Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Магчыма, вы заўважылі, што недзе тыдзень на канале была цішыня | sacral_BY

Магчыма, вы заўважылі, што недзе тыдзень на канале была цішыня і спакой. Справа ў тым, што адмэн насуперак свайму прынцыпу пазбягаць марнавання грошай на турфірмы дзеля арганізацыі актыўнага адпачынку, упісаўся такі ў байдарачны сплаў на цэлы тыдзень.
Нечакана завезлі ажно ў Пскоўскую вобласць (меркаваў, што будзе старт недзе на памежжы). Уся група – 49 галоў, уключаючы інструктараў, дзяцей і не ўключаючы сабакаў (іх налічылася тры). Пару дзён за паход доўга і цяжка веславалі, пару – на расслабоне, пару – бавілі час на берагах азёраў Глыба, Сіньша, Дрыса (спускалі па аднайменнай, а пачалі на Вушчэ). Дня тры-чатыры не было сувязі.
Трэба пазначыць сабе Дрысу як ідэю для самастойна сплава.
440 р. за тур; + 80 р. – трансфер з Менску. Падаецца, не танна, але не трэба займацца ежай, вогнішчам і іншымі побытавымі справамі, акрамя асабістага намёту.
Менавіта гэтая фірма робіць сямідзённы сплаў раз на год і хто ведае, магчыма наступны раз зноў звярнуся да іх. Не ўсё жа ў адзін твар сычэваць па лясох.

А як там у вас справы, што агулам чуваць ды асабіста?

Зраблю пару допісаў пра цікавосткі, што сустрэў, і далей працягну здабычу ды публікацыю класічнага кантэнту.