Путешествия
Язык: Русский
Страна: Беларусь
Количество подписчиков: 2.91K
Описание канала:

Lo-fi, турызм, аутизм.
Гутаркі: @sacral_chat
Сувязь: @sacralpost_bot

Рейтинги и Отзывы

3.00

3 отзыва

Оценить канал belarus_sacral и оставить отзыв — могут только зарегестрированные пользователи. Все отзывы проходят модерацию.

5 звезд

0

4 звезд

1

3 звезд

1

2 звезд

1

1 звезд

0


Последние сообщения 3

2022-06-11 09:37:00
#уселюб #sacral_orthodox #sacral_photo
Скончым цыкл наваградскага трыпу (пачаўся ён даўно вось адсюль) архітэктурнай крынжацінкай.
Шаноўнае спадарства, Свята-Міхайлаўская царква. Пабудаваная ў XVIII стагоддзі, перабудавана ў ХІХ. Зараз аздоблена маднейшым-прыгажэйшым сайдынгам. Ммм
613 views06:37
Открыть/Комментировать
2022-06-10 09:24:00
#уселюб #гара_цэгла #sacral_dominium #sacral_photo
З папярэдняга допісу пра могілкі вы даведаліся пра пахавальню нейкіх О'Руркаў ва Ўселюбе. Вядома, калі ў цябе ёсць свая пахавальня, верагодна, ты няпросты селянін, а паважаны арыстакрат. І калі ёсць пахавальня, недзе павінна быць і радавая сядзіба. Нажаль, драўляны палац згарэў (не калісці там, а ў 2012 годзе...), застаўся толькі падмурак у зарасніках. Таму найбольш цікавыя рэшткі былога маёнтку - закінутыя рэшткі былых гаспадарчых пабудоў.
Самі графы О'Руркі, як не складана зразумець па прозвішчу, выхадцы з Ірландыі. Прадстаўнікі гэтай сям'і пакінулі радзіму яшчэ ў XVII стагоддзі, калі была чарговая заварушка з ангельцамі. Паступілі спачатку ў войска французскае, потым у рускае. Іосіф О'Рурк вызначыўся ў кампаніі 1812 году супраць Напалеона, а пасля паўдзельнічаў у здушэнні паўстання 1830-31 гадоў. Эх, Іосіф, твае браты, змагары за волю Ірландыі, такое б не ўхвалілі...
572 views06:24
Открыть/Комментировать
2022-06-09 09:39:37
#уселюб #sacral_graveyard #sacral_catholic #sacral_photo
На касцёльных могілках захавалася капліца-пахавальня роду О'Руркаў першай паловы ХІХ стагоддзя. Але сапраўднае ўпрыгожванне - гэта статуя Хрыста, хоць і без галавы (што больш падышло б апосталу Паўлу ).
388 views06:39
Открыть/Комментировать
2022-06-08 18:56:55 #уселюб #sacral_catholic #sacral_photo
Касцёл Святога Казіміра ў вёсцы Ўселюб лічыцца самым старым гатычным храма (і самым старым каталіцкім увогуле). Але з датыроўкай ёсць пэўныя складанасці. Меркаваны фундатар - ці то шляхтіч Ян Няміра, ці то яго сын. А гэты блізка да заснавання аналагічнага касцёлу ў Ішкалдзі - сярэдзіна XV стагоддзя.
Не буду спрачацца з агульным меркаваннем, што менавіта гэты самы стары (бо хто я такі?), а зноў пушчуся ў разважанні аб гатычнай архітэктуры.
Да ХІІ стагоддзя ў Заходняй Еўропе панаваў раманскі стыль архітэктуры - паўкруглыя аркі, тоўстыя сцены, невялікія вокны ды вышыня пабудоў. Потым архітэктары прыдумалі каркасную сістэму з крыжовымі скляпеннямі з нервюрамі, аркбутанамі, стральчатымі вокнамі. Дзякуючы гэтаму храмы сталі вышэйшымі, святлейшымі за кошт вялікіх вокнаў і на таўшчыне можна цэгла зэканоміць. На вялікі жаль, найцікавейшыя скляпенні ўселюбскага касцёлу да нас не дайшлі (храм пацярпеў ад пажару ў 2-й палове XVI ст. У гэты пераяд Уселюбам валодаў Мікалай Радзівіл «Руды», перадаўшы касцёл кальвіністам), на іх месцы зараз бэлечнае перакрыцце плоскай столі. Трох'ярусную вежу пачалі будаваць у канцы ХІХ ст. На ч\б-здымку прыкладна 1900 год, вежа яшчэ ў рыштаваннях. На апошнім здымку меркаваны першапачатковы выгляд касцёлу.
633 views15:56
Открыть/Комментировать
2022-06-08 18:56:54
618 views15:56
Открыть/Комментировать
2022-06-06 09:09:02
#sacral_photo
Добрай раніцы, хлопчыкі ды дзяўчаткі! Магчыма, нехта засмучаны тым, што панядзелак, цяжка прачынацца, збірацца на працу і вось гэтае ўсё. А між тым толькі падумайце, як складана і жудасна жылося людзям 5-6 стагоддзяў таму? Без інтэрнэту, ровараў і дастаўкі ежы! Які жах, нікому не пажадаеш

