Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

#віцебск #sacral_urban #sacral_museum #sacral_photo Права на с | sacral_BY

#віцебск #sacral_urban #sacral_museum #sacral_photo
Права на самакіраванне разам з сваёй першай драўлянай ратушай Віцебск атрымаў яшчэ ў 1597 годзе. Але ў пэўны момант (1623 год) здарыўся казус: праваслаўныя жыхары месца, засмучаныя навязваннем уніяцтва, забілі ўніяцкага жа епіскапа Іасафата Кунцэвіча. 19 чалавек былі пакараны смерцю за гэта, горад атрымаў штраф і пазбавіўся ратушы разам з Магдэбургскім правам. Адноўлена яно было ў 1644 годзе. А ратуша зноў драўляная. Таму неаднаразова гарэла, пакуль у 1775 годзе Віцебск не атрымаў дарослую мураваную ратушу ў модным на той час стылі барока. Калі будынак быў дабудаваны, горад ужо быў акупаваны Расейскай імперыяй у выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай. Ні аб якім самакіраванні гаворкі быць ужо не магло, таму ў будынку месціліся іншыя розныя грамадзянскія ўстановы.
У 1911 годзе быў надбудаваны трэці паверх. На апошнім здымку 1890-х гадоў, зробленага з вежы езуіцкага касцёлу, ратуша яшчэ двухпавярховая.
Зараз тут месціцца гарадскі краязнаўчы музей.