Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

#вераскава #sacral_orthodox #sacral_graveyard #sacral_photo Ве | sacral_BY

#вераскава #sacral_orthodox #sacral_graveyard #sacral_photo
Вераскава - вёска працяглая. З Поўначы на поўдзень. Дык вось, на поўначы ёсць старыя могілкі. Ёсць там невялічкая царквуха Пятра ды Паўла канца ХІХ стагоддзя. Трохі над ёй паздзекаваліся сучаснымі прыбудовамі, зрабілі сучасны прытвор, напрыклад. Можна пабачыць старыя пахаванні, але хапае і сучасных, якія наведваюць ды даглядаюць сваякі нябожчыкаў (могілкі дзеючыя, вось тут месцяцца: 53.763867, 25.90258).

Але ёсць яшчэ мясціна, пра якую даведаўся ўжо постфактум. Вельмі падобная царква-капліца на паўднёвай частцы вёскі - пахавальня роду Брахоцкіх. Апошні ч\б-здымак - гэта яна. Не блытайце з сучаснымі здымкамі Мяркуючы па мапе, там сур'ёзныя зараснікі. Магчыма, дабрацца будзе складана, але калі што, вось тут: 53.752211, 25.901609