Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Дзмітрый Сіняк – аб жаночым футболе

Логотип телеграм канала @wfblr — Дзмітрый Сіняк – аб жаночым футболе Д
Логотип телеграм канала @wfblr — Дзмітрый Сіняк – аб жаночым футболе
Адрес канала: @wfblr
Категории: Здоровье и Спорт
Язык: Русский
Количество подписчиков: 402
Описание канала:

асабістыя меркаванні аналітыка жаночай каманды "Ворсклы"

Рейтинги и Отзывы

1.33

3 отзыва

Оценить канал wfblr и оставить отзыв — могут только зарегестрированные пользователи. Все отзывы проходят модерацию.

5 звезд

0

4 звезд

0

3 звезд

0

2 звезд

1

1 звезд

2


Последние сообщения 6

2022-09-18 18:48:14 У цэнтральным матчы тура «Зорка-БДУ» у гасцях буйна саступіла «Дынама-БДУФК» – 0:4. Але ж падапечныя Сяргея Русецкага пакінулі прыемнае ўражанне. Калі не памыляюся, упершыню ўбачыў «студэнтак» такімі смелымі ў матчы супраць чэмпіёна. Усё было добра да 33-й хвіліны, калі «Зорка-БДУ» атрымала неабавязковы пенальці. Напэўна, трэнер «Дынама-БГУФК» Юрый Малееў быў настолькі незадаволены дзеяннямі сваіх футбалістак, што зрабіў дзве замены яшчэ да перапынку. А гэта значыць, што ў «Зоркі-БДУ» сапраўды нешта атрымоўвалася.

На некаторых адцінках матча «студэнткі» вельмі былі падобныя на сваю мужчынскую каманду «Энергетык-БДУ», якая зараз сенсацыйна ідзе на першым месцы ў чэмпіянаце, маючы самы малады склад у лізе. Час ад часу «Зорка-БДУ» выбудоўвала тую самую 5-3-2, якая дазваляе хлопцам лідзіраваць у мужчынскай Вышэйшай лізе. Але не скажу, што гэта сляпое капіраванне стратэгіі гульні Анатоля Юрэвіча – розніца ўсё ж такі бачна. Хутчэй назаву трэнерскім пошукам Русецкага, як эфектыўна супрацьстаяць «Дынама-БДУФК».

І яшчэ адно назіранне. Заўважылі, як дынамаўкі ў сярэдзіне першага тайма стаялі пры падачы штрафнога каля сваіх варот? Яшчэ не бачыў у Беларусі, каб нехта так высока трымаў лінію гульцоў.

СКРЫНШОТ

Спецыяльна прагартаў апошнія штрафныя «Дынама-БДУФК» і нешта падобнае ўбачыў хіба што ў лігачэмпіёнскім матчы супраць балгарскага «Лакаматыва». А вось так, напрыклад, дынамаўкі выбудоўвалі лінію ў першым коле з «Мінскам». Яна знаходзілася значна ніжэй і ў межах штрафной. Іншыя каманды ў такіх выпадках проста становяцца ў штрафной і чакаюць падачу.

СКРЫНШОТ

Чаму ў матчы з "Зоркай-БДУ" зрабілі менавіта так? Тут небяспечны ўдар практычна выключаны – вельмі далёка да варот, каб нанесці галавой прыцэльны і моцны стрэл. Галоўнае не дапусціць скідку за лінію сваіх гульцоў, аднак зрабіць гэта на ход у дадзеным выпадку таксама дужа складана. Пры гэтым перадача будзе ўжо ў межах штрафной, дзе варатар можа гуляць рукамі, што дае дадатковую нейтралізацыю магчымай небяспечнасці. Ну і правіла афсайду яшчэ ніхто не адмяняў.
445 viewsedited  15:48
Открыть/Комментировать
2022-09-18 14:25:33
Думаў, як распавядаць пра чэмпіянат Украіны, дзе зараз працую. Вырашыў пісаць, як у мінулым сезоне, калі быў у «Карпатах»: пра сваю каманду амаль нічога і ні слова пра тактыку, пра іншыя – толькі ў агульных рысах. Па абавязку службы гляджу ўсе матчы, каб быць у курсе стылю кожнага суперніка. У асноўным павярхоўна, наступных апанентаў – больш уважліва.

Дык вось, раіў вам звярнуць увагу на матч «Ладаміра» ды «Шахтара». На мой густ, гэта былі прыблізна роўныя супернікі. Так і атрымалася – цікавы матч. Гульня была на нічыю, але «Шахтар» вырваў перамогу, забіўшы вырашальны мяч на 87-й хвіліне, – 3:2.

