Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Дзмітрый Сіняк – аб жаночым футболе

Логотип телеграм канала @wfblr — Дзмітрый Сіняк – аб жаночым футболе Д
Логотип телеграм канала @wfblr — Дзмітрый Сіняк – аб жаночым футболе
Адрес канала: @wfblr
Категории: Здоровье и Спорт
Язык: Русский
Количество подписчиков: 402
Описание канала:

асабістыя меркаванні аналітыка жаночай каманды "Ворсклы"

Рейтинги и Отзывы

1.33

3 отзыва

Оценить канал wfblr и оставить отзыв — могут только зарегестрированные пользователи. Все отзывы проходят модерацию.

5 звезд

0

4 звезд

0

3 звезд

0

2 звезд

1

1 звезд

2


Последние сообщения 5

2022-09-22 21:12:37 На будучых выходных пройдуць чарговыя туры ў чэмпіянатах Беларусі і Украіны. Праграма недалічылася аднаго матчу – «Ворскла» зараз знаходзіцца ў Албаніі, дзе рыхтуецца да паядынку ў адказ супраць «Улазніі», таму гульня з «Коласам» перанесена на пазнейшы тэрмін.

Ва Украіне шмат цікавых матчаў. Мяркую, «Шахтар» павінен даць бой «Крыўбасу», а кіеўскае «Дынама» у родных сценах паспрабуе ўзяць балы ў «Ладаміра». Ва Умані сыдуцца "Пантэры" ды "Верас" – гэта вельмі важны матч з пазіцыяў барацьбы за выжыванне ў элітным дывізіёне. Трошкі турбуе, што «Дніпро-1» будзе прымаць гульню супраць «Марыупаля» дома ў 100 кіламетрах ад фронту. Спадзяюся, усё будзе добра, і гаспадыні пазмагаюцца супраць больш дасведчанага суперніка.

24 верасня (субота)
12.00 «Пантэры» – «Верас» (Умань, цэнтральны стадыён)
12.00 «Шахтар» – «Крыўбас» (Шчаслывэ, «Княжа-Арэна»)
12.00 «Дніпро-1» – «Марыупаль» (Дніпро, «Дніпро-1»)
12.30 «Атэкс» – «ЕМС-Падзілля» (Кіеў, «Лівый бэрэг»)

25 верасня (нядзеля)
16.00 «Дынама» – «Ладамір» (Кіеў, ВТБ «Дынама»)

У Беларусі чакаю барацьбу толькі ў матчы паміж «Зоркай-БДУ» ды «Мінскам». Ну і з нацяжкай у Бабруйску, аднак сумарныя 8:1 пасля двух матчаў мне не дабаўляюць аптымізму.

23 верасня (пятніца)
16.00 «Зорка-БДУ» – «Мінск» (Мінск, РЦАР-БДУ)

24 верасня (субота)
14.00 «Бабруйчанка» – АБФФ U-19 (Бабруйск, стадыён ім.А.Пракапенка)
16.00 «Дняпро» – Зборная Гомельскай вобласці (Магілёў, футбольны манеж)

25 верасня (нядзеля)
14.00 «Дынама-БДУФК» – «Смаргонь» (Мінск, "Дынама-Юні")
16.00 «Дынама» Брэст – «Віцебск» (Брэст, ЦАР)
391 viewsedited  18:12
Открыть/Комментировать
2022-09-22 15:12:20
Памятаеце, што ў жніўні «Мінск» пакінула нігерыйка Рэджына Оту? Дык вось, 26-гадовая футбалістка папоўніла рады французскага «Сент-Эцьену», які выступае ў Д2. Дарэчы, за гэтую каманду гуляе ўкраінка Таццяна Раманенка.

Пасля двух тураў «Сент-Эцьен» набрала 6 балаў ды ідзе на трэцім месцы ў групе В другога дывізіёна Францыі.
407 views12:12
Открыть/Комментировать
2022-09-21 20:59:39
Па выніках першага матча маем нічыю 1:1.

Паядынак у адказ адбудзецца праз тыдзень – 28 верасня (серада).
412 views17:59
Открыть/Комментировать
2022-09-21 19:57:39
Перапынак
417 views16:57
Открыть/Комментировать
2022-09-21 18:15:39
Наш стартавы склад.

Пачынаем а 19.00. Трансляцыя павінна быць тут: https://tv.rtsh.al/kanalet/rtsh-sport

Ці тут:

408 viewsedited  15:15
Открыть/Комментировать
2022-09-21 14:26:33
Паўабаронца Анна Петрык (Украіна, 24 гады) пакінула ісландскі «Брэйдаблік». Аб гэтым футбалістка распавяла ў сваім Instagram.

«Я вельмі ўдзячна камандзе за ўсё, што яны далі мне тут. Дзякую трэнерскаму штабу за працу, за тое, што паверылі ў мяне, шмат чаму навучылі і дазволілі мне паверыць у сябе. Дзякую дзяўчатам за падтрымку, за вернасць і за цярпенне да маёй англійскай мовы Вы цудоўныя людзі, і гуляць з вамі было гонарам », – напісала Петрык.

