Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Дзмітрый Сіняк – аб жаночым футболе

Логотип телеграм канала @wfblr — Дзмітрый Сіняк – аб жаночым футболе Д
Логотип телеграм канала @wfblr — Дзмітрый Сіняк – аб жаночым футболе
Адрес канала: @wfblr
Категории: Здоровье и Спорт
Язык: Русский
Количество подписчиков: 402
Описание канала:

асабістыя меркаванні аналітыка жаночай каманды "Ворсклы"

Рейтинги и Отзывы

1.33

3 отзыва

Оценить канал wfblr и оставить отзыв — могут только зарегестрированные пользователи. Все отзывы проходят модерацию.

5 звезд

0

4 звезд

0

3 звезд

0

2 звезд

1

1 звезд

2


Последние сообщения 2

2023-01-16 18:59:53 Заўважыў у чэмпіянаце Аўстраліі цікавую ідэю ў некаторых каманд. Там пры штрафных каля сваіх варот дзяўчыны ў сценцы перад ударам пачынаюць крыху падскокваць. Робяць гэта невысока, каб нельга было пусціць мяч пад нагамі. Цікавы спосаб, які павялічвае вышыню сценкі на 10-20 сантыметраў. Не панацэя, але пры пэўных момантах можа стаць вырашальным пры адбіцці небяспечнага ўдару са штрафнога. Плюс важна, каб сценка ў час актыўнага падскоквання не развалілася. Ну і ніхто не пабаяўся падставіць галаву пад удар

Як вам ідэя? Атрымае папулярнасць за межамі Аўстраліі?
296 views15:59
Открыть/Комментировать
2023-01-12 11:56:51 У апошні час усё часцей у заходняй тактычнай літаратуры сустракаецца слова cutback. Упершыню з ім сутыкнуўся ў 2021 годзе, калі гартаў тактычную справаздачу па мужчынскаму чэмпіянату Еўропы, дзе гаварылася, што назіраецца эвалюцыя тыпалогіі прастрэлаў у бок моцных перадачаў нізам, падач з глыбіні з падкруткай у створ варот і cutback. Гэты тэрмін абазначае перадачу з флангу назад на футбаліста, які набягае ў штрафную. Груба кажучы, пас у цэнтральную зону паміж лініямі варатарскай ды штрафной. Напрыклад, на катарскім чэмпіянаце свету так забілі 18 мячоў, а гэта кожны дзявяты гол – рэкордны ЧС па гэтым паказчыку.

Давайце паразважаем, чым эфектыўныя такія перадачы. Адрасат практычна заўсёды знаходзіцца на хуткасці і тварам да варот, што павялічвае шанцы на гол. Плюс для каманды, якая абараняецца, прастора перад лініямі варатарскай часцей за ўсё з'яўляецца самай праблемнай: абаронцы ў гэты час сканцэнтраваны на апецы нападаючых, а цэнтральныя паўабаронцы не заўсёды паспяваюць дабегчы да гэтай самай зоны або зусім губляюць апеку над супернікамі.

А зараз падзялюся сваёй сціплай думкай. У сучасным футболе каманды найперш імкнуцца закрыць цэнтральную зону, накіроўваючы гульню суперніка на флангі. На перадачах з краю абаронцы часта глядзяць выключна на мяч і на апеканых апанентаў, таму cutback можа стаць эфектыўнай зброяй супраць арганізаваных каманд у сярэднім або нізкім блоку. Што паказаў і мінулы ЧС у Катары.