Пасля матчу з намі данчанкі перайшлі са схемы 5-4-1 на 4-2-3-1 (адштурхоўваюся ад складу, мяркую, што яна стане базавай). Каманда гуляла вертыкальна і больш контратакавала. Усе тры галы прыйшлі з правага флангу ў хуткіх атаках, якія разганялі Мохнач ды Вікалюк. Таксама адзначу, што «Шахтар» амаль стрымаў Гірын. Гулец зборнай бадай не мала момантаў каля варот данчанак, але ж усё-такі забіла… з вуглавога.
442 views11:25
Открыть/Комментировать
2022-09-18 11:33:37
Перад бягучым турам чакаў, што «Віцебск» у суботу дасць бой «Дняпро», але ж гэтага не атрымалася – госці перамаглі 6:1. Па-першае, прапаноўваю не вешаць усіх сабак на галкіпера «паўночніц». Да, можа Елізавета Конак не зусім упэўнена дзейнічала ў момантах з прапушчанымі мячамі, але ж давайце не забываць, што дзяўчыне зусім нядаўна споўнілася 17 – у такім узросце чакаць ад футбалісткі (няхай і таленавітай) стабільнасці надта наіўна. Тым больш варатара.

Па-другое, сам «Віцебск» гуляў не вельмі ўдала, чым дазволіў забіць сабе шэсць разоў. Госці давілі высокім прэсінгам ды доўгімі перадачамі наперад (асабліва закіды на Іванову і Манюкову), часта выйгравалі падборы. Каманда Віктара Пятрашкі лічаныя разы выхадзіла на чужую палову поля, калі пачынаўся ціск у раёне штрафной пляцоўкі. Таму наракаць на Конак – не лепшая ідэя. Можа лік не зусім па гульне, але ж «Дняпро» дакладна заслужыла перамогу ды застаецца ў бронзавай гонцы з «Зоркай-БДУ», а «Віцебск», здаецца, развітваецца з шанцамі на медалі.
444 views08:33
Открыть/Комментировать
2022-09-16 17:03:14 Пакуль "Смаргонь" у гасцях выносіла зборную Гомельскай вобласці з лікам 13:0 (хто там казаў, што ўзровень каманд у Беларусі расце?), федэрацыя прэзентавала ў YouTube новую форму нацыянальных каманд. Жаночая частка белфутбола ў роліку была прадстаўлена абаронцам "Мінска" Валерыяй Богдан. Яшчэ ўмудрыліся закінуць у відэа Эдуарда Малафеева і Сяргея Кісляка, якога паўтара года не выклікаюць у зборную. Ну і бавяць пустыя трыбуны на стадыёне "Дынама" як сімвал, што зараз у Беларусі футбол нікому не патрэбны.

Як вам форма?
472 views14:03
Открыть/Комментировать
2022-09-16 15:12:31 Надыходзяць выходныя, а гэта значыць, што наперадзе нас чакаюць чарговыя туры чэмпіянатаў Беларусі ды Украіны. Пачнём з украінскай лігі. На гэты раз пераносаў матчаў няма, таму можна будзе паглядзець у справе ўсе каманды. Не пасаромеюся назваць цэнтральным матчам тура гульню ў Ужгарадзе паміж маёй "Ворсклай" і кіеўскім "Дынама". Абедзве каманды стартавалі ў чэмпіянаце з перамог. Праўда, поспех кіяўлянак у першым туры з "Коласам" не лічыўся такім відавочным. Таксама раю звярнуць увагу ў нядзелю на матч паміж "Ладамірам" і "Шахцёрам". Калі шчыра, тут мне складана судзіць, хто фаварыт.

17 верасня (субота)
12.00 "Ворскла" – "Дынама" (Ужгарад, "Авангард"), глядзім матч тут
12.00 "Марыупаль" – "Пантэры" (Кіеў, ВТК ім.В.Баннікава)
13.00 "ЕМС-Падзілля" – "Дніпро-1" (Вінніца, ПДМ)
13.00 "Крыўбас" – "Атэкс" (Шчаслывэ, "Княжа-Арэна")

18 верасня (нядзеля)
12.00 "Ладамір" – "Шахтар" (Уладзімір, "Алімп")
14.00 "Верас" – "Колас" (Кастопіль, "Колас")

У Беларусі бачу дзве інтрыгі. На мой густ, "Віцебск" можа паспрабаваць зачапіць балы з "Дняпром" – летась гэта атрымалася як раз на сваім полі ў трэцім коле. Ну і цэнтральны матч тура паміж "Дынама-БДУФК" і "Зоркай-БДУ". Калі "студэнткі" арганізавана згуляюць у абароне і рэалізуюць свае контратакі, то можам убачыць сенсацыю.