Ва ўсіх турнірах (чэмпіянат ды Кубак Ісландыі, Ліга чэмпіёнаў) Анна правяла за «Брэйдаблік» 19 матчаў, у якіх забіла 2 мячы.

Аб наступным клубе ўкраінкі даведаемся ў бліжэйшы час.
411 viewsedited  11:26
Открыть/Комментировать
2022-09-21 12:29:53
Пасля прыгод па шляху ў Албанію «Ворскла-Харкаў-2» усё ж дабралася да Шкодэра, дзе за бліжэйшыя дні правядзе два матчы другога раўнда Лігі чэмпіёнаў супраць вясцовай «Улазніі». Першы з іх – сёння. Пачынаем а 19.00. Трымаем кулакі і заўзеем за нашых!

Нагадаю, што ўкраінскія клубы з-за вайны па-ранейшаму не могуць прымаць дамашнія гульні ў сваёй краіне, таму абодва паядынкі каманда правядзе ў гасцях. Я па зразумелых прычынах застаўся ва Украіне і буду, як і вы, назіраць за матчамі ў інтэрнэце. Дарэчы, трансляцыя са стадыёна павінна быць, таму выкладу спасылку бліжэй да стартавага свістку.

Матчы павінны атрымацца дужа цікавымі. «Улазнія» мне спадабалася: добрая арганізацыя гульні, не сядзяць у абароне, стабільны склад, дзе ў асноўным праводзяць кропкавыя змены, амаль усе футбалісткі выступаюць за зборныя. Летась каманда па пенальці прайшла моцны «Ферэнцвараш» і вельмі годна глядзелася ў двух матчах з «Ювентусам» (0:2, 0:1). У бягучай ЛЧ албанкі перамаглі славацкі «Спартак» (1:0).
403 views09:29
Открыть/Комментировать
2022-09-20 13:56:51
421 views10:56
Открыть/Комментировать
2022-09-20 13:56:09 Час падвесці вынікі ў чэмпіянатах Беларусі ды Украіны. Вельмі коратка і па сказу на матч.

У Беларусі абышлося без сенсацый. Два лікі па 13:0. Цікава, што «Смаргонь», забіўшая столькі зборнай Гомельскай вобласці, набрала ўсяго 4.81 xG. Анамалію бачым у вікторыі «Дняпра» – 6 галоў і 1.59 xG, але ж я ўжо пісаў аб няўдалай гульне кіпера «Віцебска». АБФФ зрабіла 45 удараў, з якіх усяго 7 сталі галамі. Ну і ў цэнтральным матчы тура лік абсалютна па гульне: у «Дынама-БДУФК» 3.29 xG, у «Зоркі-БДУ» – 0.02 xG.

Зборная Гомельскай вобласці – Смаргонь – 0:13
Мінск – Бабруйчанка – 13:0
Віцебск – Днепр – 1:6
АБФФ U-19 – Дынама Брэст – 7:0
Дынама-БДУФК – Зорка-БДУ – 4:0

Аб перамозе «Шахтара» я ўжо распавядаў. Перавага заўважна і па xG (2.91 – 1.42), але ж «Ладамар» больш біў па варотах (20 – 16). «Дніпро-1» дабыў вікторыю ў Вінніцы – для 2 галоў хапіла ўсяго 6 удараў ды 0.99 xG. «ЕМС-Падзілля» білі часцей (12 разоў), аднак стрэлы не былі такімі небяспечнымі. «Крыўбас» працягвае дамінаваць над супернікамі: на гэты раз забілі 8 «Атэксу» ды валодалі мячом амаль 80%. Першую перамогу ў сезоне ўзяў «Колас», які пасля паразы ад кіеўскага «Дынама» (1:2) нарэшце ў поўнай меры рэалізаваў свае моманты.

Ворскла – Дынама – 5:1
Марыупаль – Пантэры – 5:2
ЕМС-Падзілля – Дніпро-1 – 1:2
Крыўбас – Атэкс – 8:0
Ладамір – Шахтар – 2:3
Верас – Колас – 0:5
447 viewsedited  10:56
Открыть/Комментировать
2022-09-19 09:08:07
Тым часам Надзія Куніна адзначылася першымі галамі за «Аустрыю». Украінскі форвард забіла два мячы ў матчы трэцяга тура чэмпіянату Аўстрыі супраць «Берггайму» (7:0). Наколькі разумею, відэа гульні зусім няма ў сетцы, таму паказаць вам нечага.

Пасля трох матчаў «Аустрыя» ідзе ў табліцы на чацвёртым радку з шасцю баламі.

Нагадаю, што правы на Куніну належаць шведскаму «Лінчэпінгу», які аддаў украінку ў арэнду аўстрыйскаму клубу да канца сезону.
451 viewsedited  06:08
Открыть/Комментировать