Скончым тэму сярэднявечнага фэсту прыемнымі здымкамі ўтульнага лагернага побыту. Бо акрамя суровых ваяроў, ёсць жыццё мірнае, якое ствараецца клапатлівымі ручкамі мілых гаспадынь.
534 views06:09
Открыть/Комментировать
2022-06-04 09:43:00 Ствараю байкі для ўнукі маёй далёкай і для вас. Тым, хто апынуўся за мяжой — дапамагаю не згубіць карані і повязь са сваю радзімаю. Тым, хто нарадзіўся далёка — адчуць гаману продкаў. Тым жа, хто зараз жыве на Беларусі... можа не дапаможа, але не пашкодзіць .

Беларускія байкі – падкаст, у якім знаёмлю з мясцінамі, асобамі і прадметамі ўнікальнымі.

Запрашаю ў мой блог і канал
https://t.me/belarusianfables

Новая байка выходзіць раз на два тыдні, падпісвайцеся, каб не прапусціць!

Алесь Калбаска, прафесар ЕГУ і дзеда ўнукі сваёй
636 views06:43
Открыть/Комментировать
2022-06-03 16:37:00 #sacral_video
Кліп, прысвечаны мінулым манёўрам клуба "Минская Уния "Меч и Ворон". Здаецца, атрымалася эпічна і нават пафасна.



433 views13:37
Открыть/Комментировать
2022-06-03 09:23:00
#вераскава #sacral_orthodox #sacral_graveyard #sacral_photo
Вераскава - вёска працяглая. З Поўначы на поўдзень. Дык вось, на поўначы ёсць старыя могілкі. Ёсць там невялічкая царквуха Пятра ды Паўла канца ХІХ стагоддзя. Трохі над ёй паздзекаваліся сучаснымі прыбудовамі, зрабілі сучасны прытвор, напрыклад. Можна пабачыць старыя пахаванні, але хапае і сучасных, якія наведваюць ды даглядаюць сваякі нябожчыкаў (могілкі дзеючыя, вось тут месцяцца: 53.763867, 25.90258).

Але ёсць яшчэ мясціна, пра якую даведаўся ўжо постфактум. Вельмі падобная царква-капліца на паўднёвай частцы вёскі - пахавальня роду Брахоцкіх. Апошні ч\б-здымак - гэта яна. Не блытайце з сучаснымі здымкамі Мяркуючы па мапе, там сур'ёзныя зараснікі. Магчыма, дабрацца будзе складана, але калі што, вось тут: 53.752211, 25.901609
614 views06:23
Открыть/Комментировать
2022-06-02 09:21:00
#вераскава #гара_цэгла #sacral_brovar #sacral_photo
Спіртзавод у маёнтку з'явіўся ў ХІХ стагоддзі, але працягнуў дзейнічаць у савецкія часы. Тады галоўны будынак атрымаў новы паверх, пашырыўся, з'явіліся новыя карпусы, але бутавы мур арыгінальнага будынку можна бачыць і зараз. Хутчэй за ўсё, праблемы пачаліся ў 90-я, зараз гэта руіны, якія могуць хутка цалкам знесці.

Вось тут: 53.757040, 25.907989
754 views06:21
Открыть/Комментировать