Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Дзмітрый Сіняк – аб жаночым футболе

Логотип телеграм канала @wfblr — Дзмітрый Сіняк – аб жаночым футболе Д
Логотип телеграм канала @wfblr — Дзмітрый Сіняк – аб жаночым футболе
Адрес канала: @wfblr
Категории: Здоровье и Спорт
Язык: Русский
Количество подписчиков: 402
Описание канала:

асабістыя меркаванні аналітыка жаночай каманды "Ворсклы"

Рейтинги и Отзывы

1.33

3 отзыва

Оценить канал wfblr и оставить отзыв — могут только зарегестрированные пользователи. Все отзывы проходят модерацию.

5 звезд

0

4 звезд

0

3 звезд

0

2 звезд

1

1 звезд

2


Последние сообщения 4

2022-09-27 19:10:20
413 views16:10
Открыть/Комментировать
2022-09-27 19:10:05 Час падводзіць вынікі мінулага ўік-энду. Па традыцыі коратка, у некалькі сказаў.

«Мінск» у кампенсаваны арбітрам час вырваў перамогу ў «Зоркі-БДУ», зрабіўшы 27 удараў. У каторы раз пераканаўся, што «Бабруйчанка» самая непрадказальная каманда Беларусі, якая можа набраць ці страціць балы ў любым паядынку. Тры ўдары і 0,51 xG хапіла для 2:2 з АБФФ. "Дынама-БДУФК" здзівіла ў матчы супраць "Смаргоні", забіўшы адзіны мяч з пенальці.

Зорка-БДУ – Мінск – 0:2
Бабруйчанка – АБФФ U-19 – 2:2
Дняпро – Зборная Гомельскай вобласці – 12:0
Дынама-БДУФК – Смаргонь – 1:0
Дынама Брэст – Віцебск – 0:4

У «Шахтара» не атрымалася навязаць барацьбу «Крыўбасу» – ніводнага ўдару ў створ варот ды 0,12 xG. Па лічбах «Дніпро-1» ды «Ладамір» не заслугоўвалі паражэнняў, але супернікі куды лепей рэалізавалі свае моманты. У астатніх матчах вынікі па гульні.

Пантэры – Верас – 0:4
Шахтар – Крыўбас – 0:5
Дніпро-1 – Марыупаль – 1:3
Атэкс – ЕМС-Падзілля – 0:2
Дынама – Ладамір – 1:0
408 views16:10
Открыть/Комментировать
2022-09-26 15:03:42
Праз сем месяцаў УАФ надумала дайграць Кубак Украіны-2021/22. Такое рашэнне ва ўкраінскім футболе здзівіла не толькі аднаго мяне. Як мінімум два з удзельнікаў ужо дакладна не змогуць згуляць за трафей – гэта я пра «Карпаты» ды «Жытлобуд-1». Таму «Ладамір» адразу прайшоў да паўфіналу, а «Верас» адправіўся ў чвэрцьфінал.

Атрымоўваюцца вось такія пары ў 1/4 фіналу:
«Шахтар» – «Ворскла»
«Верас» – «Колас»
«Дніпро-1» – «Крыўбас»
«Ладамір» – выхад у 1/2 фіналу

«Верас» і «Колас» правядуць свой паядынак ужо ў сераду, 28 верасня (14.00). Астатнія матчы 1/4 фіналу павінны згуляць да канца кастрычніка. Паўфіналы запланаваны на 2 лістапада, фінал – на 30 лістапада.
417 views12:03
Открыть/Комментировать
2022-09-25 16:17:56
А сёння «Дынама-БДУФК» ледзь само не падкінула дроў у полымя чэмпіёнскай гонкі. Не вельмі ўдалая перамога над «Смаргонью» – усё вырашыў адзіны забіты мяч з 11-метровай адзнакі напрыканцы першага тайма. Большую частку матчу смаргонкі сядзелі ля сваёй штрафной і пры магчымасці беглі ў контратаку. Маглі забіць, але не пашчасціла.