Ці выкарыстоўваюць cutback у жаночым футболе? Не без гэтага. Асобна вылучу «Барселону». Большасць тол-клубаў проста прастрэльваюць ці навешваюць ва варатарскую (напрыклад, паглядзіце на «Вольфсбург»). Але калі мяч на флангу ў каталонак, наогул складана здагадацца, што будзе праз імгненне. «Барселона» у нядаўнім групавым этапе Лігі чэмпіёнаў з такіх пазіцый забівала і дзякуючы індывідуальным дзеянням (удар у блізкі кут або абыгрыш з ударам), і прастрэлам, і таму самаму cutback. Вось два прыклады галоў «Барсы» плюс па мячу ад «Ювентуса» ды «Рэала». Заўважце, ва ўсіх выпадках дзяўчыны б'юць без перашкод суперніц, пра што я казаў вышэй. І гэта ў матчах супраць найлепшых клубаў Еўропы.
305 views08:56
Открыть/Комментировать
2023-01-08 16:06:30 Шмат думаў аб тым, што рабіць з каналам. Вырашыў крыху перафарматаваць яго з навіннай накіраванасці на тактычную ды аналітычную. Не абяцаю, што пісаць буду часта, але пастараюся выкладваць без вялікіх часавых прабелаў. Маладым футбалістам будзе вельмі карысна пачытаць.

Пачнём, мабыць, з універсальных асноў, якія аднолькавыя для любой тактычнай схемы. Гаворка зараз пра гарызантальную кампактнасць лініі абароны. Усім вядомыя асновы асноў: чым мяч бліжэй да варот, тым лінія павінна быць вужэй, а адлегласці паміж гульцамі плюс-мінус аднолькавымі (тут ёсць выключэнні, але зараз не пра іх). Калі гарызантальная кампактнасць парушаецца, то прыходзяць вось такія галы. Свежы прыклад з сённяшняга матча ў чэмпіянаце Турцыі. За памылку ў перамяшчэннях правага цэнтральнага абаронцы (№16), якая не звузіла прастору з іншым цэнтральным абаронцам (пры гэтым паспела паглядзець у абодва бакі), караюць украінкі Дар'я Апанашчанка і Вольга Аўдзійчук. Калі б абаронца своечасова звузіла, то перадача пайшла ёй прама ў ногі.
292 viewsedited  13:06
Открыть/Комментировать
2022-12-31 15:59:18 Сябры, карыстаючыся магчымасцямі свайго канала, хачу павіншаваць усіх з надыходзячым Новым годам! 2022-ы атрымаўся няпростым для кожнага з нас. Ведаю, што вайна ў некаторых забрала родных і блізкіх, камусьці прыйшлося змушана пакінуць Радзіму, а камусьці і ўвогуле апынуцца ў турме за жаданне жыць у свабоднай краіне.

Але прапаную не сумаваць і быць упэўненымі, што 2023-ы стане абавязкова лепш. Што скончацца ўсе войны – і ўкраінская ў тым ліку. Што Украіна будзе ад Данецка да Львова, ад Севастопаля да Кіева. Што нарэшце ўсе народы стануць свабоднымі, а ўсе вымушаныя эмігранты змогуць вярнуцца дадому. І ўсё гэта будзе так хутка, што зараз ні ў якім разе не варта журыцца.

Усіх люблю, абдымаю і цісну рукі! Усё абавязкова будзе добра!
278 views12:59
Открыть/Комментировать
2022-12-06 11:08:53 Главный тренер женской команды нашего клуба Андрей Юрьевич Пышник подвел итоги прошедшего года: рассказал о реформировании чемпионата, затронул тему судейства, привел «странные» факты о участии «горожанок» в Лиги чемпионов и поделился планами на будущий сезон. Смотрим вместе!



#wfсminsk1954
258 views08:08
Открыть/Комментировать
2022-12-06 11:08:53 Рэспект клубу і трэнеру "Мінска" за такую ​​вялікую і змястоўную размову па выніках сезона Выдатны прыклад для іншых каманд.
302 views08:08
Открыть/Комментировать
2022-12-02 16:18:43
Ну вось і мой першы трафей на міжнародным узроўні. Віншую з перамогай у Кубку Украіны ўсіх датычных да поспеху – футбалістак, трэнерска-адміністрацыйны штаб, кіраўніцтва. Усе працавалі як адна вялікая каманда, чым на справе зноў пацвердзілі самыя сур'ёзныя амбіцыі «Ворсклы»! Малайцы!

