Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Дзмітрый Сіняк – аб жаночым футболе

Логотип телеграм канала @wfblr — Дзмітрый Сіняк – аб жаночым футболе Д
Логотип телеграм канала @wfblr — Дзмітрый Сіняк – аб жаночым футболе
Адрес канала: @wfblr
Категории: Здоровье и Спорт
Язык: Русский
Количество подписчиков: 402
Описание канала:

асабістыя меркаванні аналітыка жаночай каманды "Ворсклы"

Рейтинги и Отзывы

1.33

3 отзыва

Оценить канал wfblr и оставить отзыв — могут только зарегестрированные пользователи. Все отзывы проходят модерацию.

5 звезд

0

4 звезд

0

3 звезд

0

2 звезд

1

1 звезд

2


Последние сообщения

2023-04-13 11:07:01
Знайшоў займальныя ролікі, як будуецца відэааналітычная праца ў мужчынскай камандзе U-19 дортмундскай «Барусіі». Будзе карысна паглядзець усім ды параўнаць з тым, што ёсць сёння ў нашых клубаў. Відэа ўжо тры гады, але не думаю, што ў Дортмундзе з таго часу нешта глабальна змянілася. Ролікі на нямецкай, аднак можна ўключыць субтытры і аўтаматычны пераклад на патрэбную вам мову.

У першым роліку можна ўбачыць, як адносна невялікі трэнерскі штаб «Барусіі» (галоўны трэнер, яго асістэнт і аналітык) рыхтуюць каманду да надыходзячага матчу.




У наступным раскрываецца праца падчас матчу. Для мяне гэта самая цікавая частка. Па-добраму зайздрошчу нямецкім калегам, якія маюць такую тэхніку і шырокі спектр магчымасцей для працы ва ўсе 90 хвілін.




У трэцім відэа можна ўбачыць разбор матча з камандай ужо пасля гульні. Тут мяне здзівіла, што нават на такім, здавалася б, невысокім узроўні паядынак здымалі не толькі дзве камеры – для інтэрнэт-трансляцыі ды асобны аператар для аналітыка. Але яшчэ і дзве аўтаматычныя камеры па цэнтры поля і за варотамі.




Канешне, адзіна правільнага падыходу ў працы трэнерскага штаба ніколі не будзе. Не скажу, што ў «Барусіі» падгледзеў нешта прынцыпова новае – так дзейнічаюць па ўсёй Еўропе. І тут мая «Ворскла» не выключэнне – ідзе прыкладна такая ж праца да, падчас і пасля матчаў. Адрозненні толькі ў дэталях. Напэўна, менавіта ў іх і крыецца сакрэт поспеху любой каманды.

русская версия записи
225 views08:07
Открыть/Комментировать
2023-03-16 10:05:23 Так-так, што там на парадку дня? У бліжэйшую нядзелю «Ворскла» пачынае вясновую частку чэмпіянату Украіны – згуляем у Кіеве супраць «Дынама». Падзялюся думкамі аб суперніку бліжэй да матчу, а зараз у двух словах падсумую, як правялі падрыхтоўку да вясны.

Было восем матчаў з жаночымі камандамі – праграма спарынгаў змясціліся ў 34 дні. Часам гулялі праз дзень, як гэта было на зборы ў Турцыі. Такім чынам, атрымалася сем перамог і адна параза:

«Дынама» Кіеў (Украіна) – 4:1
«Дынама» Кіеў (Украіна) – 4:1
«Вільдбʼёрг» (Данія, Д2) – 2:0
«Кіль/Хемне» (Нарвегія, Д2) – 3:1
«Колботн» (Нарвегія, Д2) – 2:1
«Супер Нова» (Латвія) – 13:1
«Кёге» (Данія) – 0:1
«Спартак» Міява (Славакія) – 4:1

Таксама ўзімку «Ворсклу» папоўнілі тры футбалісткі: абаронца Сафія Луцан («Медык», Польшча), паўабаронца Каміла Кульмагамбетава («Колас», Украіна) і нападаючы Ірына Кушнір. Страт няма.