Ужо каторую гульню бачна, як чэмпіёну не хапае апошняга пасу. Вось так адбіваецца на камандзе адсутнасць траўмаванай Анастасіі Ліннік. Футбалістка можа, як аддаць абвастраючую перадачу, так і забіць сама. Пры гэтым Анастасія робіць гэта ў не зусім відавочных эпізодах. Дзяўчына лідар лігі па выцісканні момантаў, завершаных сваімі галамі: 14 мячоў пры сціплых 7.29 xG, 11 галявых перадач атрымаліся пры 9.43 xA. Як аказалася, сёння ў дынамавак зноў асабліва не было каму дырыжыраваць атакамі пры нізкай абароне суперніка. Таму не дзіўна, што я заўсёды кажу: «Дынама-БДУФК» (як і зборная Беларусі) з Ліннік і без яе – дзве розныя каманды па сваім атакавальным патэнцыяле.
318 views13:17
Открыть/Комментировать
2022-09-25 09:56:57
Вось так выглядала першае спыненне падчас матчу жаночага чэмпіянату Украіны з-за паветранай трывогі (калі што, відэа падглючыла не ў мяне, а ў транслятара). Сірэна прыйшлася на першы тайм гульні паміж «Пантэрамі» і «Верасам» ва Умані. Згодна з правіламі, усе ўдзельнікі матча павінны прайсці ў бамбасховішча да адбою.

Паветраная трывога аказалася зусім кароткай, таму гульня аднавілася праз 7 хвілін.
344 views06:56
Открыть/Комментировать
2022-09-24 22:50:35
Ніколь Казлова прынесла «Кёге» перамогу ў выязным матчы 6-га тура чэмпіянату Даніі супраць «Норшэляна» – украінка забіла адзіны мяч у гульні (1:0). Гол прыйшоўся на 40-ю хвіліну. Адзначу, што Казлову замянілі ў перапынку.

«Кёге» перамог ва ўсіх шасці стартавых матчах дацкай лігі ды ідзе на першым месцы.
359 viewsedited  19:50
Открыть/Комментировать
2022-09-24 15:05:06
Асаблівай барацьбы ў цэнтральным матчы тура Украіны не выйшла – «Крыўбас» перамог «Шахтар» з лікам 5:0. Некаторыя часткі паядынку данчанкі даволі нядрэнна перакрывалі цэнтр поля дзякуючы персанальнай апецы, але ж гэтага аказалася мала. Развіццё атак «Крыўбаса» пайшло праз флангі, што дастаўляла нязручнасць суперніцам.

Наогул «Крыўбас» вельмі змяніўся, калі параўноўваць яго з мінулым сезонам. І зараз я не пра склад каманды. Пры Уладзіміру Яфімаку «Крыўбас» пачаў больш працаваць з мячом. Для навочнасці прывяду дзве лічбы. У мінулым сезоне каманда за 90 хвілін рабіла 259 пасаў (8-е месца па лізе) – і з іх доўгімі былі 50 (19,3% – часцей лонгболы рабілі толькі «Атэкс» ды «Пантэры»). У двух стартавых турах сезону-2022/23 пры Яфімаку колькасць перадач узрасла ў два разы да 535. Што датычыцца доўгіх пасаў, іх зараз толькі 7,1%. Магчыма, у «Крыўбаса» супернікі былі не самымі топавымі, аднак змены відавочныя не толькі па змесце гульні, але і па лічбах.
370 views12:05
Открыть/Комментировать
2022-09-24 12:34:36
У жаночым чэмпіянаце Украіны першы матч, які сутыкнуўся з паветранай трывогай. Паядынак паміж «Дніпро-1» ды «Марыупалем» павінен быў пачацца ў Дніпро а 12.00, але па вобласці ўключылі сірэну ў 11.34. Адбой прыйшоўся на 12.14, аднак праз 11 хвілін зноў абʼявілі паветраную трывогу.

