Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Часам мяне пытаюцца, што там чуваць у «Ворсклы», бо зусім нічо | Дзмітрый Сіняк – аб жаночым футболе

Часам мяне пытаюцца, што там чуваць у «Ворсклы», бо зусім нічога не распавядаю пра жыццё каманды. Звычайна сыходжу ад адказу ды маўчу як беларускі партызан, але думаю, што зараз можна ў некалькі слоў расказаць, як пачалі падрыхтоўку да вясновай часткі сезона-2022/23, якая стартуе 12 сакавіка. У сярэдзіне студзеня пасля месяца індывідуальнай працы сабраліся пад Кіевам, дзе трэніраваліся тры апошніх тыдні. За гэты час правялі ў Конча-Заспе два таварыскія матчы з кіеўскім «Дынама» – абодва разы перамаглі з аднолькавым лікам 4:1.

Два першыя зборы ўжо прайшлі, але гэта зусім не нагода расслабляцца. Каманда толькі прыбыла ў Турцыю. Наперадзе шмат працы, спарынгі з добрымі супернікамі і знаёмства нашых заўзятараў з навічкамі – будуць не толькі ўкраінкі, але і легіянеры. Спадзяюся, нічога з запланаванага не сарвецца ў гэты неспакойны час Каб нічога не ўпусціць, падпісваемся на акаўнт жаночай «Ворсклы» у Instagram