Наперадзе 11 тураў другога кола чэмпіянату Украіны, дзе трэба пацвярджаць статус лепшай каманды краіны. Лёгка не будзе – на лідэра заўсёды асаблівы настрой, а значыць усё самае цікавае наперадзе. Таму падпісваемся на Instagram ды Facebook «Ворсклы», каб нічога не прапусціць!

P.S. Не раз чуў у асабістых гутарках просьбы ад падпісчыкаў, якія не валодаюць беларускай мовай, каб вярнуўся на рускую або дубліраваў на ёй пасты. Што ж, просьбы чытаючых – закон. Цяпер буду перакладаць кожны пост ды публікаваць асобна па спасылцы

русская версия записи
253 views07:05
Открыть/Комментировать
2023-03-12 18:36:51
282 views15:36
Открыть/Комментировать
2023-03-12 18:36:45 Даглядзеў у запісе матч Суперкубка Беларусі. Па змесце здалося нядрэнна для сакавіка, але гук трансляцыі прыйшлося ўсё ж такі выключыць. Не мог слухаць, што, аказваецца, каманды гуляюць на пляцоўцы, а не на футбольным полі, а ў «Дынама-БДУФК» увогуле няма легіянераў. І гэта на трэцім годзе працы каментатараў на жаночым футболе ды яшчэ ў матчы-адкрыцці. Ганьба. Гляджу, у Беларусі дэфіцыт кадраў утвараецца паўсюль.

«Дынама-БДУФК» як звычайна гуляла ў свой футбол (здзівіла хіба што з'яўленне Паповай у ролі апорнага паўабаронцы), а «Мінск» зноў вырашыў паказаць нешта новае (ну ці проста я даўно не глядзеў матчы «гараджанак»). Пышнік абраў нехарактэрную для сваёй каманды схему 4-4-2. Часам яна выглядала эфектыўна супраць суперніка – паклаўшы руку на сэрца, «Дынама-БДУФК» амаль нічога не стварыла каля варот Гразновай. Аднак не скажу, што не было праблем у самога «Мінска»: у цэнтры поля не хапала хуткасці (пры 4-4-2 гэта вельмі важна), а чацвёрка наперадзе (Васкабовіч-Кіксанен-Хотырава-Сураўцава), на мой густ, не заўсёды паспявала з дыяганальнай падстрахоўкай ды ціскам на суперніц. У другім тайме Пышнік актыўна тасаваў спалучэнні наперадзе (здаецца, Кіксанэн паспела з'явіцца там на ўсіх пазіцыях) і па выніку перайшоў на тры абаронцы – асабліва не дапамагало, але рахунак у дададзены час пасля вуглавога ўсё-такі зраўнялі. А ў серыі пенальці каманда Малеева зноў апынулася крыху майстравіцей.

«Дынама-БДУФК» з перамогай, а «Мінску» прапаную не смуціцца. Думаю, у сезоне-2023 нас чакае самая ўпартая чэмпіёнская бітва за апошнія гады. Як мінімум, «Дынама-БДУФК» сёння не пераканала, што яно сапраўды мацнейшае за «Мінск». Паглядзім, што атрымаецца на дыстанцыі.
289 views15:36
Открыть/Комментировать
2023-03-12 10:32:01
Дарэчы, сёння роўна 10 год, як я ўпершыню сутыкнуўся з жаночым футболам. Здарылася гэта ў часы маёй вучобы на апошнім курсе ва ўніверсітэце. Убачыў афішу на першай старонцы газеты "Всё о футболе" (якую потым расфармавала футбольная федэрацыя) матча Суперкубка Беларусі-2013. Тады амаль дыпламаваны палітолаг пачухаў яшчэ не сівеючую галаву ды зрабіў выбар на карысць наведвання жаночага футбола, а не паходу на апошнюю пару (да прабачыць мне выкладчык па палітычнай псіхалогіі). Так усё і пачалося. Скажы мне тады, што ў бліжэйшыя 10 гадоў гэта абернецца працай у чатырох жаночых камандах (дзве з якіх замежныя) і запускам сайта пра жаночы футбол (які, на жаль, загадаў доўга жыць), 100 адсоткаў бы не паверыў. Хто б мог падумаць

