Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Так-так, што там на парадку дня? У бліжэйшую нядзелю «Ворскла» | Дзмітрый Сіняк – аб жаночым футболе

Так-так, што там на парадку дня? У бліжэйшую нядзелю «Ворскла» пачынае вясновую частку чэмпіянату Украіны – згуляем у Кіеве супраць «Дынама». Падзялюся думкамі аб суперніку бліжэй да матчу, а зараз у двух словах падсумую, як правялі падрыхтоўку да вясны.

Было восем матчаў з жаночымі камандамі – праграма спарынгаў змясціліся ў 34 дні. Часам гулялі праз дзень, як гэта было на зборы ў Турцыі. Такім чынам, атрымалася сем перамог і адна параза:

«Дынама» Кіеў (Украіна) – 4:1
«Дынама» Кіеў (Украіна) – 4:1
«Вільдбʼёрг» (Данія, Д2) – 2:0
«Кіль/Хемне» (Нарвегія, Д2) – 3:1
«Колботн» (Нарвегія, Д2) – 2:1
«Супер Нова» (Латвія) – 13:1
«Кёге» (Данія) – 0:1
«Спартак» Міява (Славакія) – 4:1

Таксама ўзімку «Ворсклу» папоўнілі тры футбалісткі: абаронца Сафія Луцан («Медык», Польшча), паўабаронца Каміла Кульмагамбетава («Колас», Украіна) і нападаючы Ірына Кушнір. Страт няма.

Наперадзе 11 тураў другога кола чэмпіянату Украіны, дзе трэба пацвярджаць статус лепшай каманды краіны. Лёгка не будзе – на лідэра заўсёды асаблівы настрой, а значыць усё самае цікавае наперадзе. Таму падпісваемся на Instagram ды Facebook «Ворсклы», каб нічога не прапусціць!

P.S. Не раз чуў у асабістых гутарках просьбы ад падпісчыкаў, якія не валодаюць беларускай мовай, каб вярнуўся на рускую або дубліраваў на ёй пасты. Што ж, просьбы чытаючых – закон. Цяпер буду перакладаць кожны пост ды публікаваць асобна па спасылцы

русская версия записи