Карацей, адчуваю даўно забытыя пачуцці. Толькі зараз зразумеў, што нічога не выйграваў амаль шэсць гадоў, калі «Зорка-БДУ» у апошні раз узяла Суперкубак Беларусі ў 2017 годзе.
322 views13:18
Открыть/Комментировать
2022-11-28 18:07:48
Юрый Малееў працягне працаваць са зборнай Беларусі. Сёння на выканкаме АБФФ трэнер выступіў з дакладам аб праведзенай рабоце за 2022 год. Як напісалі на сайце федэрацыі, выступленне Малеева прынялі "да ведама".

У кулуарах жаночага футбола ўжо больш за год ходзяць чуткі аб магчымай адстаўцы Малеева, але, як бачым, у Доме футбола ўсё пакуль застаецца на ўзроўні размоваў. Прычыны верагоднага растання называлі самыя розныя, таму на іх спыняцца не буду. Таксама хадзілі два імя верагодных зменшчыкаў. Прозвішча называць таксама не бачу сэнсу, але скажу, што абодва трэнера зараз пры працы.
289 views15:07
Открыть/Комментировать
2022-11-14 18:10:34
Маладзёжныя зборныя Украіны і Ізраіля згулялі без забітых мячоў. Пры гэтым украінкі з 54-й хвіліны дзейнічалі ў меншасці з-за другой жоўтай карткі ў цэнтральнага абаронцы. Па розных прычынах удалося паглядзець не ўвесь матч, але ўбачанае кажа мне аб тым, што была прыкладна роўная гульня. Магчыма, ізраільцянкі больш атакавалі, аднак гэта звязваю якраз са знаходжаннем у лікавай перавазе.

Такім чынам, Украіне хапіла двух ачкоў, каб заняць трэцяе месца ў групе ды захаваць прапіску ў Лізе А. Значыць у каманды будуць шанцы ўвесну пазмагацца за пуцёўку на чэмпіянат Еўропы-2023. Калі меркаваць па матчах з Аўстрыяй (1:1) і Германіяй (1:2), то пры пэўных раскладах і долі ўдачы пазмагацца за Еўра цалкам рэальна.
343 views15:10
Открыть/Комментировать
2022-11-11 19:17:48
Дарэчы, у панядзелкавым матчы паміж зборнымі U-19 Украіны і Ізраіля знайшоў беларускі след. Чулі пра паўабаронцу Еву Срыбненку, якой у чэрвені споўнілася 17 гадоў?

Яна пачынала займацца футболам у школе «Мінска», была вельмі прыкметная па сваім узросце ды гуляла за Беларусь U-15. Некалькі гадоў таму Ева з бацькамі з'ехала ў Ізраіль. Пры гэтым Срыбненка стала гуляць за мясцовыя зборныя, адмовіўшыся ад беларускага спартыўнага грамадзянства. Не ведаю, ці спрабавала АБФФ ўтрымаць Еву ў сваіх камандах, але не здзіўлюся, калі наогул не зрабілі ніякіх спроб.

Да вясны гэтага года дзяўчына выступала за зборную Ізраілю U-17, за якую часта забівала. Цяпер Ева выклікаецца ў U-19. У аўторкавым матчы супраць Германіі (0:5) яна выйшла ў стартавым складзе і правяла 63 хвіліны, а сёння з Аўстрыяй (1:3) зʼявілася на полі на 74-й хвіліне. Не здзіўляюся, калі супраць украінак Срыбненка таксама выйдзе ў старце. У панядзелак Ізраіль, каб утрымацца ў Лізе А, задаволіць толькі перамога. Іншыя вынікі будуць на руку ўжо Украіне.
247 viewsedited  16:17
Открыть/Комментировать