Як там прынята казаць? Шлях ад навічка да эксперта ў любой сферы доўжыцца дзесяць гадоў
325 views07:32
Открыть/Комментировать
2023-02-24 03:23:26 Сегодня начал получать в личку вопросы (дожились, люди уже боятся написать в чате или комментариях), почему перестал писать про российский футбол и почему не высказываюсь на канале по ситуации на украинской границе. Что ж, кажется, время объяснить.

Первое. Я высказываюсь. Мой круг общения прекрасно знает, что я никогда не молчу и не прячу свою точку зрения по неспортивным вопросам. Но не тут. Канал был создан для популяризации женского футбола, т.к. мало кто искренне и не за деньги готов этим заниматься. Ещё раз: мой канал подразумевался не для обсуждения общественно-политической ситуации. Однако делать вид, что ничего вокруг не происходит я не могу и не буду.

Второе – и главное. Умещу ответ в несколько предложений, которые не буду особо раскрывать, так как адекватным людям и так всё понятно. Когда на территории моей родной Беларуси и у границ Украины, ставшей для меня вторым домом, стоит 200 тысяч российских солдат, которых теряющие рассудок политики хотят бросить убивать, у меня нет желания писать о российском футболе. Надеюсь, не пропадёт желание писать и о белорусском футболе, если, конечно, российские войска не бросятся на украинскую землю с территории Беларуси, теряющей свою независимость.

Конечно, российские футболистки во всей складывающейся ситуации не виноваты, однако в том числе с их равнодушного молчания происходят события, которые мы сейчас можем наблюдать. Помните, что говорил один из героев фильма «Афоня»? «Не так страшны предатели и убийцы, потому что они могут только предать или убить, а страшны равнодушные. Это с их молчаливого согласия происходят все преступления».

Надеюсь, у девушек осознание всей ситуаций придёт раньше того, как они начнут видеть цинковые гробы с телами своих братьев, друзей, одноклассников. Если вы из моего поколения, то спросите у своих родителей про Афганскую войну. Тогда сразу всем тоже касалось, что это где-то там, далеко, нас это не касается. А потом пришло понимание всего ужаса, когда по городам Союза стали рассылать из Афганистана цинковые гробы. Равнодушие вмиг улетучивалось, но было уже поздно. Поэтому и надеюсь, что сейчас этого «поздно» не случится. Поверьте, возможный вооруженный конфликт затронет, если не всех, то многих.

Уверен, в случае чего, свободолюбивый украинский народ отстоит свою землю от Львова до Донецка и Луганска, от Киева до Севастополя. Ему отступать некуда – он на своей земле, у себя дома.

Надеюсь, что в первый и последний раз на своём канале выкладываю не футбольный контент, а выступление политика. Русскоязычным и нежителям Украины, наверное, стоит смотреть с 2:14.





На этом на канале и в чате о политике заканчиваю. Если кто-то желает подискутировать, то прошу уйти на другие платформы, специально созданные для этого. Возвращаюсь в женский футбол, но пока без российского. Спасибо за понимание!
263 views00:23
Открыть/Комментировать
2023-02-24 03:23:15 Выбачыце, але зноў не пра футбол, хаця не раз заракаўся, што акрамя яго тут нічога не будзе.

Гэтай ноччу не спіцца. Год вайны. Год, які шмат для каго доўжыцца вечнасць. Год, які згуртаваў 40-мільённы ўкраінскі народ. Год, які адабраў родных ды сяброў. У тым ліку і ў мяне. Год, які змяніў шмат чаго на доўгі час. Калі не ўсё і не назаўжды.

