Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Шмат думаў аб тым, што рабіць з каналам. Вырашыў крыху перафар | Дзмітрый Сіняк – аб жаночым футболе

Шмат думаў аб тым, што рабіць з каналам. Вырашыў крыху перафарматаваць яго з навіннай накіраванасці на тактычную ды аналітычную. Не абяцаю, што пісаць буду часта, але пастараюся выкладваць без вялікіх часавых прабелаў. Маладым футбалістам будзе вельмі карысна пачытаць.

Пачнём, мабыць, з універсальных асноў, якія аднолькавыя для любой тактычнай схемы. Гаворка зараз пра гарызантальную кампактнасць лініі абароны. Усім вядомыя асновы асноў: чым мяч бліжэй да варот, тым лінія павінна быць вужэй, а адлегласці паміж гульцамі плюс-мінус аднолькавымі (тут ёсць выключэнні, але зараз не пра іх). Калі гарызантальная кампактнасць парушаецца, то прыходзяць вось такія галы. Свежы прыклад з сённяшняга матча ў чэмпіянаце Турцыі. За памылку ў перамяшчэннях правага цэнтральнага абаронцы (№16), якая не звузіла прастору з іншым цэнтральным абаронцам (пры гэтым паспела паглядзець у абодва бакі), караюць украінкі Дар'я Апанашчанка і Вольга Аўдзійчук. Калі б абаронца своечасова звузіла, то перадача пайшла ёй прама ў ногі.