16 верасня (пятніца)
15.00 Зборная Гомельскай вобласці – "Смаргонь" (Гомель, СДЮШАР-8)

17 верасня (субота)
14.00 "Мінск" – "Бабруйчанка" (Мінск, "Трактар")
16.00 "Віцебск" – "Днепр" (Віцебск, ЦСК "Віцебскі")

18 верасня (нядзеля)
13.00 АБФФ U-19 – "Дынама" Брэст (Мінск, "Дынама-Юні")
16.00 "Дынама-БДУФК" – "Зорка-БДУ" (Мінск, "Дынама-Юні")
474 viewsedited  12:12
Открыть/Комментировать
2022-09-15 13:33:20
Футболистка национальной сборной Беларуси Ксения КУБИЧНАЯ, в качестве свободного агента пополнила ряды женской команды нашего клуба.

Этот игрок является воспитанником могилевской СДЮШОР-7 – и уже выступала за «красно-синих» в сезоне-2020 (18 матчей в чемпионате, 5 голов) и 2021 года (11 игр, 2 гола).

В составе «горожанок», завоевала Суперкубок Беларуси 2020 года и серебряные медали главного национального турнира в 2020 и 2021 годах.

Помимо того, в профайле Кубичной есть столичный РГУОР (2012-18), «Ислочь»-РГУОР (2019), российская «Рязань»-ВДВ (2021).

После ухода из  столичного клуба в конце 2021 года, Кубичная пробовала свои силы в испанском чемпионате.

С возвращением в «Минск», Ксения!

#minsk1954 #wfсminsk1954
388 views10:33
Открыть/Комментировать
2022-09-11 19:12:23
Учора з-за выязнога матчу ў Кіеве (калі хто не ведае, перамаглі "Шахтар" 5:0) зусім прапусціў вяртанне легенды жаночага футбола Беларусі Дыяны Тропнікавай. Нагадаю, у сакавіку дзяўчына стала мамай, але з гульнёй не завязала.

Дыяна з'явілася на 60-й хвіліне матчу супраць зборнай Гомельскай вобласці і забіла незадоўга да фінальнага свістка. Карацей, +100500 да атакі "Зорцы-БДУ". Апошнім часам камандзе не хапала наперадзе менавіта такой футбалісткі, якая можа завесці сябе і партнёраў, дадаць актыўнасці ў атацы і стварыць гол з нічога.
729 views16:12
Открыть/Комментировать
2022-09-06 16:59:58
Вось гэта навіна! Нападаючы Салімата Сімпора (Буркіна-Фасо, 35 гадоў) у бліжэйшы час стане футбалісткай «Мінска».

Так-так, гэта тая самая форвард «Дынама-БДУФК», якая ў 2020 годзе наводзіла жах на абаронцаў ды вратароў у чэмпіянаце Беларусі. Сімпора правяла за каманду 22 матчы і забіла 26 мячоў. У тым жа 2020 годзе футбалісткі «Мінска» пісалі ліст у федэрацыю з патрабаваннем праверыць пол афрыканкі, аднак нічога акрамя прачуханцы ад кіраўніцтва АБФФ не атрымалі.

Пасля сезона-2020 «Дынама-БДУФК» не стала падаўжаць супрацоўніцтва з Сімпорай, т.я. былі асцярогі з-за мажлівай адмовы УЕФА заяўляць футбалістку ў Лігу чэмпіёнаў. Таму з тых часоў Салімата гуляла за «Малаба Кінгз» у Экватарыяльнай Гвінеі.

Як бачым, гісторыя атрымоўвае новае нечаканае развіццё. Вельмі цікавіць рэакцыя са стану "Дынама-БДУФК".
363 viewsedited  13:59
Открыть/Комментировать
2022-09-06 10:16:01
Сёння зборныя Беларусі і Украіны правядуць заключныя матчы адбору на чэмпіянат свету. Адзначу, што на гульню супраць іспанак распрадалі ўсе білеты яшчэ тры дні таму.

19.00 Чэхія — Беларусь
22.00 Іспанія — Украіна
381 views07:16
Открыть/Комментировать
2022-09-01 14:24:24
У другім раундзе кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў "Жытлобуд-2" згуляе супраць албанскай "Улазніі". Стадыя складаецца з двух матчаў, якія пройдуць 20/21 і 28/29 верасня. Пераможца пары выйдзе ў групавы этап ЛЧ.

Астатнія пары:
SFK 2000 Sarajevo (BIH) vs Zürich (SUI)
Rangers (SCO) vs Benfica (POR)
KuPS Kuopio (FIN) vs St. Pölten (AUT)
Valur (ISL) vs Slavia Praha (CZE)
Brann (NOR) vs Rosengård (SWE)
HB Køge (DEN) vs Juventus (ITA)
Arsenal (ENG) vs Ajax (NED)
Paris Saint-Germain (FRA) vs Häcken (SWE)
Real Sociedad (ESP) vs Bayern München (GER)
Rosenborg (NOR) vs Real Madrid (ESP)
Sparta Praha (CZE) vs Roma (ITA)
351 views11:24
Открыть/Комментировать