Перачытаў пост, які апублікаваў тут роўна год таму, за некалькі гадзін да пачатку поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну. Тады да апошняга спадзяваўся, што вайна не распачнецца і родная Беларусь не будзе прымаць у ёй удзел. Надзея памерла апошняй...

24 лютага, апублікаваўшы пост у раёне трох ночы, лёг спаць, каб прачнуцца праз гадзіны дзве. У Львове я да гэтага чуў сірэны некалькі разоў. Да вайны тут іх часам уключалі для праверкі, на ўсялякі выпадак. Аднак тады раніцай усе разумелі, што ўжо ўсё сур'ёзна. Вайна.

Мне складана ўявіць, што тады рабілася на ўкраінскіх межах на поўначы, усходзе і поўдні Украіны. Дзе гінулі смелыя ўкраінскія хлопцы, якія спынялі ворага коштам уласных жыццяў. Дзе гінула ні ў чым невінаватае мірнае насельніцтва, якое нібы прыйшлі вызваляць незразумела ад каго. Дзесьці ў глыбіні душы да гэтага часу не магу паверыць у тое, што адбылося. І нічога акрамя сораму не адчуваю. Тады нашыя праблемы, купкі львоўскіх беларусаў, у першыя дні вайны здаваліся нейкімі дробязямі. Хаця тут таксама (і да гэтага часу) адбываліся ракетныя ўдары, а па начах бегалі расійскія дыверсанты.

Калі шчыра, не ведаю чым скончыць свае словы. Спадзяюся, роўна праз год у гэтую ноч будзе вялікі дзень смутку. Дзень смутку вайны, якая ўжо скончылася ды ў якой перамог украінскі народ. Усё абавязкова будзе.

А пакуль зраблю рэпост таго самага паста, які не страціў актуальнасць.
303 views00:23
Открыть/Комментировать
2023-02-23 14:12:13
З турмы выйшаў Саня Івулін! Адседзеў ад званка да званка. Цяпер у бяспецы – не ў Беларусі.
337 views11:12
Открыть/Комментировать
2023-02-18 15:38:37
Недзе ў ДР Конга пасля фінальнага свістка аднаго з матчаў жаночай лігі. Дзяўчатам з каманды "Матэма Пембе" і іх трэнерскаму штабу так не спадабалася рашэнне арбітра аб не прызначаным пенальці, што яны захацелі кулакамі пакараць рэферы.

Дарэчы, "Матэма Пембе" прайграў з лікам 1:5
904 views12:38
Открыть/Комментировать
2023-02-11 10:06:02 Часам мяне пытаюцца, што там чуваць у «Ворсклы», бо зусім нічога не распавядаю пра жыццё каманды. Звычайна сыходжу ад адказу ды маўчу як беларускі партызан, але думаю, што зараз можна ў некалькі слоў расказаць, як пачалі падрыхтоўку да вясновай часткі сезона-2022/23, якая стартуе 12 сакавіка. У сярэдзіне студзеня пасля месяца індывідуальнай працы сабраліся пад Кіевам, дзе трэніраваліся тры апошніх тыдні. За гэты час правялі ў Конча-Заспе два таварыскія матчы з кіеўскім «Дынама» – абодва разы перамаглі з аднолькавым лікам 4:1.

Два першыя зборы ўжо прайшлі, але гэта зусім не нагода расслабляцца. Каманда толькі прыбыла ў Турцыю. Наперадзе шмат працы, спарынгі з добрымі супернікамі і знаёмства нашых заўзятараў з навічкамі – будуць не толькі ўкраінкі, але і легіянеры. Спадзяюся, нічога з запланаванага не сарвецца ў гэты неспакойны час Каб нічога не ўпусціць, падпісваемся на акаўнт жаночай «Ворсклы» у Instagram
278 views07:06
Открыть/Комментировать