P.S. Некалькі хвілін назад сірэна прагучала ў Чаркаскай вобласці, дзе зараз гуляюць «Пантэры» і «Верас». У гэты час у Кіеве на поле «Шахтар» ды «Крыўбас», а ў 12.30 павінен пачацца паядынак паміж «Атэксам» і «ЕМС-Падзілля». Нагадаю, што падчас паветранай трывогі ў вобласці павінны перарывацца ўсе матчы і аднаўляцца пасля адбою.
378 viewsedited  09:34
Открыть/Комментировать
2022-09-23 22:14:18 А вось такую гісторыю распавяла галкіпер «Мінска» Паліна Малаева ў сваім Instagram. Захоўваю аўтарскі тэкст:

«Сейчас я хочу поделиться своей историей, которую знало мое окружение и самые близкие мне люди. Все вы знаете , что я тренируюсь фк Минске. Но проблема в другом, этот клуб меня не хочет отпускать, но как игрок я им не нужна, у меня были предложение, но они всегда просили очень большую сумму денег. Сначала, это сумма была 11 тыся $, потом стала 4000$, если соотносить с моей зарплатой в 300$ которую даже не могут выплатить, потому что, у клуба большие проблемы с деньгами.

Да, можно было уйти в аренду, но не каждый клуб заинтересован в аренде игрока, да и вы сами наверное понимаете, что возвращаться опять в этот ад, не каждый захочет.

Это все началось зимой, когда про меня начали распускать слухи. То я сливаю игру другому клубу, то виновата в проигрыше команды, даже тогда, когда мне сказали, не приходить на тренировку и теорию. Или, когда я заболела, не смогла сыграть товарищескую игру, то сказали , что я специально отказалась от игры.

Если у вас есть конфликт с тренерским штабов или руководства клуба, то вы можете забыть про развития в этом клубе. Если вы не легионер, то и играть вы тоже не будете. Особенно, это проблема на вратарской позиции, все мы были когда то нужны, а в итоге всех хотят продать или отдать в аренду. Обещают золотые горы, а на самом деле вы попадается в цирк.

Сейчас я борюсь за свою свободу и карьеру, которую я хочу продолжить в хорошем клубе и развиваться, чтобы прогрессировать и добавлять, и быть полезной для нового клуба»
, – напісала Паліна.

У канцы тэксту дзяўчына просіць зрабіць рэпост яе запісу з надзеяй, што гэта дапаможа скончыць гісторыю.
328 views19:14
Открыть/Комментировать
2022-09-23 19:55:56
«Зорка-БДУ» ледзь датэрмінова не скончыла чэмпіёнскую гонку ў Беларусі. Да 90+1-й хвіліны каманда Сяргея Русецкага гераічна абаранялася супраць «Мінска» і нарэшце прапусціла першы мяч са штрафнога. Праз хвіліну «гараджанкі» зрабілі лік 2:0 на сваю карысць. Што тут сказаць? «Мінск» заслужыў перамогу, як і «Зорка-БДУ» нічыю.

Заўважылі, што «Мінску» з кожным матчам усё цяжэй гуляць з «Зорка-БДУ»? Успомніце травень 2021-га, калі вырвалі перамогу на 87-й хвіліне (2:1). Праз год да 90-й хвіліны лік быў 1:0 на карысць «гараджанак», але маглі прапусціць. Усё вырашыў другі гол на 90-й хвіліне. Хутка каманды павінны згуляць трэці раз у бягучым чэмпіянаце – наперадзе перанесены матч другога кола, перастаўлены з-за ўдзелу "Мінска" у Лізе чэмпіёнаў. Вангую, што і там будзе сур'ёзная барацьба.
352 viewsedited  16:55
Открыть/Комментировать