Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

#уселюб #sacral_catholic #sacral_photo Касцёл Святога Казіміра | sacral_BY

#уселюб #sacral_catholic #sacral_photo
Касцёл Святога Казіміра ў вёсцы Ўселюб лічыцца самым старым гатычным храма (і самым старым каталіцкім увогуле). Але з датыроўкай ёсць пэўныя складанасці. Меркаваны фундатар - ці то шляхтіч Ян Няміра, ці то яго сын. А гэты блізка да заснавання аналагічнага касцёлу ў Ішкалдзі - сярэдзіна XV стагоддзя.
Не буду спрачацца з агульным меркаваннем, што менавіта гэты самы стары (бо хто я такі?), а зноў пушчуся ў разважанні аб гатычнай архітэктуры.
Да ХІІ стагоддзя ў Заходняй Еўропе панаваў раманскі стыль архітэктуры - паўкруглыя аркі, тоўстыя сцены, невялікія вокны ды вышыня пабудоў. Потым архітэктары прыдумалі каркасную сістэму з крыжовымі скляпеннямі з нервюрамі, аркбутанамі, стральчатымі вокнамі. Дзякуючы гэтаму храмы сталі вышэйшымі, святлейшымі за кошт вялікіх вокнаў і на таўшчыне можна цэгла зэканоміць. На вялікі жаль, найцікавейшыя скляпенні ўселюбскага касцёлу да нас не дайшлі (храм пацярпеў ад пажару ў 2-й палове XVI ст. У гэты пераяд Уселюбам валодаў Мікалай Радзівіл «Руды», перадаўшы касцёл кальвіністам), на іх месцы зараз бэлечнае перакрыцце плоскай столі. Трох'ярусную вежу пачалі будаваць у канцы ХІХ ст. На ч\б-здымку прыкладна 1900 год, вежа яшчэ ў рыштаваннях. На апошнім здымку меркаваны першапачатковы выгляд касцёлу.