Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Час падводзіць вынікі мінулага ўік-энду. Па традыцыі коратка, | Дзмітрый Сіняк – аб жаночым футболе

Час падводзіць вынікі мінулага ўік-энду. Па традыцыі коратка, у некалькі сказаў.

«Мінск» у кампенсаваны арбітрам час вырваў перамогу ў «Зоркі-БДУ», зрабіўшы 27 удараў. У каторы раз пераканаўся, што «Бабруйчанка» самая непрадказальная каманда Беларусі, якая можа набраць ці страціць балы ў любым паядынку. Тры ўдары і 0,51 xG хапіла для 2:2 з АБФФ. "Дынама-БДУФК" здзівіла ў матчы супраць "Смаргоні", забіўшы адзіны мяч з пенальці.

Зорка-БДУ – Мінск – 0:2
Бабруйчанка – АБФФ U-19 – 2:2
Дняпро – Зборная Гомельскай вобласці – 12:0
Дынама-БДУФК – Смаргонь – 1:0
Дынама Брэст – Віцебск – 0:4

У «Шахтара» не атрымалася навязаць барацьбу «Крыўбасу» – ніводнага ўдару ў створ варот ды 0,12 xG. Па лічбах «Дніпро-1» ды «Ладамір» не заслугоўвалі паражэнняў, але супернікі куды лепей рэалізавалі свае моманты. У астатніх матчах вынікі па гульні.

Пантэры – Верас – 0:4
Шахтар – Крыўбас – 0:5
Дніпро-1 – Марыупаль – 1:3
Атэкс – ЕМС-Падзілля – 0:2
Дынама – Ладамір – 1:0