Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

#sacral_graveyard #sacral_rocks #sacral_photo Вусце ракі Вушча | sacral_BY

#sacral_graveyard #sacral_rocks #sacral_photo
Вусце ракі Вушча разам з возерам Дрысы ўтвараюць невялікую выспу, дзе знаходзіцца старажытнае гарадзішча, вядомае як курган Рагнеды і Рагвалода. Паданне сцвярджае, што менавіта тут былі пахаваны легендарны полацкі князь і яго дачка. Ідэя гэта пачала сустракацца ў краязнаўчых крыніцах другой паловы ХІХ стагоддзя і якіх-небудзь пацверджанняў не атрымала. Тым не менш у 70-80-я гг. тут праводзіліся археалагічныя даследаванні. Адшукалі кераміку ХІІ стагоддзя і нават каменныя сякеры часоў неаліту.
Зараз тут месцяцца старыя вясковыя могілкі. Не тое, каб зусім старыя, захаваліся ў асноўным пахаванні савецкіх часоў, але на ўзгорку можна знайсці гранітны крыж у кампаніі раскіданых камянёў (верагодна, быў падмурак капліцы).

Пару месяцаў таму «анлайнер» зрабіў артыкул пра гэтае месца. Пачытайце, як зараз людзі на лодцы трапляюць на могілкі, а раней на ім дастаўлялі нябожчыкаў. Нават ёсць ч\б-здымкі працэсу.